Іван Офэнбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4340344 (translate me)
Радок 1:
'''Іван Пятровіч Офэнбэрґ''' ([[1791]]-[[18 лютага]] [[1870]]) - [[расея|расейскі]] вайсковы й дзяржаўны дзеяч, генэрал ад кавалерыі, чалец Вайсковае Рады, інспэктар кавалерыі. З баронскага роду [[Офэнбэрґі|Офэнбэрґаў]].
 
Вайсковую службу пачаў у [[1807]] юнкерам у [[пскоў]]скім драгунскім палку й праз тры гады прызначаны прапаршчыкам, пасьля чаго быў пераведзены ў [[Сыбірскі грэнадэрскі полк]], у якім і прыняў удзел у [[Вайна 1812 году|вайне 1812]]. За адвагу й распарадчасьць, выказаныя ў бітвах [[5 жніўня|5]] і [[6 жніўня]] пад [[Смаленск]]ам, быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 4-й ступені. [[26 жніўня]] пад [[Барадзінская бітва|Барадзіном]] - ордэнам сьв. Уладзімера 4-й ступені з бантам, за справы пад [[Мажайск]]ам і [[Таруціна]]м - прызначаны штаб-ротмістрам, за [[Вязьма|Вязьму]] - ротмістрам. Удзельнік паходу расейскіх войскаў за мяжу, за [[Бітва пад Ляйпцыгам 1813 году|бітву пад Ляйпцыгам у 1813]] быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 2-й ступені, а ў наступным годзе атрымаў залатую шаблю, з надпісам "за адвагу".
 
Па вяртаньні расейскіх войскаў з-за мяжы пераведзены [[1 сакавіка]] [[1815]] ўу лейбляйб-гвардыі Конна-егерскі полк, а праз год быў прызначаны ад'ютантамад’ютантам да генэрала-маёра Бэнкендорфа й пераведзены ў лейб-гвардыі Гусарскі полк. Прызначаны [[24 красавіка]] [[1819]] палкоўнікам, ад [[29 студзеня]] [[1823]] камандзір Ямбурскага ўланскага яго каралеўскай высокасьці прынца Фрыдрыха Вюртэмбэрскага палку. Ад [[25 сакавіка]] [[1828]] генэрал-маёр, пераведзены ў 1-ю ўланскауюўланскую дывізію. Прызначаны [[2 жніўня]] [[1830]] камандзірам 2-й брыгады гэтай жа дывізіі, у [[1831]] прыняў зь ёй удзел у задушэньні [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|паўстання 1830-1831]] і за адрозьненьне пры штурме [[Варшава|Варшавы]] быў узнагароджаны залатой шабляй з алмазнымі ўпрыгожваньнямі і з надпісам "«за адвагу"».
 
Прызначаны [[20 сакавіка]] [[1832]] камандзірам лейб-гвардыі Конна-егерскага палка, неўзабаве прызначаны камандзірам 1-й брыгады 2-й лёгкай кавалерыйскай дывізіі, з пакіданьнем камандзірам палка. [[18 красавіка]] [[1837]] узвышаны ў генэрал-маёры, быў зацьверджаны начальнікам дывізіі, якой камандаваў больш за 15 гадоў. Прыняўшы ўдзел у Вугорскім паходзе [[1849]], асабліва адрозьніўся ў бітвах [[3 ліпеня]] пры в. Дука і [[5 ліпеня]] пад Вайценам ля в. Рэтшагу, за шташто і быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.
 
Неўзабаве пасьля вяртаннявяртаньня з Вугорскага паходу прызначаны камандуючым 2-м рэзэрвовым кавалерыйскім корпусам, а [[6 сьнежня]] [[1851]] - генэралам ад кавалерыі і зацьверджаны корпусным камандзірам, а [[31 сьнежня]] быў прызначаны сябрам Вайсковай Рады. Прызначаны [[8 лістапада]] [[1856]] камандзірам асобнага рэзэрвовага кавалерыйскага корпусу, камандаваў ім да самога яго скасаваньня, прычым [[26 верасьня]] [[1859]] быў узнагароджаны ордэнам сьв. Уладзімера 1-й ступені зь мячамі. 17 жніўня 1861 прызначаны шэфам Літоўскага Ўланскага эрцгерцага аўстрыйскага АльбертаАльбэрта палка, а [[13 лістапада]] - другім шэфам [[Марыюпаль]]скага гусарскага яго высокасьці прынца Фрыдрыха Гесэн-Касэльскага палку. Па скасаваньні зводнага кавалерыйскага корпусу, прызначаны [[12 сьнежня]] [[1862]] інспэктарам кавалерыі з пакіданьнем чальцом Вайсковае Рады.
 
Апошнія гады свайго жыцьця знаходзіўся пры асобе імпэратара.
Радок 14:
 
*[http://www.inform-t.ru/show_bio.aspx_id_102412.php Оффенберг барон Иван Петрович]
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Офэнбэрг, Іван}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Офэнбэрг, Іван}}
[[Катэгорыя:Офэнбэргі|Іван]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1791 годзе]]