Вялікае Княства Літоўскае: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
→‎Утварэньне: выпраўленьне спасылак
Радок 76:
Пераход балта-славянскага сымбіёзу на новую ступень эвалюцыі адбыўся з прычыны разбурэньня палітычнай сыстэмы Ўсходняй Эўропы (агрэсія [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкага]] і [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага]] ордэнаў, [[мангола-татарская навала]])<ref name="kraucevic175">{{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к}} С. 175.</ref>. Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага дало магчымасьць насельніцтву краю абараніць сваю незалежнасьць і стварыць умовы для далейшага сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага разьвіцьця.
 
Вялікае Княства Літоўскае з цэнтрам у [[Наваградак|Наваградку]] паўстала каля [[1240-я|1240-х]] гадоў, калі на запрашэньне мясцовых баяраў тут пачаў княжыць [[Міндоўг]]. Абарону краю ачоліў наймацнейшы, правераны ў баëх і выправах ваенны правадыр, этнічнае паходжаньне якога ня мела істотнага значэньня, асабліва ў рэгіёне, дзе два этнасы вякамі жылі ўперамешку<ref name="kraucevic175"/>. Да прыходу Міндоўга цэнтар Гарадзенскага княства перасунуўся ў Наваградак, дзе валадарыў князь Ізяслаў, які, хутчэй за ўсë, мірна перадаў уладу й некаторы час браў удзел у выправах Міндоўга на польскія землі.
 
Працэс фармаваньня новай дзяржавы быў даволі працяглым і адбываўся шляхам дынастычных шлюбаў, пагадненьняў (у рэдкіх выпадках захопу) паміж асобнымі княствамі пры захаваньні палёгак, прывілеяў і пэўнага самакіраваньня (паводле прынцыпу «''старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць''»). Упершыню гэты мэханізм быў выкарыстаны ў дачыненьні Полацку ў [[1307]] годзе па ўваходжаньні Полацкага княства ў склад ВКЛ, хоць да ўваходжаньня княства ў ім і раней кіравалі літоўскія князі ([[Таўцівіл]]). У дачыненьні да Панямоньня прынцып падобнай аўтаноміі невядомы.