Менскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 4:
| Назва ў родным склоне = Менскага павету
| Арыгінальная назва =
| Герб = Miensk, Pahonia. Менск, Пагоня (1720).jpg
| Сьцяг =
| Краіна = [[Вялікае Княства Літоўскае]]
Радок 57:
}}
'''Ме́нскі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]], пазьней [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Плошча 20,8<ref name="evkl"/> тыс. км². Сталіца — [[места]] [[Менск]].
 
Месты і мястэчкі: [[Барысаў]] (да [[1662]]), [[Бярэзань|Бярэзань-Любашанская]], [[Гайна (вёска)|Гайна]], [[Докшыцы]], [[Заслаўе]], [[Ігумен]], [[Койданаў]], [[Лагойск]], [[Маладэчна]], [[Радашкавічы]], [[Ракаў]], [[Смалявічы]], [[Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)|Сьвіслач]]<ref name="evkl296">[[Вячаслаў Насевіч]]. Менскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 296.</ref>.
 
== Сымболіка ==
Павятовая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выяваю «[[Пагоня|Пагоні]]» ў цэнтры<ref name="evkl">[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]]. Менскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 295.</ref>.
 
Мескія гербы мелі [[Герб Барысава|Барысаў]], [[Герб Менску|Менск]] і [[Герб Радашкавічаў|Радашкавічы]].
 
== Гісторыя ==
Утварыўся ў [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]] на тэрыторыі [[Менскае княства|Менскага княства]], уваходзіў у склад [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]]. Асноўны абшар павету займалі ўладаньні баяраў, што выходзілі на вайну ў складзе Менскай харугвы<ref name="evkl"/>. У [[1528]], паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, на Меншчыне было 30 баяраў і 4 баярскія ўдавы, якія разам выстаўлялі 79 коньнікаў.
 
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) увайшоў у склад [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]]. Тэрыторыя павету значна пашырылася коштам колішніх Заслаўскага і Лагойскага княстваў, дзяржаўнай воласьці Краснае Сяло, а таксама Барысаўскай, Любашанскай і Сьвіслацкай воласьцяў на правым беразе ракі [[Бярэзіна]]<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]]. Мінскі павет // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 191.</ref>.
 
З [[1599]] у [[Менск]]у праз [[рок (год)|рок]], папаводле чарзечаргі з [[Наваградак|Наваградкам]], пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўнага Трыбуналу]]. Кожная зь іх цягнулася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях. У [[1662]] [[Барысаўская воласьць]] перайшла ў склад [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]].
 
У [[1662]] [[Барысаўская воласьць]] перайшла ў склад [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]]. У [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] ў [[1708]] войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі на Меншчыне значныя разбурэньні. [[20 сьнежня]] [[1793]] у выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] павет спыніў сваё існааньне.
 
[[20 сьнежня]] [[1793]] у выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] павет спыніў сваё існааньне.
 
== Геаграфія ==
У склад Менскага павету ўваходзіла тэрыторыя [[Менскае староства|Менскага гродавага]], [[Гайненскае староства|Гайненскага]], [[Краснасельскае староства|Краснасельскага]] і [[Радашкоўскае староства|Радашкоўскага]] старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
 
