Кішынёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Chișinău?oldid=714528148
Радок 52:
|Аўтамабільныя нумарныя знакі =
|Назва аўтамабільных нумарных знакаў =
|Выява = ChisinauMontaj Center3de imagini Commons a Chișinăului.jpg
|Апісаньне выявы =
|Шырата паўшар’е = паўночнае
Радок 71:
|Колер =
}}
'''Кішынёў''' ([[малдаўская мова|па-малдаўску]]: ''Chişinău/Кишинэу'') – сталіца і найбуйнейшы горад [[Малдова|Малдовы]]. Горад зьяўляецца галоўным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Малдовы, разьмешчаны ўцэнтры краіны, на рацэ [[Бык (рака)|Бык]]. Насельніцтва складае 723,5 тысяч жыхароў ([[2012]]).
 
== Геаграфія ==
Кішынёў разьмешчаны на рацэ [[Бык (рака)|Бык]], прытоку [[Днестр|Днястра]], і займае плошчу ў 120 км². Муніцыпалітэт ўключае ў сябе 635 км². Горад разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Малдовы і акружаны тэрыторыямі зь вельмі урадлівай зямлёй.
 
=== Клімат ===
Кішынёў мае вільготны кантынэнтальны [[клімат]], які характарызуецца гарачым сухім летам і ветранай халоднай зімой. Зімовыя тэмпэратуры часьцяком падаюць ніжэй 0 °C, аднак рэдка апускаюцца ніжэй -10 °C. Улетку сярэдняя максымальная тэмпэратура складае прыкладна 25 °C, аднак, тэмпэратура часам дасягае 35—40 °C у сярэдзіне лета ў цэнтры горада. Хоць сярэдняя колькасьць ападкаў і [[вільготнасьць]] у летні пэрыяд зьяўляюцца нізкімі, маюць месца нячастыя моцныя буры. Увесну і ўвосень тэмпэратура вагаецца ад 16 да 24 °C, а колькасьць ападкаў у гэты час, як правіла, ніжэй, чым улетку, але з больш частымі яшчэ больш мяккімі пэрыядамі дажджоў.
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Chișinău 4.JPG|міні|200пкс|зьлева|Гарадзкая ратуша]]
Плян разьвіцьця Кішынёва быў распрацаваны ў [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]]. У [[1836]] годзе было скончана будаўніцтва [[Кішынёўскі сабор|Кішынёўскага сабору]] і ягонай званіцы. Званіца была разбурана ў савецкі час і адноўлена ў [[1997]] годзе. У Кішынёве знаходзіцца вялікая колькасьць праваслаўных цэркваў і будынкаў XIX стагодзьдзя ў ваколіцах гораду, як то [[манастыр Чуфля]] і царква Праабражэньня Гасподняга. Будынкі ў сучасным стылі былі пабудаваны ў горадзе пасьля [[1991]] году. У горадзе месьцяцца шматлікія сучасныя офісныя і гандлёвыя комплексы. Тым ня менш, старыя будынку савецкага пэрыяду па-ранейшаму шырока прадстаўлены ў гарадзкім пэйзажы.
 
== Эканоміка ==
У [[1919]] годзе ў горадзе працавала чатырнаццаць фабрык<ref>Kaba, John (1919). [http://www.wdl.org/en/item/7313/view/1/12/ Politico-economic Review of Basarabia]. United States: American Relief Administration. p. 12.</ref>.
 
Кішынёў зьяўляецца фінансавым і бізнэсовым цэнтрам Малдовы. Ягоны СУП, які складае каля 60% ад нацыянальнай эканомікі<ref>[http://www.statistica.md/public/files/publicatii_electronice/Chisinau/Anuar_Chisinau_2013.pdf Anuar Chisinau 2013]. Statistica.md</ref>, дасягнуў у [[2012]] годзе суму ў 52 млрд лееў (4 млрд даляраў ЗША). Такім чынам, СУП на душу насельніцтва Кішынёва склаў 227% ад сярэдняга паказчыка Малдовы. У Кішынёве найбольш разьвітая сфэра [[Сродкі масавай інфармацыі|СМІ]] ў Малдове, а таксама ў горадзе месьцяцца некалькіх зьвязаных кампаніяў, як то вядучыя тэлевізійныя сеткі, радыёстанцыяі і газэты. Усе нацыянальныя і міжнародныя банкі Малдовы маюць свае штаб-кватэры ў Кішынёве.
 
Галаўны офіс нацыянальнай авіякампаніі [[Air Moldova]] разьмяшчаецца на тэрыторыі міжнароднага аэрапорту Кішынёву.
 
== Вядомыя асобы, зьвязаныя з Кішынёвам ==
Радок 81 ⟶ 98:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Chișinău}}
* [http://www.chisinau.md/ Афіцыйны сайт]
 
{{Сталіцы Эўропы}}