Стамбул: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 123:
У 324—330 гадах Канстанцін Вялікі пабудаваў на месцы Бізантыя новую сталіцу Рымскай імпэрыі. За час праўленьня Канстанціна ў горадзе было пабудавана 30 палацаў і храмаў, 4 тысячы вялікіх жылых хат, па паўтары сотні лазьняў і пякараняў, 8 вадаправодаў, 2 тэатры, цырк і новы іпадром.
 
Пасьля сьмерці імпэратара Фіядосія І уў 395 г. Рымская імпэрыя канчаткова распалася на дзьве часткі. Канстантынопаль становіцца сталіцай Усходняй або Бізантыйскай імпэрыі.
 
[[12 ліпеня]] [[400]] г. жыхары Канстантынопалю з зброяй у руках выганяюць з гораду кельтаў. У 412 г. Канстантынопаль і яго абарончыя збудаваньні былі пашкоджаныя землятрусам. Таму ў часы Фіядосія II заходней ад «канстантынавых муроў» былі збудаваныя новыя муры.
Радок 146:
Для новай сталіцы спатрэбіліся новыя жыхары. Першымі перасяленцамі сталі туркі з Аксарая, армяне з Бурсы, грэкі з Эгейскіх выспаў і Пелапанэсу. У 1461 г. [[Мэхмэд II]] захапіў [[Трапэзунд]] і мясцовых грэкаў таксама перасяліў у Стамбул.
 
Ужо [[3 чэрвеня]] [[1453]] г. султан загадаў перабудаваць пад мусульманскуюмусульманскі мячэцьмячэт сабор Сьвятой Сафіі. Такая ж доля чакала і большасьць іншых хрысьціянскіх храмаў. Побач зь імі пачалі будаваць і новыя мячэці, першай зь якіх стаў комплекс у гонар Ейюба Ансары. МячэцьМячэт Фаціх былабыў збудаванаязбудаваны пад кіраўніцтвам грэцкага архітэктара Хрыстодула на месцы і з матэрыялаў царквы Сьвятых Апосталаў. Пры Мэхмэдзе II таксама пачалося будаўніцтва стамбульскага Вялікага кірмаша. Недалёка ад былога Форума Фіядосія паўстаў Султанскі палац (Эскі-Сарай), аднак у ім султану было зацесна, і ў 1466 на месцы былога Акропаля Бізантыя пачалося будаўніцтва новага палаца — Тапкапы. Пасьля сюды пераехаў сам султан і яго канцылярыя, а двор і Гарэм засталіся ў старым палацы.
 
Спачатку горад выглядаў маланаселенным, да таго ж большасьці яго жыхароў не было прыстойных умоваў для існаваньня. Нядзіўна, што людзі паміралі ад хваробаў, толькі чума штогод забірала некалькі сотняў жыцьцяў. Аднак насельніцтва Стамбулу хутка расло, і да канца [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] прывысілаперавысіла 200 тысячтысячаў, амаль у 7 раз больш, чым за апошнія гады існаваньня Бізантыі. Мусульмане пры гэтым не складалі і 60% жыхароў гораду. У 1509 г. сталіца стала ахвярай землятрусу, які разбурыў больш за сто мячэцяў і некалькі тысячаў жылых хат.
 
У 1512 г. пры падтрымцы янычараў Стамбул захапіў султан [[Сэлім I]], які адхіліў ад улады свайго бацьку — Баязіда ІІ. У 1513 г. ён загадаў зьнішчыць у сваіх валадарствах, і сталіцы ў прыватнасьці, усіх [[шыіты|шыітаў]] — сапраўдных або падазроных. Затое пасьля захопу ў 1517 г. Эгіпту ў Стамбул перасялілі тысячы Каірскіх рамесьнікаў. [[Хіджаз]] прызнаў уладу Асманаў і султана ў якасьці халіфа мусульман. У пацьверджаньне гэтаму на берагі Басфора перавезьлі ісламскія рэліквіі. Стамбул ператварыўся ў цэнтар [[іслам|ісламскага свету]].
Радок 161:
Да сярэдзіны [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]] Стамбул ператвараецца ў адзін з найбуйных гарадоў тагачаснага сьвету. У горадзе працавала 23 тысячы майстэрняў (80 тысячаў працоўных). Толькі буйных купцоў налічвалася 15 тысячаў. Ім належалі 32 тысячы крамаў і складоў. Аднак жыльлёвае і гаспадарчае будаўніцтва вялося хаатычна і пажары пагражалі ледзь не ўсяму гораду. У [[1572]] годзе быў прыняты нават адмысловы закон, які патрабаваў ад гаспадара кожнага дому мець драбіны і вялікія бочкі з вадой. Тым ня менш толькі з [[1633]] па [[1698]] гады ў Стамбуле адбыўся 21 вялікі пажар, найбуйнейшы — у [[1660]] годзе.
 
