Розьніца паміж вэрсіямі «Уладзімер Гройсман»

няма апісаньня зьменаў
(прэм’ер-міністар Украіны)
 
З 2006 па 2014 рок — мескі галава [[Віньніца|Віньніцы]]. Віцэ-прэзыдэнт «Асацыяцыі местаў Украіны ў пытаньнях жыльлёвае гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Ўкраіны і міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі (з [[27 лютага]] па [[2 сьнежня]] [[2014]] року).
 
== Дзяцінства і маладосьць ==
 
У 1994 годзе скончыў Віньніцкую сярэднюю школу № 35. Вучыўся як усе - сярэдне. Ва ўзросце 14 гадоў пачаў працоўную дзейнасьць у прадпрыемстве свайго бацькі. У жніўні 1994 года ва ўзросце 16 гадоў быў нават прызначаны камерцыйным дырэктарам прыватнага малога прадпрыемства «Вока», з лістапада 1994 года - камерцыйным дырэктарам прадпрыемства «Юнацтва» свайго бацькі Барыса Гройсман, пасол Віньніцкае мескае рады 24-га скліканьня (2002-2006 гг.).
 
У 2003 годзе скончыў недзяржаўнае вышэйшую навучальную ўстанову - Міжрэгіянальную акадэмію кіраваньня людзьмі па спецыяльнасьці "Правазнаўства". У лютым 2010 года скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіраваньня пры Прэзідэнце Украіны, стаўшы магістрам па спецыяльнасьці «Кіраваньне грамадзкім развіцьцём» і спэцыялізацыі «Упраўленьне на абласным і мясцовым узроўнях».
 
== Дарослае жыцьцё ==
=== На пасадзе галавы места Віньніца ===
 
У 2002 годзе ва ўзросце 24-х гадоў перамог на выбарах па акрузе № 29 і стаў самым маладым паслом Віньніцкае мескае рады. У лістападзе 2005 года абраны пісарам Віньніцкае мескае рады і выконваючым абавязкі галавы места Віньніца. У сакавіку 2006 года перамог на выбарах галавы места Віньніца.
 
На наступных выбарах 31 кастрычніка 2010 г. быў вылучаны на пасаду мескае галавы Віньніца ад грамады «Сумленьне Украіны» і пераабраны галавою са значнай падтрымкай - 77,8% галасоў.
 
На пасадзе мескае галавы Гройсман вёў праграму замены ліхтароў і асьвятленьня вуліц, якая была ўведзена яшчэ ў 2002 годзе; распачаў праект энергазберажэньня і максімальнага асвятленьня места. Падчас першага року на пасадзе галавы места Віньніца пачаў маштабны рамонт асфальтавага пакрыцьця ўсіх магістральных і многіх другарадных вуліц места. У 2006 годзе дасягнуў значнага памяншэньня маштабаў стыхійнага гандлю.
 
У сьнежні 2006 года пасьля падпісаньня Мемарандума аб узаемаразуменьні паміж урадамі Швайцарскай Канфэдэрацыі і Украіны спрыяў пачатку супрацоўніцтва паміж Віньніцаю і ўправаю Цюрыха. З 2007 па 2011 гады Віньніца атрымала ад Цюрыха 116 сьпісаных трамвайных вагонаў 1959 і 1960-х гадоў вытворчасьці. Пазьней у іх зьявіўся бясплатны Wi-Fi. У 2012 ініцыявана рэфармаваньня гарадскога транспарту, скарочана колькасьць маршрутных таксі. У 2013 годзе ў доўг закуплена 30 аўтобусаў і 40 тралейбусаў.
 
Акрамя замежнай падтрымкі былі створаны інструменты ўдзелу мясцовага капіталу ў развіцьці места. Так на ўмовах сумеснага фінансаваньня ў Віньніцы ўжо больш за 5 гадоў ажыцьцяўляецца пракладка вадаправода і каналізацыі, рамантуюцца вуліцы ў прыватным сектары, зьмяшчаецца палігон цьвёрдых бытавых адходаў у прыгараднай ваколіцы.
 
У 2008 годзе спрыяў стварэньню першага «Празрыстага офісу» па прадастаўленьні адміністрацыйных паслуг насельніцтву, у далейшым сістэма «празрыстых офісаў» на базе былых райвыканкамаў Віньніцы была распаўсюджаная па Украіне.
 
З 2007 па 2013 гады дамогся прыходу ў Віньніцу зьнешніх інвестыцый у аб'ёме больш чым 736 млн грн.
 
