Радыяактыўнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 64:
 
== Бэта-распад ==
Бэта-распад — гэта працэс, пры якім ядро выпраменьвае дзьве часьцінкі. З-за наяўнасьці другога кампанэнту распаду спэктар энэргіі прадуктаў распаду непарыўны.
 
== Гама-распад (ізамэрны падыход) ==
Амаль усе ядры маюць, акрамя асноўнага квантавага стану, дыскрэтны набор узбуджаных станаў з большай энэргіяй (выключэньнем зьяўляюцца ядры <sup>1</sup>H, <sup>2</sup>²H, <sup>3</sup>³H и <sup>3</sup>³He). Узбуджаныя станы могуць засяляцца пры ядзерных рэакцыях альбо радыёактыўным распадзе іншых ядраў. Большасьць узбуджаных станаў маюць вельмі малую працягласьць жыцьця (менш за нанасэкунду). Аднак існуюць і дастаткова доўгажывучыя станы (працягласьць жыцьця каторых вымяраецца мікрасэкундамі, суткамі ці гадамі), якія называюцца ізамэрнымі, хоць мяжа паміж імі і кароткажывучымістанам вельмі ўмоўная. Ізамэрныя станы ядраў, як правіла, распадаюцца ў асноўны стан (часам празь некалькі прамежкавых станаў). Пры гэтым выпраменьваюцца адзін ці некалькі гама-квантаў; узбуджэньне ядра можа здымацца таксама пасродкам вылету канвэрсыйных электронаў з атамнай абалонкі. Ізамэрныя станы могуць распадацца таксама і пасродкам звычайных бэта- і альфа-распаду.
 
== Выкарыстаньне ==