Дзяржаўная калегія БНР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Дзяржаўная калегія''' — орган выканаўчае ўлады [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Утвораная пасьля працяглага ўрадавага крызісу ззь сябраў Прэзыдыюму [[Рада БНР|Рады БНР]] і [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўраду]]. Дзейнічала з [[11 кастрычніка]] [[1922]] да [[20 красавіка]] [[1923]] у [[Коўна|Коўне]]. У склад калегіі ўваходзілі [[Самуіл Жытлоўскі]], [[Лявон Заяц]], [[Пётра Крачэўскі]] (старшыня), [[Вацлаў Ластоўскі]], [[Аляксандар Цьвікевіч]].
 
Крызіс быў выкліканы тым, што [[3 траўня]] [[1922]] Старшыня ўраду БНР Ластоўскі і міністар замежных справаў уручылі старшыні [[Генуэская канфэрэнцыя|Генуэскай канфэрэнцыі]] 1922 ноту, у якой прызналі права Летувіскай рэспублікі на Вільню. Гэтая нота супярэчыла афіцыйнай пазіцыіпазыцыі Рады і большасьці сябраў ураду БНР. [[30 траўня]] 1922 на паседжаньні [[Рада Народных Міністраў БНР|Рады міністраў БНР]] была прынятая рэзалюцыя, паводле якой урад меў імкнуцца да дасягненьня незалежнасьці Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Вацлаў Ластоўскі і Аляксандар Цьвікевіч, апынуўшыся ў меншасьці, падалі ў адстаўку. Яны плянавалі склікаць у [[Дзьвінск]]у нацыянальную нараду з мэтаю дамагчыся на ёй падтрымкі сваёй пазіцыіпазыцыі. Такая нарада магла раскалоць беларускую палітычную эміграцыю, прыняць пастановы, супярэчныя рэзалюцыі пра дзяржаўнае будаўніцтва, якую ў [[1921]] зацьвердзіла [[Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя|Беларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе]]. У прыватнасьці, Ластоўскі мог пайсьці на стварэньне альтэрнатыўных органаў улады БНР. Старшыня Рады Крачэўскі зрабіў усё ад яго залежнае, каб нарады ў Дзьвінску не адбылося. [[11 кастрычніка]] [[1922]] была ўтвораная Дзяржаўная калегія, аднак супярэчнасьці між дзеячамі БНР засталіся. [[20 красавіка]] [[1923]] Ластоўскі выйшаў з калегіі. Распачалася чарговая ўрадавая крыза.
 
== Літаратура ==