Эдгар Алан По: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 28:
 
=== Дзяцінства ===
Дзяцінства Эдгара прайшло ў даволі багатым становішчы. Аланы не шкадавалі сродкаў на яго выхаваньне, і хоць часам справы ішлі не зусім пасьпяхова (часам ім нават пагражала банкрутства), хлопча гэтага не адчываў: яго апраналі «як прынца», у яго быў свой конь, свае сабакі. Калі Эдгару было шэсьць гадоў, Аланы паехалі ў Ангельшчыну і аддалі хлопчыка ў дарагі пансыёнпансіён у [[Лёндан]]е, дзе ён правучыўся пяць год. Па вяртаньню Аланаў у [[1820|1820 годзе]] ў ЗША Эдгар паступіў у каледж у Рычмандзе, які скончыў у [[1826|1826 годзе]]. Завяршаць адукацыю Эдгара адправілі ва ўнівэрсытэт у Рычмандзе, тады толькі што заснаваны.
 
Эдгар разьвіўся рана: у пяць год ён чытаў, маляваў, пісаў, дэклямаваў, езьдзіў конна. У школе ён добра вучыўся, набыў вялікі запас ведаў па літаратуры, асабліва ангельскай і лацінскай, па агульнай гісторыі, па матэматыцы, па некаторым адгалінаваньням прыродазнаўства, такім як астраномія, фізыка. Фізычна Эдгар быў моцным, удзельнічаў ува ўсіх сяброўскіх свавольствах, а ва ўнівэрсытэце — ўваува ўсіх іхніх гулянках. Характар будучага паэта зь дзяцінства быў няроўны, палкі, імпэтны. У яго паводзінах зацямлялі шмат дзіўнага. З ранніхраньніх год Эдгар пісаў вершы, захапляўся фантастычнымі плянамі, любіў рабіць псыхалягічныя вопыты над сабой і іншымі. Усьведамляючы сваю перавагу, ён даваў іншым гэта адчуць.
 
Жыцьцё ў багацьці скончылася для Эдгара, калі яму ня было і няпоўных 17 год. Ва ўнівэрсытэце ён прабыў усяго год. Увосень [[1826|1826 году]] адбыўся разрыў паміж Джонам Аланам і яго прыёмным сынам. Хто быў «вінаваты», зараз даведацца цяжка. Ёсьць пасьведчаньні, неспрыяльныя для Эдгара. Напрыклад, падцьверджана, што ён падрабіў вэксэлівэксалі з подпісам Джона Алана, што аднойчы, нецьвярозы, навымаўляў яму грубіянстваў, замахнуўся на яго з палкай і г. д. Зь іншага боку, невядома, што трываў геніяльны юнак ад разбагацеўшага заступніка (Джон Алан атрымаў нечаканую спадчыну, якое пераўтварыла яго ўжо ў міліянэра), непрыхільнага да мастацтва і паэзіі. Відаць, шчыра любіла Эдгара толькі гаспадыня Алан, а яе муж ужо даўно быў незадаволены экцэнтрычным прыёмышам. Падставай да сваркі паслужыла тое, што Алан адмовіўся заплаціць картачныя пазыкі Эдгара. Юнак лічыў іх «пазыкамі гонару» і ня бачыў іншага выйсьця для выратаваньня свайго «гонару», як пакінуць багаты дом, дзе выхоўваўся.
 
=== Маладосьць ===
[[Файл:FtIndependence2.jpg|міні|зьлева|265пкс|Месца службы По — [[Бостан|бостанскібостан]]скі форт Незалежнасьці]]
Для Эдгара По пачалося бадзяжнае жыццёжыцьцё. Пакінуўшы дом Аланаў, ён паехаў у родны Бостан, дзе пад псэўданімам «Бостанец» надрукаваў збор вершаў «[[Тамэрлан і іншыя вершы]]», які так і ня выйшаў у сьвет. Гэтае выданьне, імаверна, паглынула ўсе сабраныя грошы юнака. Ня маючы прытулку, ён вырашыўся на стромкі крок — і паступіў жаўнерам у войску пад выдуманым імем. Службу ён нёс каля году, быў у камандваньня на добрым ліку і нават атрымаў чын сэржант-маёра. У пачатку [[1828|1828 году]] паэт, аднак, ня вытрываў свайго становішча і зьвярнуўся да прыёмнага бацькі, просячы дапамогі, і, верагодна, выказваў пакаяньне. Джон Алан, можа быць па хадайніцтву жонкі, пашкадаваў юнака, аплаціў наём намесьніка і выклапатаў Эдгару вызваленьне. Але, прыехаўшы ў Рычманд, Эдгар ужо не засьпеў сваёй заступніцы, гаспадыня Алан памерла за некалькі дзён да таго ([[28 лютага]] [[1829|1829 году]]).
 
