Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
слушная вонкавая спасылка
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
На аснове матэрыялаў дасьледваньняў беларускіх навукоўцаў, з мэтай абароны ды прымнажэньня рэдкіх відаў, ды відаў, што знаходзяцца пад пагрозай, у [[1979]] годзе спэцыяльнай пастановай Савету Міністраў БССР была ўсталяваная Чырвоная кніга Беларускай ССР. Першае выданьневыданне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў [[1981]] годзе на [[беларуская мова|беларускай мове]], было аднатомным, і налічвала 80 відаў [[жывёлы|жывёлаў]] ды 85 відаў [[расьліны|расьлінаў]].
 
Другое выданьне Чырвонай кнігі было выпушчанае ў [[1993]] годзе, і таксама складалася з аднаго тома. У ім у разьдзел «Жывёлы» было ўключана 14 відаў [[сысуны|сысуноў]], 75 відаў [[птахі|птахаў]], 2 віды [[паўзуны|паўзуноў]], 1 від [[амфібіі|амфібіяў]], 5 відаў [[рыбы|рыб]], 79 відаў [[вусякі|вусякаў]], 10 відаў [[ракападобныя|ракападобных]], 1 від [[малюскі|малюскаў]]; у падзел «Расьліны» было ўключана 156 відаў [[судзінкавыя расьліны|судзінкавых расьлінаў]], 15 відаў [[мохападобныя|мохападобных]], 9 відаў [[водарасьці|водарасьцяў]], 17 відаў [[лішайнікі|лішайнікаў]], 17 відаў [[грыбы|грыбоў]].