Спэцыяльная тэорыя адноснасьці: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 1:
'''Спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці'''<ref>{{Літаратура/Расейска-беларускі фізычны слоўнік (1994)|к}} С. 241.</ref>, скарочана '''СТР''' ('''Спэцыяльная тэорыя адноснасьці''', '''СТА''') — тэорыя, якая апісвае рух, законы [[мэханіка|мэханікі]] й прасторава-часовых адносінаў пры [[хуткасьць|хуткасьцях]], блізкіх да [[хуткасьць сьвятла|хуткасьці сьвятла]]. У рамках спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці [[клясычная мэханіка]] [[Ісак Ньютан|Ньютана]] зьяўляецца набліжэньнем нізкіх хуткасьцяў. Абагульненьне СТР для гравітацыйных палёў завецца [[агульная тэорыя рэлятыўнасьці|агульнай тэорыяй рэлятыўнасьці]]. Адхіленьні ў працяканьні фізычных працэсаў, якія апісваюцца тэорыяй рэлятыўнасьці, ад эфэктаў, прадказваемых клясычнай мэханікай, завуць рэлятывісцкімі эфэктамі. Хуткасьці, пры якіх гэтыя эфэкты робяцца істотнымі — рэлятывісцкімі хуткасьцямі.
 
Спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці мяркуе шырокі спэктар наступстваў, якія былі экспэрыментальнаэкспэрымэнтальна правераны<ref>Tom Roberts and Siegmar Schleif (October 2007). [http://www.edu-observatory.org/physics-faq/Relativity/SR/experiments.html «What is the experimental basis of Special Relativity?»] Usenet Physics FAQ.</ref>, як то прынцыпы [[Лёрэнцавае скарачэньне|скарачэньня даўжыні]], [[рэлятывісцкае запаволеньне часу|запаволеньня часу]], [[рэлятывісцкая маса|рэлятывісцкай масы]], [[эквівалентнасьць масы і энэргіі|эквівалентнасьці масы й энэргіі]], [[хуткасьць сьвятла|мяжы ўнівэрсальнай хуткасьці]] й [[адноснасьць адначасовасьці|адноснасьці адначасовасьці]]. Яна замяніла звычайны панятак абсалютнага ўнівэрсальнага часу паняткам часу, які залежыць ад сыстэмы адліку й прасторавага становішча. Замест таго, інварыянтны прамежак часу паміж двума падзеямі ёсьць інварыянт інтэрвалу прасторы. У спалучэньні зь іншымі законамі [[фізыка|фізыкі]], гэтыя два пастулаты спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці прадказваюць эквівалентнасьць масы й энэргіі, выказанае ў формуле эквівалентнасьці масы й энэргіі E = mc<sup>2</sup>, дзе c ёсьць хуткасьць сьвятла ў [[вакуўм]]е<ref>Albert Einstein (2001). [http://books.google.com/?id=idb7wJiB6SsC&pg=PA50 «Relativity: The Special and the General Theory»]. Routledge. p. 48. ISBN 0-415-25384-5.</ref><ref>Richard Phillips Feynman (1998). [http://books.google.com/?id=ipY8onVQWhcC&pg=PA68 «Six Not-so-easy Pieces: Einstein's relativity, symmetry, and space–time»]. Basic Books. p. 68. ISBN 0-201-32842-9.</ref>.
 
Вызначальнай рысай спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці зьяўляецца замена [[пераўтварэньні Галілея|пераўтварэньняў Галілеявай]] клясычнай мэханікі на [[пераўтварэньні Лёрэнца]]. Час і прастора ня могуць быць вызначаны асобна адзін ад аднаго. Прастора й час пераплятаюцца ў адзіны кантынуўм, вядомы як [[прастора-час]]. Падзеі, якія адбываюцца ў той жа час для аднаго назіральніка могуць адбывацца ў розны час для іншага.