Кацюбееў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
Пасьля сьмерці Вітаўта, кароль польскі Ягайла быў змушаны перадаць уладу над Кацюбеевам вялікаму князю літоўскаму [[Сьвідрыгайла|Сьвідрыгайлу]]. У адпаведным дакумэнце ([[1431]]) места згадваецца пад назвай ''Kaczubinyow'', а ў рэестры местаў, складзеным паводле загаду Сьвідрыгайла — значыцца як ''Kaczucklenow''.
 
У сувязі з аслабленьнем ВКЛ, выкліканым жорскім унутрыдзяржаўным супрацьстаяньнем, Кацюбееў у [[1442]] року быў перададзены ва ўласнасьць падольскаму магнату Фёдару Бучацкаму, апроч гэтага места Бучацкі таксама атрымаў днястроўскія замкі [[Чорны Горад|Белгарад]] і [[Каравул]]. На гэты час прыпадае росквіт гандлю ў Кацюбееве.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/74220/Одесса Одесса] // {{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref> Апроч продажу зерня, ён быў таксама вядомы як месца здабычы солі ў ліманах.<ref name="odesa1"/> Пра значнасьць тагачаснага Кацюбеева сьведчыць той факт, што кантроль над ім стаўся прычынай судовага канфлікту паміж Бучацкім з аднаго боку і ўрадоўцамі дзяржаўнай мытнай службы зь іншага. Таксама варта зазначыць, што места добра ведалі замежныя падарожнікі, у прыватнасьці яно было пазначанае на італійскай мапе Фра МаураМаўра [[1459]] року.
 
Напрыканцы [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] места перайшло пад кантроль [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]], васала [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Аднак у выніку ўнутраных канфліктаў у ханстве і, магчыма, праз набегі запароскіх казакаў Кацюбееў у другой палове [[16 стагодзьдзе|XVІ ст.]] прыйшоў у заняпад. Падобнае становішча места засьведчыў пасол караля польскага Марцін Бранеўскі ў [[1578]] року.