Розьніца паміж вэрсіямі «Глеба»

3290 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
д (Bot: Migrating 84 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q36133 (translate me))
'''Глеба''' — прыроднае ўтварэньне, якое складаецца з генэтычна зьвязаных гарызонтаў, якія фармуюцца ў выніку пераўтварэньня павярхоўных пластоў [[літасфэра|літасфэры]] пад узьдзеяньнем вады, паветра і жывых арганізмаў. Гэтыя павярхоўныя пласты літасфэры называюцца глебаўтваральнай пародаю. Склад глебаўтваральнай пароды – пясчаны, супясчаны, сугліністы, гліністы, тарфяны – вызначае многія ўласьцівасьці глебы.
 
Працэс утварэньня глебы з глебаўтваральнай пароды называецца глебаўтваральным працэсам. Асноўнымі такімі працэсамі на Беларусі зьяўляюцца падзолісты, дзярновы, балотны і бураземны.
 
Падзолісты працэс патрабуе кіслага асяродзьдзя глебы і дастатковай колькасьці ападкаў. Характэрны для лясной зоны Эўропы, асабліва для яловых лясоў. У гэтых умовах шмат няўстойлівых мінэралаў разбураецца, а прадукты іх распаду зь верхняй часткі глебы вымываюцца ўніз. У выніку адразу пад верхнім гумусавым слоем фармуецца бялёсы гарызонт, складзены большай часткай з крэменязёму.
 
Дзярновы працэс патрабуе шчыльнага травянога покрыва, можа таксама адбывацца ў лясох на карбанатных пародах. Пры гэтым падчас раскладаньня арганічнага рэчыва утвараюцца нерастваральныя ў вадзе солі гумінавых кісьлін – гуматы. Яны спрыяюць назапашваньню ў глебе спажыўных рэчываў і ўтварэньню зярніста-камякаватай структуры глебы. Рэакцыя асяродзьдзя захоўваецца блізкай да нэйтральнай.
 
Балотны працэс адбываецца, калі вільгаці замнога, а кіслароду замала. Жалеза пераходзіць з трохвалентнай формы ў двухвалентную, а раскладаньне арганічнага рэчыва ажыцьцяўляецца анаэробнымі бактэрыямі. У скрайніх формах працэс вядзе да ўтварэньня магутнага тарфянога гарызонту.
 
Бураземны працэс найбольш характэрны для шыракалістых лясоў. Прыводзіць да назапашваньня ў верхняй частцы глебы калоідна-гліністых фракцый, узбагачаных кальцыем, магніем і жалезам.
 
Глеба складаецца з цьвёрдай, вадкай (глебавы раствор), газападобнай і жывой ([[фаўна]] і [[флёра]]) частак. Найважнейшай прыкметай глебы зьяўляецца [[урадлівасьць глебы|ўрадлівасьць]].
 
У сельскай гаспадарцы глеба — асноўны сродак вытворчасьці і найважнейшы аб'ект працы.
 
На глебавай мапе Беларусі вылучана 27 асноўных відаў глебы.<ref>У.Л. Фядотаў, А.М. Цытлёнак «Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю», Мн, 1987, с. 66</ref>
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
42

зьмены