Дзярнова-падзолістыя глебы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2346867 (translate me)
 
Радок 2:
 
== Дзярнова-палева-падзолістыя глебы ==
Разьвіваюцца на магутных [[лёcылёсы|лёcахлёсах]] і лёсападобных суглінках (ад 3 да 10 м).
Гэтым глебам уласьцівыя невысокае ўтрыманьне гумусу ў перагнойным гарызонце (1,5 — 2 %) і кіслая рэакцыя. У профілі дзярнова-палева-падзолістых глебаў вылучаюць:
# перагнойны гарызонт шэрага або палева-шэрага колеру.
# палевы падзолісты гарызонт.
# жаўтлява-буры або чырвона-буры ілювіяльны гарызонт.
 
У Беларусі распаўсюджаныя на [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкім]], [[Менскае ўзвышша|Менскім]] і [[Аршанскае ўзвышша|Аршанскім]] узвышшах і [[Аршанска-Магілёўская раўніна|Аршанска-Магілёўскай раўніне]].
 
== Дзярнова-падзолістыя глебы зь бялявым падзолістым гарызонтам ==
Разьвіваюцца на лёгкіх і сярэдніх [[марэна]]вых і водна-[[ледавік]]овых суглінках і супесках. У паўночнай частцы Беларусі гэтыя глебы моцна завалуненыя. У цэнтры і на поўдні краіны дзярнова-падзолістыя глебы зь бялявым падзолістым гарызонтам разьвіваюцца на марэнавых і водна-ледавіковых раўнінах з павольным узгорыстым рэльефам і маюць значна меншую ступень завалуненасьці. Верхні перагнойны гарызонт звычайна рэзка пераходзіць у ніжні падзолісты гарызонт бялявага колеру. Падзолісты гарызонт тонкімі языкамі пераходзіць у ілювіяльны гарызонт. У верхняй частцы глебавага профілю сустракаюцца канкрэцыі [[марганэц|марганцу]]. У цэлым гэтыя глебы маюць кіслую рэакцыю і бедныя гумусам — ад 0,8 да 2 %.
 
== Дзярнова-падзолістыя глебы з кантактна-асьвятлёным (ападзоленым) гарызонтам ==
Радок 17:
== Дзярнова-падзолістыя глебы аглееныя зьнізу ==
У Беларусі найбольш распаўсюджаныя на плоскіх водападзелах басэйну [[Прыпяць|Прыпяці]]. Верхнія гарызонты гэтых глебаў маюць добрую аэрацыю без прыкметаў пераўвільгатненьня. Аднак ужо на глыбіні каля 1 м пад узьдзеяньнем блізкіх грунтавых водаў зьяўляюцца першыя прыкметы забалочваньня ў выглядзе ржавых плямаў. Гэтыя глебы маюць кіслую рэакцыю і ў цэлым малапрадукцыйныя.
 
== Крыніца ==