Інстытут літаратуры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Кіраўнікі інстытуту: кірылічная «і»
Радок 13:
1. Стварыць на базе інстытутаў літаратуры, мастацтва і мовы адзін інстытут — літаратуры, мастацтва і мовы.
 
2. Зацьвердзіць часова выконваючым абавязкі дырэктара інстытута т. [[Віталь Вольскі|Віталя Вольскага]].
 
3. Паставіць перад інстытутам у якасьці бліжэйшай і асноўнай задачы — падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і хутчэйшы выпуск падручніка беларускай мовы, слоўнікаў і кіраўніцтва па гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва».''
 
У [[1936]]—[[1937]] гг. Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў [[Андрэй Александровіч|Александровіч]]. У [[1937]] годзе некаторы час абавязкі дырэктара інстытута выконваў Р. В. Красьнеўскі, а з 1937 г. па [[1941]] г. дырэктарам быў В. В.Васіль Барысенка.
 
У перадваенныя гады ў Інстытуце былі выдадзены «Беларуская граматыка. Марфалёгія» (1936), «Сынтаксіс беларускай мовы» (1939), «Курс сучаснай беларускай мовы» (1940), «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. А. Александровіча (1937). З канца 30-х гадоў у друку сталі зьяўляцца артыкулы літаратуразнаўцаў В. Барысенкі, М. Ларчанкі, Ю. Пшыркова, Н. Перкіна, С. Майхровіча, В. Івашына, прысьвечаныя розным праблемам гісторыі беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст., жыцьцю і творчасьці [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В.Дуніна-Марцінкевіча]], [[Францішак Багушэвіч|Ф.Багушэвіча]], [[Янка Лучына|Я.Лучыны]], [[Янка Купала|Я.Купалы]], [[Якуб Колас|Я.Коласа]], [[Максім Багдановіч|М.Багдановіча]].
 
У [[1940]] годзе ў складзе аб’яднанага інстытуту было 20 чалавек. У іх ліку 1 акадэмік, 2 члены-карэспандэнты, 1 прафэсар, 10 старшых навуковых супрацоўнікаў, 2 работнікі навукова-тэхнічнага пэрсаналу. Дзевяць супрацоўнікаў мелі вучоныя ступені кандыдатаў навук. Інстытут складаўся з дзьвюх сэкцый (літаратуры і мовы) і працаваў над 5-цю навуковымі тэмамі, з якіх тры былі мовазнаўчага профілю: 1) беларуска-рускі слоўнік; 2) вывучэньне беларускіх народных гаворак; 3) удасканаленьне беларускага правапісу.
 
=== Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР (1944—1952) ===
Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва быў адноўлены ў ліпені 1944 году (да 1946 году яго часова ўзначальваў член-карэспандэнт [[Міхась Лынькоў|М. Ц. Лынькоў]]) у складзе трох сэктараў: беларускай літаратуры, беларускай мовы і мастацтва. У [[1945]] г. у яго складзе налічвалася 26 супрацоўнікаў. Асноўнымі навуковымі напрамкамі, над якімі працаваў Інстытут у гэты пэрыяд, былі пытаньні гісторыі беларускай літаратуры, беларускай лексыкаграфіі, беларускага выяўленчага мастацтва ў дні Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. па [[1952]] г. дырэктарам Інстытуту зноў быў [[В. В.Васіль Барысенка]]. У 1952 годзе ў Інстытуце літаратуры і мастацтва замест аднаго літаратуразнаўчага сэктара было ўтворана два: сэктар савецкай літаратуры і сэктар дарэвалюцыйнай літаратуры. Адбыўся своеасаблівы падзел супрацоўнікаў па асноўных напрамках дасьледаваньняў, па навуковых інтарэсах. Пашырылася тэматыка і паглыбіўся характар навуковых распрацовак, працягвалася далейшая спэцыялізацыя навукоўцаў, у літаратуразнаўства прыйшлі сьвежыя сілы, якія былі накіраваны на дасьледаваньне новых, яшчэ не вывучаных праблем і пытаньняў гісторыі, тэорыі і тэксталёгіі беларускай літаратуры; аднавілася вывучэньне і выданьне даўняй пісьмовай спадчыны беларускага народу.
 