Стамбул заставаўся цэнтрам ня толькі турэцкай або ісламскай культуры. У горадзе працягвала дзейнічаць Канстантынопальская Патрыярхія праваслаўнай царквы (рэзыдэнцыяй патрыярха з [[1456]] была царква Багародзіцы (у [[1587]] ператворанаяяператвораная ў мячэцьмячэт), з [[1720]] — царква Сьвятога Георгія). У 1565 была адкрытая першая армянская друкарня, у [[1627]] — першая грэцкая. І толькі ў [[1727]] султан [[Ахмэд III]], які лічыў сябе вялікім асьветнікам, пабудаваў у палацы Тапкапы бібліятэку (1719) і даў дазвол на адкрыцьцё друкарні для друку кніг на турэцкай і арабскай мовах, пры ўмове што яна ня будзе друкаваць рэлігійнае літаратуры (супраць гэтага пярэчыла духавенства).
 
Апошняе дзесяцігодзьдзе кіраваньня Ахмэда III атрымала назву «эпохі цюльпанаў» і ўславілася модай на ўсё выкшталцонае і францускае. Па ўзоры [[Вэрсальскі палац|Вэрсалю]] ў Стамбуле і побач зь ім, адзін за адным будуюцца султанская палацы ў стылі [[барока]] і ракако — Саадабад, Гумаюнабад, Нешабад, Фэрахабад і інш.
 
==== Рэформы ====
У [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]] Асманская імпэрыя знаходзіцца ў стане глыбокага крызісу. Эканамічная дэградацыя дапаўняецца палітычным застоем. Паражэньні ў войнах з Аўстрыяй і Расеяй становяцца чарговым сьведчаньнем паглыбленьня крызісу, але нясталыя спробы мадэрнізацыі, першым чынам, ваеннай арганізацыі (у Стамбуле, у прыватнасьці, ствараюць артылерыйскую, інжынэрную, навігацыйную і марскую школы) прыводзяць да змаганьня паміж сабою пануючых пластоў грамадзтва. Порта губляе Крым і Паўночнае Прычарнамор’е, на Эгіпет замахваюцца адначасова французы і англічанеангельцы, «буйныя» дзяржавы пачынаюць абмяркоўваць будучыню ўсёй імпэрыі Асманаў (так званае «Ўсходняе пытаньне») і статус чарнаморскіх праліваў. Порту адкрыта пачынаюць менаваць «Хворы Басфор».
 
Усё гэта прымушае султана Сэліма III ([[1789]]—[[1807]]) пачаць сапраўдныя рэформы. У 1793 г. ствараюцца першыя падразьдзяленьні рэгулярнага войска, у сталіцы будуюцца новыя жаўнерні, пашыраюцца ваенныя школы, аднаўляецца праца друкарняў. Незадаволеныя новаўвядзеньнямі, янычары уў [[1807]] г. скідваюць манарха-рэфарматара і саджаюць на пасаду сваіх марыянеткаў. Замест гэтага прыхільнікі рэформаў зьбіраюць уласнае войска і зь яго дапамогай прыводзяць да ўлады Махмуда II, які працягвае справу Сэліма. Праўда яму прыходзіцца адначасова змагацца з паўстаньнем грэкаў, на баку якіх — грамадзкая думка ўсёй Эўропы, і замяняць чыноўнікаў-фанарыётаў лаяльным туркамі. Пасьля чарговага мецяжу янычараў, султан канчаткова ліквідуе янычарскі полк.
 
Наступны султан Абдул-Меджыд I ([[1839]]—[[1861]]) [[3 лістапада]] [[1839]] году выдае Гюльханэйскі ўказ аб пачатку глыбокіх рэформаў, якія атрымліваюць назву «танзымат». Стамбул таксама зьмяняецца. У [[1845]] г. пабудаваны першы пастаянны Галацкі мост. У [[1846]] г. адчыняецца Сельскагаспадарчая школа, [[1848]] — першая пэдагагічная вучэльня, [[1850]] — грамадзтва Эджумен і Даніш (Старатурэцкая Акадэмія навук), у моду зноў, але ўжо сярод шырэйшых пластоў, уваходзіць француская мова і эўрапейскае адзеньне. Тым больш, што падчас Крымскай вайны англічанеангельцы з французамі становяцца саюзьнікамі, і іх салдаты месьцяца ў Стамбуле. Пасьля перамогі над Расеяй рэзыдэнцыю султана ўрачыста пераносяць з палаца Тапкапы ў новую рэзыдэнцыю, пабудаваную па эўрапейскім узоры, — палац Далмабахчэ. У [[1867]] г. пачынае працаваць першы турэцкі прафэсійны тэатар, у [[1868]] — Галатасарайскі ліцэй. У [[1870]] годзе афіцыйна адчыняецца ўнівэрсытэт, аде ён праіснаваў нядоўга — да канца [[1871]] г. У 1871 г. ў Стамбуле зьяўляецца першая трамвайная лінія, а ў 1875 карлікавая лінія мэтро.
 
