Язэп Руцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
замена файла
Радок 47:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Руцкія|Руцкіх]] гербу «[[Вуж (герб)|Вуж]]», сын Фэлікса (? — [[1590]]) і Багумілы з [[Корсакі|Корсакаў]]. Прозьвішча паходзіць ад маёнтку Рута. Бацькі вызнавалі кальвінскую веру, але свайго сына Івана (Яна) ахрысьцілі яшчэ паводле [[праваслаўе|ўсходняй хрысьціянскай традыцыі]].
 
У [[1580-я]] навучаўся ў наваградзкіх [[анабаптызм|анабаптыстаў]] Ліцынія, Майсея, Цімоха, пасьля — ўу [[Вільня|Віленскай]] кальвінскай школе. Пазьней навучаўся ў [[Прага|Праскім]] [[Карлаў унівэрсытэт|Карлавым]] (ад [[1590]]) і ў [[Вюрцбурскі ўнівэрсытэт|Вюрцбурскім]] (у [[1593]]—[[1596]]) унівэрсытэтах. У [[1592]] пад уплывам [[езуіты|езуітаў]] у Празе перайшоў у [[Рымска-каталіцкая царква|каталіцтва заходняга абраду]], за што маці пазбавіла яго спадчыны.
 
Каля [[1600]] паступіў у [[Грэцкі калегіюм]] ў [[Рым]]е і перайшоў ува [[уніяцтва|ўсходні абрад]]. У [[1603]] прызначаны рэктарам Віленскае ўніяцкае сэмінарыі<ref name="evkl523">[[Уладзімер Кароткі|Уладзімір Кароткі]]. Руцкі (Велямін-Руцкі) Іосіф // {{Літаратура/ЭВКЛ|2}} С. 523.</ref>. У [[1605]] падрыхтаваў навукова-пэдагагічны трактат «Дыскурс», у якім абгрунтаваў неабходнасьць сур’ёзных рэформаў у галіне адукацыі й выхаваньня. Прапанаваў пераймаць досьвед замежных адукацыйных установаў і імкнуцца стварыць магчымасьці для атрыманьня добрай адукацыі ў межах [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], удасканальваючы свае адукацыйныя ўстановы. У [[1606]] выехаў у [[Масква|Маскву]] да цара [[Ілжэдзьмітры I|Дзьмітрыя]], прапаноўваў яму накіроўваць юнакоў у ВКЛ для навучаньня. Тады ж разам з [[кармэліты|кармэлітам]] Паўлам няўдала спрабаваў зьдзейсьніць падарожжа ў [[Пэрсія|Пэрсію]], пасьля чаго вярнуўся ў ВКЛ.
 
== Царкоўная дзейнасьць ==