Бітва на Дурбэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
 
== Наступствы ==
Дзякуючы бітве было спынена прасоўваньне нямецкіх рыцараў у гэтым рэгіёне да 1280-х. Пасьля вялікіх страт у бітве ня толькі не былі дасягнутыя мэты Ордэну па сувязі Лівоніі і Прусіі па сушы, але было пастаўлена пад пытаньне само існаваньне Тэўтонскага Ордэну на тэрыторыі Прусіі і Лівоніі. Яны таксама прывялі да шматлікіх паўстаньняў заваяваных прыбалтыйскіх народаў, у першую чаргу — прусаў (больш вядомае як «другое вераадступніцтва прусаў»). Князь Літвы, [[Міндоўг]], адмовіўся ад [[хрысьціянства]], прыняцьце якога да гэтае вайны выкарыстоўваў як зьнешнепалітычны манэўр з мэтаю адвядзеньня плянаў Ордэну ад Літвы, і пачаў вайну зь немцамі. Нягледзячы на ўнутраныя звады ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] у гэты час, быў атрыманы час для ўмацаваньня уладыўлады ВКЛ у Жамойці да 1280-х. Разам з тым, выправы на ордэнскія землі працягнуліся як пры Міндоўгу (паход на Лівонскі ордэн поруч з Аляксандрам Неўскім), так і пры ягоных пераемніках Трайдзеню й Віценю, маючы параўнальна пасьпяховыя вынікі.
 
== Глядзіце таксама ==