Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д →‎Гаспадарка: кірылічная «а»
Радок 117:
Эканамічнае становішча ЛітБелу было крытычным. Праводзілася палітыка [[Ваенны камунізм|ваеннага камунізму]]. Яшчэ ў студзені-лютым адбылася нацыяналізацыя фабрык і заводаў, чые гаспадары зьбеглі за мяжу, а потым праводзілася актыўная нацыяналізацыя прадпрыемстваў, банкаў, транспарту. Быў уведзены надзвычайны падатак на буржуазію.
 
У тэлеграме ўрада ЛітБела ад [[12 чэрвеня]] [[1919]] на імя [[Уладзімер Ленін|У. Леніна]] ў Народны камісарыят харчаваньня РСФСР, паведамлялася: «''ЛітБел перажывае адчайны харчовы крызыс. Фронт і тыл засталіся бяз хлеба. У лепшым выпадку здолеем выкачаць з тэрыторыі ЛітБел не болей за 20 вагонаў. На дадзены час сядзяць без хлеба мабілізаваныя. Барысаўскі, Бабруйскі паветы галадаюць. У Менску няма хлеба нават для бальніц і дзяцей»''.<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII — пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2011. С. 413</ref> У палітычнае зводцы ВЧК за [[15 чэрвеня|15]]—[[26 чэрвеня]] [[1919]] адносна Менскай губэрніі паведамлялася: ''«Настроі пагаршаюцца ў сувязі з голадам. Зусім няма запасаў сыравіны. Пасевы, па прычыне адсутнасьці насеньня, ня робяцца. ВерагоднaВерагодна, па той самай прычыне застаюцца незасеянымі тры чвэрці яравой плошчы»''.<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII — пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2011. С. 413</ref>
 
Савецкая Расея аказвала Літбелу значную фінансавую падтрымку. У сакавіку-пачатку красавіка [[1919]] урад ЛітБел атрымаў ад РСФСР крэдыт у памеры 180 млн р. на выдаткі па кіраўніцтве.<ref>Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности… С. 206</ref> У пераважнай большасьці, гэтая фінансавая дапамога мела значэньне не столькі для ЛітБел, колькі для ўсёй Савецкай Расеі і накіроўвалася на ваенныя і чыгуначныя ўстановы.