Лес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 4:
Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, [[клімат]], кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў [[біясфэра|біясфэры]]; актыўна ўзаемадзейнічае з [[трапасфэра]]й і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.
 
У паветры лясоў прысутнічае болей 300 назваў розных хімічных злучэньняў. Лясы актыўна пераўтвараюць паветраныя забруджваньні. Самай вялікай акісьляючай здольнасьцю валодаюць [[Іглічны лес|іглічныя лясы]]. Лес актыўна паглынае прамысловыя забруджваньні ([[пыл]], [[вуглевадароды]]). Лясы, асабліва іглічныя, выдзяляюць лятучыя рэчывы, якія забіваюць шматлікія хвораўтвараючыя мікробы.
 
Лясныя прадукты актыўна выкарыстоўваюцца чалавекам як:
Радок 18:
 
== Структура ==
Структура лясоў залежыць ад фізыка-геаграфічных умоваў асяродзьдзя, відавога складу і біялягічных асаблівасьцей расьлінрасьлінаў. Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць [[дрэва]]выя ярусы (дрэвастой), ярус [[Хмызьняк|куставага]] падлеску, кусьцікавае, паўкусьцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расьліны, як то [[ліяна|ліяны]], эпіфііныя расьліны на ствалах і ў кронах дрэваў. У залежнасьці ад складу, умоваў і асаблівасьцей разьвіцьця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя [[трапічны лес|трапічныя лясы]], мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саваннавыя і іншыя). Паводле тыпу аднаўленьня адрозьніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжаньня — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармаваньня — карэнныя і другасныя, паводле складу пародаў — чыстыя і зьмяшаныя.
 
== Крыніцы ==
Радок 25:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Forest|выгляд=міні}}
 
{{Накід}}