Данецкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
З поўдня вобласьць амываецца [[Азоўскае мора|Азоўскім морам]].
 
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 255 км, з захаду на усходўсход 180 км.
 
=== Клімат ===
Радок 62:
 
=== Рэльеф ===
Для вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт.
 
На паўночным усходзе знаходзіцца [[Данецкі камлюк]] вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэкаўрэк. На захадзе камлюк пераходзіць у [[Прыдняпроўская нізіна|Прыдняпроўскую нізіну]], на поўдні — у [[Прыазоўская нізіна|Прыазоўскую нізіну]] з асобнымі падвышэньнямі. На поўдні — вузкая паласа [[Прычарнаморская нізіна|Прычарнаморскай нізіны]], якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.
 
Асноўны тып глебаў — [[чарназём]]ы.
 
=== Карысныя выкапні ===
Тэрыторыя вобласьці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным зьяўляецца каменны вугаль. Вобласьць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінэральна-сыравінная база прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў і чорнай мэталургімэталюргіі прадстаўленая значнымі радовішчамі далямітаў, вапны, глінаў, мэргелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсьць ртуць, мінэральныя фарбы, фасфарыты, асбэст, графіт. Знойдзеныя радовішчы нэфэлінавых сіянітаў, флюярыту, вэрмікуліту, железных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласьці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласьць, у паўднёвых, на ўзьбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральных водаў.
 
=== Водныя аб’екты ===
Радок 76:
Азёраў на тэрыторыі вобласьці мала, ёсьць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.
 
Для паляпшэньня водазабеспячэньняводазабесьпячэньня створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.
 
== Гісторыя ==
Першыя сьляды [[homo sapiens]] на тэрыторыі сучаснай Данецкай вобласьці датуюцца раннімраньнім [[палеаліт]]ам.
 
У XI—XIII стст.стагодзьдзях частка гэтай тэрыторыі ўваходзіла ў склад [[Палавецкая зямля|Палавецкай зямлі]]. У [[1223]] [[Рок (год)|року]] тут адбылася бітва на Калцы (цяпер — рака Кальчык — прыток КальміўсаКальміюса) — першае буйнае ваеннае сутыкненьне русічаў і полаўцаў з манголамі.
 
У XVII—XVIII стст.стагодзьдзях паўночная частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Слабадзкой Украіны, правабярэжжа ракі Кальміўс было ва ўладаньні [[Запароская Сеч|Запароскай Сечы]].
 
У [[Новы час]] большая частка вобласьці адносілася да [[Дзікае Поле|Дзікага Поля]], насельніцтва якога складалі качавыя плямёны нагайцаў.
 
У канцы XVIII ст. землі ў нізкай плыні Дняпра і Прыазоўі былі падзеленыя на губэрні. У [[1783]] была ўтвораная Кацярынаслаўская губэрня, да Бахмуцкага павету якой была аднесеная тэрыторыя сучаснай Данецкай вобласьці з захаду ад р. Кальміўс. Землі з усходу ад КальміўсаКальміюса адносіліся да Вобласьці Войска Данскога.
 
Данецкай вобласьць была ўтвораная [[2 ліпеня]] [[1932]] року ў межах [[УССР]].