Аляксандар Корвін-Гасеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры [[Леў Сапега|Льву Сапегу]] ([[1596]]). У [[1599]] і [[1600]] пасол у Маскву. У [[1606]] пасол да Дзьмітрыя Самазванца I, схоплены ў часе зрынаньня апошняга ў Маскве, вызвалены ў [[1608]].
 
Супольна ззь Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе [[Смаленск]]у ([[1610]]). У [[1611]]—[[1613]] разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У [[1617]]—[[1618]] удзельнічаў у другой выправе каралевіча [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава]] на Маскву, у [[1621]]—[[1622]] у вайне са швэдамі за [[Інфлянты]]. У [[1630]] атрымаў пасаду пісара польнага.
 
Заснаваў езуіцкія калегіюмы ў [[Смаленск]]у і [[Віцебск]]у, кляштар у [[Берасьце|Берасьці]] (у ім прыняла манаства ягоная дачка Ганна).