Мар’ян Пецюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

д
Да [[Першая сусьветная вайна|вайны]] навучаўся ў расейскай народнай вучэльні ў вёсцы [[Шаўляны]]. Пасьля сем гадоў давялося займацца самаадукацыяй, падвучвацца ў польскіх школках у маёнтку Зайнова і вёсцы Зайнова, пасьля ў мястэчку Ёды, дзе настаўнік меўся падрыхтаваць Мар’яна да паступленьня ў Дзісенскую гімназію. Але хлопец не прайшоў іспытаў. На параду ксяндза Віктара Шутовіча ў 1922 годзе Мар’ян паступіў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]].
 
Чалец [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускага Студэнцкага Саюзу]], [[Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры|Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры]], [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]].
 
У 1926 паступіў у [[Радашковіцкая беларуская гімназія|беларускую гімназію ў Радашковічах]] і праз год скончыў яе. Пасьля сканчэньня юнак паступіў у [[Карлавы ўнівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]], але па дарозе туды быў затрыманы на мяжы і адасланы ў віленскі 5-ы полк легіянэраў. Праз тры месяцы накіраваны ў падафіцэрскую школу ў Цешын, але адтуль хутка быў выгнаны за распаўсюд беларускае літаратуры і вернуты ў полк.
 
Адслужыўшы, у 1929 годзе здаў іспыт на атэстат сталасьці пры Дзяржаўнай камісіі Віленскай школьнай кураторыі і прыняты ў [[Віленскі ўнівэрсытэт]] на спэцыяльнасцьспэцыяльнасьць «гісторыя, этнаграфія, этналёгія». У [[1929]]—[[1931]] першы рэдактар часопіса «[[Шлях Моладзі]]». У 1938 Мар’ян Пецюкевіч абараніў магістарскую працу «Прымітыўныя рысы ў матэрыяльнай культуры стараабрадцаў Браслаўскага павету» і атрымаў тытул магістра філязофіі ў галіне этнаграфіі і этналёгіі.
 
У [[1939]] працаваў дырэктарам [[Беларускі музэй у Вільні|музэя імя Івана Луцкевіча]]. Па прыходзе Саветаў працаваў дырэктарам бібліятэкі, вёў беларускія перадачы на Віленскім радыё, працаваў у прафзьвязе працоўных культуры Вільні. Калі [[Вільня|Вільню]] аддалі [[Летува|Летуве]], адмовіўся пераехаць у [[Менск]], тады яго зьнялі з пасады дырэктара бібліятэкі.
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] амаль увесь час жыў на вёсцы ў цесьця і займаўся сельскай гаспадаркай. БНК запрасіў Мар’яна на 5-месяцовыя настаўніцкія курсы ў Вільні, пасьля якіх ён быў прызначаны павятовым інспэктарам асьветы ў [[Ашмяна|Ашмяне]], а ў 1944 годзе працаваў у [[Новая Вілейка|Новавілейскім]] мэдычным інстытуце.
 
1 студзеня 1945 року адбыўся першы арышт Пецюкевіча, і тры з паловай месяцы ён ўтрымліваўся ў Лукіскай турме. Пасьля 4 гады жыў ззь сям’ёй у Няменчынцы пад Вільняй. У 1948 годзе нават быў абраны дэпутатам Ажулаўскага сельсавета, але 27 сакавіка 1949 зноў арыштаваны і дэпартаваны разам ззь сям’ёй у [[Краснаярскі край]]. Там займаўся пчалярствам. 31 ліпеня 1952 году паводле пастановы Генпракурора [[Летувіская ССР|ЛетССР]] асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер катаржанаў у [[Варкута|Варкуту]].
 
у [[1956]] годзе рэабілітаваны, прыехаў у [[Вільня|Вільню]], уладкаваўся настаўнікам. Аднак праз паўгады быў звольнены і зьехаў да сям’і ў [[Шчэцін]]. У [[1959]] годзе на запрашэньне прафэсара Казімера Машынскага (пад кіраўніцтвам якога ён колісь пісаў магістарскую працу) і прафэсаркі Марыі Знамяроўскай-Пруферавай пераехаў працаваць у Аддзел этнаграфіі [[Торунь|Торунскага]] музэю. Крыху пазьней Мар’ян Пецюкевіч стаўся ініцыятарам стварэньня самастойнага Музэю этнаграфіі, дзе і працаваў да [[1970]] году.
Да самай сьмерці супрацоўнічаў зь беларусамі Беласточчыны, Віленшчыны, пісаў артыкулы ў розныя газэты (у т. л. ў беластоцкую «[[Ніва (газэта)|Ніву]]»), рыхтаваў сваю манаграфію пра родную вёску Цяцеркі, якую не прысьпеў скончыць.
 
У 1980 годзе ён перанес цяжкую аперацыюапэрацыю, да таго ж Мар’ян пакутваў на страўнік і раматус. У 1983 годзе памёр праз мэтастазы раку ў мозгмозаг.
 
== Творчасьць ==
Мар’ян Пецюкевіч вядомы перадусім як этнограф і публіцыст, але да таго яшчэ пісаў вершы, успаміны пра беларускіх грамадскіхграмадзкіх дзеячоў, артыкулы пра мову і традыцыю беларусаў.
 
У 1926 годзе супольна з ксяндзом Барадзініцкай парафіі заснаваў філію [[Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры|БІГіК’у]] ў [[Цяцеркі (вёска)|Цяцерках]], займаўся асьветніцкай дзейнасьцю. Пэўны час Мар’ян супрацоўнічаў з газэтай «[[Беларуская крыніца]]», дасылаў туды свае артыкулы, развагі аб лёсе беларускага народу, мове.
Друкаваўся ў «[[Biełaruski hołas|Biełaruskim hołasie]]», «[[Крыніца (газэта)|Крыніцы]]», па вайне і адбываньні пакараньня пачаў супрацу зь беластоцкай «[[Ніва (газэта)|Ніва]]й», куды дасылаў свае артыкулы да канца жыцьця.
 
Пачынаючы ад сваёй магістарскай працы «Прымітыўныя рысы ў матэрыяльнай культуры стараабрадцаў Браслаўскага павету», стаў дасьледаваць народную культуру беларусаў і зьмяшчаць свае артыкулы на тэмы этналёгіі, меласу, мовы ў розных выданьнях. Найбольш плённы перыядпэрыяд у этнаграфічнай дзейнасьці прыпаў у Мар’яна Пецюкевіча на паваенны перыядпэрыяд. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі газетаўгазэтаў і часопісаў «Lud», «Literatura ludowa», «Prace popularnonaukowe Towarystwa nawukowego».
 
== Творы ==
 
== Ушанаваньне памяці ==
[[22 кастрычніка]] [[2004]] году ў [[Торунь|Торуні]] былі адзначаныя 100-я ўгодкі Мар’яна Пецюкевіча і праведзена канфэрэнцыя, дзе выступалі дасьледнікі ягонае творчасцітворчасьці з [[Польшча|Польшчы]] і [[Беларусь|Беларусі]].
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пецюкевіч, Мар’ян}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1904 годзе]]
155 404

зьмены