Розьніца паміж вэрсіямі «Вінцас Кудзірка»

д
(дапаўненьне)
|Род дзейнасьці =летувіскі культурны дзеяч, паэт, перакладчык
}}
'''Вінцас Кудзірка''' ({{мова-lt|Vincas Kudirka}}; {{Нарадзіўся|31|12|1858}}, ''Паэжэрай'', цяпер [[Вылковыскі раён]] — [[16 лістапада]] [[1899]], [[Уладыславаў]]) — летувіскі ўрач, кампазытар, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык, паэт, аўтар летувіскага дзяржаўнага гімну «[[Гімн Летувы|Нацыянальная песьня]]» ({{мова-lt|«Tautiška giesmė»}}), лекар па адукацыі. Нарадзіўся ў вёсцы Паэжэрай на беразе возера. Ягоны бацька быў заможным селянінам. У 1871 г. скончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы. Працягваў адукацыю ў гімназіі ў [[Мар’ямпаль|Мар’ямпалі]]. Вялікае ўражаньне на яго зрабілі творы [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[Юзэф Ігнацы Крашэўскі|Юзэфа Ігнацы Крашэўскага]], [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]], [[Юльюш Славацкі|Юльюша Славацкага]] і іншых польскіх аўтараў. Першыя свае паэмы Вінцас Кудзірка пісаў па-польску. Пасьля сканчэньня шасьці клясаў бацька прымусіў Вінцаса паступіць у сэмінарыю ў [[Сейны|Сейнах]] (Польшча). Там ён правучыўся два гады, але быў выключаны празь недастатковую старанасьць. У 1879 годзе бацька пазбавіў яго матэрыяльнай дапамогі. Таму ён вярнуўся вучыцца ў гімназіі ў Мар’ямпалі. Там ён прымяніў свой літаратурны талент для выданьня сатырычнай і гумарыстычнай газэты «Хлусьня» ({{мова-pl|Kłamstwo}}). У 1881 годзе скончыў школу са срэбным мэдалём, што дало яму магчымасьць атрымаць стыпэндыю для навучаньня ў Маскоўскім унівэрсытэце, але з-за адсутнасьці грошай ён вымушаны быў паступаць у [[Варшаўскі ўнівэрсытэт]]. Адзін год ён правучыўся на факультэце гісторыі і філялёгіі, а потым перавёўся на мэдычны факультэт. Зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі і перапісваньнем рукапісаў. Калі Вінцас жыў у Варшаве, на яго быў зроблены моцны польскі культурны ўплыў, але гэта не зьмяніла ягоных патрыятычных перакананьняў. У 1883 г. зьявіўся часопіс «Сьвітанак» ({{мова-lt|Aušra}}), які неня проста спрыяў захаваньню Вінцасам этнічнай і культурнай ідэнтычнасьці, але прымусіў яго стаць у першыя шэрагі, кіраваць летувіскім нацыянальным адраджэньнем. У 1885 годзе на старонках часопіса «Сьвітанак» зьявілася казка «Чаму габрэі не ядуць сьвініну» ({{мова-lt|Dėl ko žydai nevalgo kiaulienos}}). У гэтым самым годзе ў Вінцаса знайшлі кнігу «Капітал» К. Маркса, з-за чаго яго арыштавалі, пасадзілі ў турму і выключылі з унівэрсытэту. У 1887 годзе ён аднавіўся ва ўнівэрсытэце і скончыў яго ў 1889 годзе. У 1888 годзе ён заснаваў нелегальнае таварыства студэнтаў Варшавы «Летува». У 1889 годзе пачаў выдаваць у Тыльзіце (Прусыя) падпольны часопіс «Звон» ({{мова-lt|Varpas}}, працягваў выходзіць да 1905 году). Гэта быў літаратурна-палітычны часопіс, які [[кантрабанда]]й правозілі на тэрыторыю Расейскай імпэрыі. У ёй публікаваліся паэмы і сатырычныя апавяданьні Кудзіркі і іншых аўтараў. Перакладаў на летувіскую творы паэтаў рамантызму 19 стагодзьдзя — [[Джордж Байран|Джорджа Байрана]], [[Фрыдрых Шылер|Фрыдрыха Шылера]], Адама Міцкевіча. Ягоныя ўласныя сатырычныя апавяданьні былі створаныя пад уплывам расейскіх пісьменьнікаў [[Мікалай Гогаль|Мікалая Гогаля]], [[Мікалай Някрасаў|Мікалая Някрасава]], [[Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын|Міхаіла Салтыкова-Шчадрына]]. Зьбіраў народныя летувіскія песьні. Горад [[Уладыславаў]], у якім Кудзірка пражыў апошнія пяць гадоў свайго жыцьця, пазьней быў перайменаваны ў ягоны гонар. Творы Вінцаса Кудзіркі перакладзеныя на расейскую мову [[Яўген Шкляр|Яўгенам Шклярам]], Георгіем Яфрэмавым.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
131 907

зьменаў