Марк Ротка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 18:
|Commons = Mark Rothko
}}
'''Марк Ротка''' ({{мова-en|Mark Rothko}}, пры нарадж. ''Маркус Ратковіч''; [[25 верасьня]] [[1903]], [[Дзьвінск]], [[Віцебская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] — [[25 лютага]] [[1970]], [[Нью-Ёрк]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]) — амэрыканскі мастак габрэйскага паходжаньня. Нарадзіўся ў [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], на тэрыторыі сучаснае [[Латвія|Латвіі]].
 
== Біяграфічныя зьвесткі ==
Радок 27:
== Творчасьць ==
[[Файл:Mark Rothko.jpg|значак|Сучасны графічны партрэт Марка Ротка]]
На сваёй пэрсанальнай выставе ў [[1938]] годзе уў портлэндзкім Музэі мастацтваў Ратковіч паказаў гарадзкія ляндшафты, партрэты й цыкль [[Ню (мастацтва)|ню]]. Праз два гады ён зь сябрамі арганізаваў «Групу дзесяці», канцэпцыя якой гучала наступным чынам: «Пратэставаць супраць распаўсюджанага меркаваньня пра роўнасьць амэрыканскага жывапісу й літаральнага жывапісу». Арганічныя, напаўабстрактныя формы, народжаныя фантазіямі й снамі мастака, атрымалі назву біяморфных.
 
Інавацыі так яго захапілі, што ў [[1936]] годзе ён нават распачаў працу над кнігай пра падобныя прынцыпы дзіцячага малюнка й твораў сучасных яму мастакоў, дзе параўноўваў уплыў прымітыўных культураў на мадэрністаў зь мімікрычнымі перадумовамі дзіцячай творчасьці. Лічыў, што наватар-мадэрніст як дзіця й чалавек прымітыўнай культуры, якая паўплывала на яго, павінны уў ідэальнай і аптымальнай працы адлюстроўваць унутраныя адчуваньні без умяшальніцтва розуму й інтэлектуальнага вопыту.
 
Канкрэтных назваў твораў у Ротка, як правіла, няма. Ёсьць толькі нумары: гэта значыць, у кожнага гледача ўзьнікаюць уласныя асацыяцыі, ня зьвязаныя з назвамі карцін. З пачатку [[1950-я|1950-х]] гадох структура карцінаў Ротка, у якіх прадмет і форма губляюць усялякую сэнсавую нагрузку, мала зьмянілася. Аднак, замест нумароў зьявіліся назвы, як то «Чорнае, фіялетавае й жоўтае на аранжавым», «Зямліста-чырвонае й зялёнае» і г. д. Але творца па-ранейшаму з рэальнасьцю «ажыўляў» прастору непасрэдна праз колер.