Нацыянальная кніжная палата Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
д кірылічная «і»
Радок 43:
| колішняя назва = Дзяржаўная кніжная палата Беларусі (да [[23 верасьня]] [[1992]] г.), Беларуская кніжная палата (да 13 [[траўня]] [[1977]] г.)
}}
'''Нацыянальная кніжная палата Беларусі'''  — дзяржаўная ўстанова [[Бібліяграфія|бібліяграфічнага]] ўліку выданьняў Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1924 году. Служыць сховішчам друкаваных выданьняў Беларусі за кошт атрыманьня бясплатных абавязковых асобнікаў. Зьяўляецца краёвай службай [[Міжнародны стандартны кніжны нумар|стандартнай нумарацыі кніг]]. На 2016  г. выдавала на беларускай мове 12 пэрыядычных бібліяграфічных паказальнікаў: «Кніжны летапіс» (штомесяц з 1924  г.; да 2007  г. «Летапіс друку Беларусі»), «ПаказальнiкПаказальнік бiблiяграфiчныхбібліяграфічных дапаможнiкаўдапаможнікаў БеларусiБеларусі» (штогод з 1978  г.), «Кнігі Беларусі» (штогод з 1984  г.), «Летапіс пэрыядычных выданьняў Беларусі» (штогод з 1925  г., з 1994  г. асобным выданьнем), «Летапіс часопісных артыкулаў» (штомесяц з 1934  г., з 1995  г. асобным выданьнем), «Летапіс газэтных артыкулаў» (штомесяц з 1937  г., з 1995  г. асобным выданьнем), «Беларусь у сьвеце» (штоквартал з 1946  г.; да 1995  г. «[[Беларуская ССР]] у друку СССР і зарубежных краін»; з 2005  г. асобным выданьнем), «Летапіс нотных выданьняў» (штогод з 1924  г., з 2007  г. асобным выданьнем), «Летапіс рэцэнзіяў» (штогод з 1932  г., з 2007  г. асобным выданьнем), «Летапіс выяўленчых выданьняў» (штогод з 1955  г., з 2007  г. асобным выданьнем), «Летапіс картаграфічных выданьняў» (штогод з 1994  г., з 2007  г. асобным выданьнем), «Летапіс аўтарэфэратаў дысэртацыяў» (штогод з 1999  г., з 2007  г. асобным выданьнем).
 
== Мінуўшчына ==
25 чэрвеня 1924  г. [[Савет народных камісараў БССР]] Пастановай № 47 стварыў у [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Беларускай дзяржаўнай і ўнівэрсытэцкай бібліятэцы]] аддзел «Беларуская кніжная палата». 13 траўня 1977  г. [[Савет міністраў БССР]] Пастановай № 141 падпарадкаваў Дзяржаўную кніжную палату Беларусі Дзяржаўнаму камітэту БССР па справах [[выдавецтва]]ў, [[Паліграфія|паліграфіі]] і кніжнага гандлю. 23 верасьня 1992  г. [[Савет міністраў Рэспублікі Беларусь]] Пастановай № 579 зьмяніў назоў установы на сучасны. 15 верасьня 1993  г. [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] сваім загадам прызначыла Нацыянальную кніжную палату Беларусі (НКПБ) краёвай службай [[Міжнародны стандартны кніжны нумар|Міжнароднай стандартнай кніжнай нумарацыі]] (МКСН). На 1 студзеня 2010  г. НКПБ мела ў архіве друку на Інструмэнтальным завулку 4 189 610 выданьняў, выпушчаных з 1920-х гадоў. Сховішча друку зьмяшчала выданьні 8 відаў: 2 040 203 [[газэта]]ў (48,7% выданьняў у сховішчы), 1 536 776 дробнадрукаваных выданьняў (36,7%), 352 616 [[Кніга|кніг]] і [[брашура]]ў (8,5%), 142 888 [[часопіс]]аў і [[Бюлетэнь|бюлетэняў]] (3,4%), 67 181 выданьняў нарматыўна-тэхнічнай [[дакумэнт]]ацыі і вузкага прызначэньня (1,6%), 26 710 аўтарэфэратаў [[дысэртацыя]]ў (0,6%), 19 238 выяўленчых (0,4%), 2048 [[Нота|нотных]] і 1950 [[Картаграфія|картаграфічных]] выданьняў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Архіў друкаваных выданьняў|спасылка=http://natbook.org.by/by/arch.php?PHPSESSID=8cf971a2db6341ada11295a6d034e4bd|выдавец=Нацыянальная кніжная палата Беларусі|дата публікацыі=2016|дата доступу=28 сакавіка 2016}}</ref>. [[Тэмпэратура]] захоўваньня выданьняў у сховішчы перавышала +17[[°C]]. На люты 2012  г. паўната фонду абавязковага асобніка складала 98% выпушчаных у Беларусі выданьняў за вылікам часткі [[Рэкляма|рэклямнага]] друку і [[самвыдат]]у<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Вольга Чайкоўская]].|загаловак=Галяктыка Кніжнай палаты|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=92946|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=8 лютага 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-02-08 25 (27140)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/92968/8lut-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Крыніцы ==