У [[1952]] годзе адбылося вылучэньне [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытуту мовазнаўства]] ў асобную арганізацыю, і таму Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва быў пераўтвораны ў Інстытут літаратуры і мастацтва.
Радок 36:
Вянцом дасьледчыцкіх намаганьняў супрацоўнікаў Інстытута літаратуры было стварэньне першай навуковай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» ў 2-х тамах ([[1968]], [[1969]]). Яна была высока ацэнена ў Беларусі і за яе межамі, зьявілася важкім дасягненьнем не толькі калектыву Інстытута літаратуры, але і ўсяго беларускага літаратуразнаўства, засьведчыла іх навуковую сталасьць. У гэтай «Гісторыі…» на вялікім фактычным матэрыяле ўпершыню шырока, грунтоўна і аб’ектыўна быў прасочаны шматвяковы, вельмі складаны шлях разьвіцьця літаратуры на беларускіх землях, неадлучны ад лёсу народа, раскрытая вялікае ідэйна-мастацкае багацьце яе здабыткаў, высокі, сапраўдны эўрапейскі ўзровень творчай спадчыны найбольш выдатных яе прадстаўнікоў.
 
На грунце беларускамоўнай «Гісторыі…» была напісана і апублікавана аднатомная «История белорусской дооктябрьской литературы» ([[1977]]). Яна шмат у чым была арыгінальнай працай, месцамі значна пераўзыходзіла папярэднюю і адыграла важную навукова-асьветніцкую ролю ў азнаямленьні больш шырокага кола чытачоў з багатай гісторыяй літаратуры беларускага народа. Асноўнымі аўтарамі разьдзелаў пра літаратуру ХІ — пач. ХХ ст. былі А. Коршунаў, [[Адам Мальдзіс|А.Мальдзіс]], [[Міхась Мушынскі|М. Мушынскі]], Ю. Пшыркоў, П. Дзюбайла, В. Каваленка, [[В. В.Васіль Барысенка]], Н. Перкін, М.[[Міхась Ярош]], за што ўсе яны былі адзначаны ў 1980 г. Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
 
Сапраўднай падзеяй у навуковым жыцьці рэспублікі сталі манаграфіі [[Алесь Адамовіч|А. М. Адамовіча]] «Маштабнасьць прозы» ([[1972]]), «Здалёк і зблізку» (1976), Н. С. Перкіна «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» ([[1971]]), «Человек в советском романе» ([[1975]]), М. І. Мушынскага «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20-30-я гг.» ([[1975]]), І. Д. Ралько «Вершаскладанне» ([[1977]]), «Верш і мова» ([[1986]]), [[УладзімірУладзімер Гніламёдаў|У. В. Гніламёдава]] «Традыцыі і наватарства» ([[1972]]), «Сучасная беларуская паэзія» (1983), В. П. Жураўлёва «Структура твора: Рух сюжэтна-кампазіцыйных форм» ([[1978]]), А. П. Матрунёнка «Псіхалагічны аналіз ў сучасным беларускім рамане» (1972), «Псіхалагічная проза: Традыцыі і час» ([[1988]]), А. С. Яскевіча «Грані майстэрства» (1974), «У свеце мастацкага твора» (1977), «Становление белорусской художественной традиции» ([[1987]]), І. С. Шпакоўскага «Структура вершаванага вобраза» (1972), А. К. Кабаковіч «Беларускі свабодны верш» ([[1984]]), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» ([[1989]]), Л. Я. Гараніна «Праблемы мемуарнага жанра» ([[1981]]), «Философские искания в белорусской литературе» (1984) і інш.
 
Шмат увагі ў аддзеле аддавалі дасьледчыкі праблемам паэтыкі і творчага стылю: У. В. Гніламёдаў «[[Іван Мележ]]» (1984), «Янка Купала: Новы погляд» (1995), В. П. Жураўлёў «Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана» (1991), А. К. Кабаковіч «Максім Багдановіч: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), Э. М. Мартынава «Мастацкая дэталь у літаратурным творы» (1977), І. С. Шпакоўскі «Тыпізацыя ў лірыцы» (1980), Т. К. Чабан, «Крылы рамантыкі» (1982), Т. К. Чабан, Я. А. Гарадніцкі «Сучасная паэзія і фальклор» (1988), А. С. Яскевіч «Ритмическая организация художественного текста» ([[1991]]).
Радок 45:
 
== Кіраўнікі інстытуту ==
Інстытут літаратуры з [[1952]] па сакавік [[1973]] году ўзначальваў акадэмік В. В.Васіль Барысенка, з красавіка [[1973]] па кастрычнік [[1982]] — акадэмік [[Іван Навуменка|І.Я.Навуменка]], з [[1982]] па [[1997]] — акадэмік [[Віктар Каваленка|В. А. Каваленка]]. 3 красавіка [[1997]] па студзень [[2006]] году дырэктарам Інстытуту літаратуры зьяўляўся акадэмік НАН Беларусі [[Уладзімір Гніламёдаў|У. В. Гніламёдаў]]. Са студзеня [[2006]] па сакавік [[2008]] году абавязкі дырэктара інстытута выконваў доктар філялягічных навук [[Валерый Максімовіч|В. А. Максімовіч]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 57:
 
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1931 годзе]]
[[Катэгорыя:Падзеі 29 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 2008 годзе]]