==== Абдул-Гамід II і «младатуркі» ====
У [[1875]] урад імпэрыі змушаны быў абвясьціць аб дзяржаўным банкруцтве. Бездапаможнасьцю ўлады паспрабавалі скарыстацца апазыцыянерыапазыцыянэры — «новыя асманы» на чале з Ахмэдам Мідхат-пашою. Пад ціскам вуліцаў і ўлічваючы незадаволенасьць у воінскіх частках султан Абдул-Азіз у траўні [[1876]] году згаджаецца ўвесьці Мідхат-Пашу ў склад ураду, а пасьля — і сам зракаецца стальца.
 
Новы султан Мурад V абмяжоўваецца амністыяй і фармальнай згоды на абмеркаваньне праекту канстытуцыі. Праз тры месяцы і яго адхіляюць ад улады. Новым султанам становіцца Абдул-Гамід II. Ён прызначае Мідхат-Пашу вялікім візірам. [[23 сьнежня]] [[1876]] г. на ўрачыстай цырымоніі ў Стамбуле ад імя султана абвяшчаюць аб уводзінах канстытуцыі. Але выконваць яе Абдул-Гамід II не зьбіраўся. У лютым Мідхата адхіляюць ад ураду. Абраны парлямэнт прапрацаваў толькі адзін год. На падставе новай вайны з Расеяй дэпутатаў разганяюць і султан усталёўвае рэжым асабістай дыктатуры, які атрымаў назву «зулюм». Уводзіцца жорсткая цэнзура, іншадумцаў за самую меншую падазронасьць арыштоўваюць, па краіне коцяцца армянскія пагромы.
 
«Буйныя дзяржавы» на ўсё гэта зачынялі вочы. Бо эканоміка імпэрыі хутка перайшла пад іх кантроль. У 1881 у Стамбуле эўрапейцы ствараюць «Адміністрацыю асманскага дзяржаўнага абавязку», якая атрымлівае права зьбіраць падаткі з падданых султана для вяртаньня замежных пазыкаў. Функцыі цэнтральнага дзяржаўнага банка фактычна выконвае Атаманскі банк, які на самой справе зьяўляецца ўласнасьцю англічанаўангельцаў і французаў. Імпэрыя адчыняецца Захаду. У 1889 у Канстантынопалі адчыняецца чыгуначны вакзал, які прымае знакаміты «Ўсходні экспрэс» паведамленьнем «Парыж-Стамбул». Замежнікі прымаюць удзел і ў разьвіцьці ўласнай інфраструктуры асманскай сталіцы — у канцы XIX ст. горад атрымлівае сучасную сыстэму электра і водазабесьпячэньня.
 
Змаганьне супраць рэжыму «зулюма ўзначальвае партыя «Яднаньне і прагрэс» («маладыя туркі»), першае згуртаваньне якой было створана ў Стамбуле ў 1889 г. У 1908 г. успыхнула Младатурэцкая рэвалюцыя. [[24 чэрвеня]] Абдул-Гамід II, змушаны выканаць ультыматум рэвалюцыянераўрэвалюцыянэраў, выдае ўказ аб узнаўленьні канстытуцыі і скліканьня парлямэнта. Але ў красавіку [[1909]] году ў Стамбуле ўспыхвае мяцеж. Младатуркі накіроўваюць у сталіцу войска і фактычна бяруць горад штурмам. Абдула Гаміда II канчаткова пазбаўляюць стальца.
 
=== Турэцкая рэспубліка ===
Радок 185:
 
== Геаграфія ==
Стамбул разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Турэччыны, у [[Мармуроваморскі рэгіён|Мармуроваморскім рэгіёне]] і займае плошчу каля 5,5 тысячтысячаў км². Праліў [[Басфор]], які злучае [[Мармуровае мора|Мармуровае]] і [[Чорнае мора|Чорнае]] моры, падзяляе горад на дзьве вялікія часткі: [[Эўропа|эўрапейскую]], дзе разьмяшчаюцца гістарычныя і эканамічныя цэнтры гораду, і [[азія]]цкую, ці [[Анатолія|анаталійскую]], — такім чынам, Стамбул зьяўляецца адзіным горадам на плянэце, які ляжыць у дзьвюх частках сьвету.
 
Заходняя частка Стамбула надалей разьдзяляецца яшчэ ій залівам [[Залаты Рог (Стамбул)|Залаты Рог]], натуральнай бухтай у праліве Басфор, вакол якой утварыўся Бізантыюм, а потым Канстантынопаль. Злучэньне Мармуровага мора, Басфора і Залатога Рогу — гістарычнае сэрца гораду і выдатны краявід сучаснага Стамбулу.
 
=== Клімат ===
Радок 303:
* (Boğaziçi University)
* Унівэрсытэт Фатых
* Галатасарайскі унівэрсытэтўнівэрсытэт
* (Işık University)
* (İstanbul Bilgi University)