Найбольш значныя месты і мястэчкі: [[Барысаў]] (да [[1662]]), [[Бярэзань|Бярэзань Любашанская]], [[Гайна (вёска)|Гайна]], [[Докшыцы]], [[Заслаўе]], [[Ігумен]], [[Койданаў]], [[Лагойск]], [[Маладэчна]], [[Радашкавічы]], [[Ракаў]], [[Смалявічы]], [[Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)|Сьвіслач]]<ref name="evkl296">[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Менскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 296.</ref>. На тэрыторыі павету таксама знаходзіліся месты і мястэчкі [[Акалова]], [[Багушэвічы]], [[Бягомель]], [[Бярэзань (Докшыцкі раён)|Бярэзань Горная]], [[Волма (Койданаўскі раён)|Волма]], [[Вязынь]], [[Гарадок (Маладэчанскі раён)|Гарадок]], [[Астрашыцкі Гарадок|Гарадок Астрашыцкі]], [[Сёмкаў Гарадок|Гарадок Сёмкаў]], [[Дзераўная]], [[Дудзічы]], [[Дукора]], [[Зэмбін]], [[Івянец]], [[Ільля (вёска)|Ільля]], [[Камень (Валожынскі раён)|Камень]], [[Камена|Камень Харэцкі]], [[Крайск]], [[Краснае]], [[Лоша]], [[Малыя Ляды|Ляды]], [[Магільна]], [[Мікалаеўшчына]], [[Мсьціж]], [[Налібакі]], [[Плешчаніцы]], [[Пухавічы]], [[Раванічы]], [[Рубяжэвічы]], [[Самахвалавічы]], [[Станькава|Станькаў]], [[Стоўпцы]], [[Сьмілавічы]], [[Узда]], [[Хатляны]], [[Хатаевічы]], [[Холы]], [[Хоўхла]], [[Шацак]], [[Шклянцы]].
 
Магдэбурскае права атрымалі [[Барысаў]] ([[1563]]), [[Койданаў]] ([[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]]), [[Менск]] ([[14 сакавіка|14.03]].[[1499]]), [[Мікалаеўшчына]] ([[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]), [[Радашкавічы]] ([[1569]]), [[Ракаў]] ([[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]), [[Стоўпцы]] ([[1729]]).
 
== Дэмаграфія ==
На сяр. [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]] налічваў 25 892 [[Дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]] (прыкладна каля 175 тыс. чал.<ref name="evkl"/>). Паводле сучасных падлікаў, да [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] ([[1654]]—[[1667]]) колькасьць насельніцтва складала каля 181 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 67 тыс. чал.<ref>[http://jivebelarus.net/history/gistografia/unknown-war-1654-1667.html?page=14#lnk13 Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах] // {{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref> (10,4 тыс. дымоў<ref name="evkl"/>).
 
Паводле люстрацыі [[1775]] року павет налічваў 23 133 [[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]]<ref>[[Аляксандар Ельскі|Jelski A.]] Powiat miński // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|5}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_V/339 339].</ref>. Колькасьць насельніцтва ў 3-й чвэрці [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] складала каля 200—225 тыс. чал.<ref name="evkl295296">[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]]. Менскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 295—296.</ref>
 
== Ураднікі ==
{{Асноўны артыкул|Старосты менскія}}
Мясцовая[[Павятовы соймік]] праходзіў у Менску, тамака ж месьціліся [[падкаморскі суд|падкаморскі]], [[земскі суд|земскі]] і [[гродзкі суд]]ы. Менская шляхта абірала двух [[Пасол соймавы|паслоў]] на [[Вальны сойм]] і двух дэпутатаў на [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўны Трыбунал]].
 
== Архітэктура ==
На тэрыторыі Меншчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва. У [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] у тутэйшую мураваную архітэктуру прыйшла стылістыка [[барока]], у [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] — [[віленскае барока|віленскага барока]] і [[клясыцызм]]у.
 
== Галерэя ==
 
<center><gallery widths=150 heights=150 perrow="4">
Файл:Vysoki Rynak Square, Miensk.jpg|[[Менск]]
Файл:Hajna, Napaleon Orda.jpg|[[Гайна (вёска)|Гайна]]
Файл:Dokšycy. Докшыцы (1812).jpg|[[Докшыцы]]
Файл:Zasłaŭje. Заслаўе (1859).jpg|[[Заслаўе]]
Файл:Kojdanaŭ. Койданаў (N. Orda, 1876).jpg|[[Койданаў]]
Файл:Łahojsk, klaštar bazylanaŭ. Лагойск, кляштар базылянаў.jpg|[[Лагойск]]
Файл:Maładečna. Маладэчна (D. Strukov, XIX).jpg|[[Маладэчна]]
Файл:Śmiłavičy. Сьмілавічы (N. Orda, XIX).jpg|[[Сьмілавічы]]
</gallery></center>
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 106 ⟶ 102:
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* {{Літаратура/ЭГБ|5}}
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}}
* {{Літаратура/ЭГБ|5}}
 
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Меншчыны}}