Атрымаўшы свабоду, Эдгар По зноўку зьвярнуўся да паэзіі. Ён зноў пабываў у Балтымары і пазнаёміўся тамака са сваімі сваякамі па татавай лініі — зь сястрой, бабуляй, дзядзькай Георгам По і яго сынам Нэльсанам По. Апошні мог пазнаёміць Эдгара з рэдактарам мясцовае газэты, Ўільямам Гвінам. Праз Гвіна Эдгар атрымаў магчымасьць да бачнага тады [[Нью-Ёрк|нью-ёркскага]] літаратара Джону Нілу. І Гвіну, і Нілу паэт аддаў на суд свае вершы. Водгук, пры ўсіх абмоўках, быў самы памысны. Вынікам было тое, што ў канцы 1829 году ў Балтымары быў другасна выданы збор вершаў По пад яго імем, азагалоўлены «''Аль-Аарааф, Тамэрлян і малыя вершы''». На гэты раз кніжка паступіла ў кнігарні і ў рэдакцыі, але прайшла незаўважанай.
Радок 46:
У 1831 годзе яму давялося зьвяртацца да прыёмнага таты, каб той выдаткоўваў грашовыя дапамогі. Але яны былі вельмі нязначнымі.
[[Файл:VirginiaPoe.jpg|міні|По ажаніўся на сваёй трынаццацігадовай кузыне, Вірджыніі Клем. Яе раньняя сьмерць аказала ўплыў на некаторыя творы паэта]]
З восені 1831 па восень [[1833|1833 году]] — самы цяжкі пэрыяд для Эдгара По. Улетку 1831 году Эдгар жыў у Балтымары ў сваёй цёткі г-ні Клем — маці той Вірджыніі, якая пазьней стала жонкай паэта. З восені 1831 году яго сьляды губляюцца. Да канца гэтага пэрыяду Эдгар По дайшоў да крайняй галечы. Узяў шлюб у [[1836|1836 годзе]] ззь Віджыніяй Клем. Яму было 27, ёй 13.
 
Несумнёўна, што ў гэтыя гады малады паэт шмат працаваў. Ім быў напісаны шэраг навэляў — лепшых у ранейшым пэрыядзе яго творчасьці. Увосень 1833 году балтымарскі штотыднёвік абьвясьціў конкурс на лепшы аповед і лепшы верш. Эдгар По даслаў шэсьць аповедаў і вершаваны ўрывак «Калізэй». Чальцы жюры адзінагалосна прызналі лепшым і аповед, і вершы Эдгара По. Аднак, не лічачы магчымым выдаць дзьве прэміі адной і той жа асобе, прэміравалі толькі аповед «''Рукапіс, знойдзены ў бутэльке''» ([[ангельская мова|англ.]] ''MS. Found in a Bottle''), за які аўтару выдалі сто даляраў. Грошы падасьпелі своечасова. Аўтар літаральна галадаў.
 
=== 1830-я — 1840-я гады ===
У пэрыяд з [[1833]] па [[1840]] гады аўтар выпускае шмат паэмаў і аповедаў, працуе ў часопісах «''Southern Literary Messenger''» у Рычмандзе. У [[1841]]—[[1843]] гадох жыў зь сям’ёй у маёнтку ў [[Філадэлфія|Філадэлфіі]] і працаваў у часопісах «''Burton’s Gentleman’s Magazine''» і «''Graham’s Magazine''». У ФіладэлфііФілядэлфіі Эдгар По таксама мерыўся выдаваць уласны часопіс «''The Stylus''» (альбо «''The Penn''»), але гэтая задума ня спраўдзілася.
 
Аднак хутка яго падпільноўвала сур’ёзнае выпрабаваньне. У Вірджыніі пасьля сьпеваў лопнуў крывяносны сасуд і яна была пры сьмерці (яна хварэла на сухоты).
Радок 76:
 
== Пераклады на беларускую мову ==
* «Авальны партрэт» (пер. [[Сяргей Шупа]], 2-гі пераклад - [[Ганна Янкута]])
* «Калодзеж і ківач» (пер. [[Юля Цімафеева]])
* «Марэла» (пер. [[Марына Дзергачова]])
* «Маска Чырвонае Сьмерці» (пер. [[Сяргей Шупа]])
* «Чалавек натоўпу» (пер. [[Сяргей Шупа]])
* «Маска Чырвонае Сьмерці»: Выбр. творы (пер. [[Уладзімер Шчасны]], [[Сяргей Шупа]], [[Лявон Баршчэўскі]], [[Ганна Янкута]], [[Юлія Цімафеева]], [[Кацярына Маціеўская]], [[Марына Дзергачова]] і інш. - Менск: Кнігазбор, [[2010]].
 
== Крыніцы ==