=== Служба ва ўрадзе Ўкраіны ===
 
27 лютага 2014 па запрашэньні прэм'ер-міністра Украіны Арсеня Яцанюка заняў пасаду віцэ-прэм'ер-міністра Украіны - міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі. Асноўны напрамак дзейнасьці - правядзеньне задумы раздачы ўлады мясцовым урадам на месцах<ref>[http://www.1k-tv.com/naviny/1803-djecjentralizacyja-grojsman-pragnazue-shto Дэцэнтралізацыя - Гройсман прагназуе, што пераходны перыяд дэцэнтралізацыі будзе доўжыцца не менш 2 гадоў]</ref><ref>[http://www.konkurs.vn.ua/naviny-ab-vazhnym/1312-djecjentralizacyja-va-ukraine-djecjentralizacyja Дэцэнтралізацыя ва Украіне - Дэцэнтралізацыя не дасць Данбасу ўласныя танкі і "Грады' - Гройсман]</ref>.
 
Выступіў каардынатарам рэформы дзяржаўных кантралюючых органаў. У перыяд лета-увосень 2014 узначальваў: Урадавы антыкрызісны энергетычны штаб; Дзяржаўную камісію па расследаваньні прычын авіякатастрофы самалёта Боінк 777 (з 17 ліпеня 2014); каардынаваў працу штаба па працы з бежанцамі; аднаўленьне Данбаса і працу з міжнароднымі донарамі.
 
=== Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны ===
 
У Вярхоўную Раду трапіў па сьпісе Блока Парашэнка. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я - Украінец!».
 
27 лістапада 2014 абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 сьнежня 2014 зацьверджаны ў складзе РНБА.
 
Падтрымаў законапраект аб забароне расейскіх серыялаў, аднак яго падпісаньне зацягнулася, паколькі рэгламентных камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.
 
2 ліпеня 2015 падтрымаў скандальны і папулісцкі закон аб рэструктурызацыі валютных крэдытаў, у далейшым непадпісаны Прэзідэнтам.
 
Падчас ўрадавага крызісу 2016 разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на пасаду Прэм'ер-міністра Украіны ад прыхільнікаў П. Парашэнкаі<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/27667062.html Яцанюка мае замяніць Гройсман. Украіна ў чаканьні новага прэм’ера]</ref><ref>[http://www.svaboda.org/content/article/27672035.html Сьпікер Уладзімір Гройсман даў згоду ўзначаліць урад Украіны]</ref><ref>[http://www.svaboda.org/content/article/27668718.html Гройсман працягвае перамовы па новым урадзе Ўкраіны]</ref>.
 
=== На чале ўрада Ўкраіны ===
 
14 красавіка 2016 абраны на пасаду Прэм'ер-міністра Украіны<ref>[http://belsat.eu/news/uladzimir-grojsman-novy-prem-er-ministr-ukrainy/ Уладзімір Гройсман – новы прэмʼер-міністр Украіны]</ref><ref>[http://belsat.eu/in_focus/grojsman-novy-prem-er-ukrainy/ Гройсман – новы прэмʼер Украіны]</ref><ref>[http://www.zviazda.by/be/news/20160414/1460628151-premer-ministram-ukrainy-stau-uladzimir-groysman Прэм'ер-міністрам Украіны стаў Уладзімір Гройсман]</ref>. Адпаведную пастанову падтрымалі 257 паслоў прыхільнікаў ятра Парашэнкі, Народнага фронту, групы «Адраджэньне» і групы «Воля народа»<ref>[http://euroradio.fm/yacanyuk-zvolneny-premeram-ukrainy-pryznachany-groysman Яцанюк звольнены, прэм'ерам Украіны прызначаны Гройсман]</ref>.
 
== Узнагароды ==
 
* Ордэн «За заслугі» II ст. (27 чэрвеня 2012) - за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіцьцё Ўкраіны, важкія працоўныя дасягненьні і высокі прафесіяналізм
* Ордэн «За заслугі» III ст. (26 чэрвеня 2008) - за важкі асабісты ўклад у развіцьцё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасьці, шматгадовую добрасумленьную працу, высокі прафесіяналізм і з нагоды Дня Канстытуцыі Украіны
Узнагароджаны кавалерскім Крыжам Ордэна Заслуг Рэспублікі Польшча.
 
== Крытыка ==
 
Пасьля таго, як Уладзімір Гройсман прапанаваў звольніць 10% суддзяў замест абраньня іх без абмежаваньня часу працы, яго абоазілі словы Грамады юрыстаў Украіны і Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева. «Грамада юрыстаў Украіны лічыць недапушчальнымі і супярэчлівымі прынцыпе вяршэнства права, любыя формы калектыўнай адказнасьці, у прыватнасьці, вызваленьне суддзяў у прапанаваны Уладзімірам Гройсманом спосабам».
12 лістапада 2015, у дзень галасаваньня за антыдыскрымінацыйныя законы, рэзка выступіў супраць аднаполых шлюбаў.
 
== Асабістае жыцьцё ==
 
Жанаты. Разам з жонкай Аленай выхоўвае дзвюх дачок - Крысьціну і Юлію і сына Давыда.
 
== Крыніцы ==
3232

зьмены