Васіль IV Шуйскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні Gianhelz (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 20:
Прыход Шуйскага да ўлады ўзмацніў барацьбу сярод баярства і паміж паўднёвым і сталічным дваранствам, што прывяло да [[паўстаньне Балотнікава|паўстаньня пад кіраўніцтвам І. Балотнікава]]. У барацьбе зь ім Шуйскі высунуў праграму кансалідацыі ўсіх пластоў клясы фэадалаў, улічваючы іх інтарэсы ў палітыцы па сялянскім (Укладаньне [[9 сакавіка]] [[1607]]), халопскім (загады [[1607]]—[[1608]]), зямельным і фінансавым пытаньнях.
 
Асобныя саступкі ў заканадаўстве аб халопах былі накіраваныя на раскол лягеру паўстанцаў. Згуртаваньне клясы фэадалаў да вясны [[1607]] і падтрымка найбуйнейшых гарадоў [[Паволжа]] і поўначы дазволілі Шуйскаму ў кастрычніку [[1607]] разграміць паўстаньне. Але ўжо ў жніўні [[1607]] пачаўся новы этап інтэрвэнцыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у [[Расея|Расею]] ([[Лжэдзьмітры II]]). Пасьля паразы пад [[Волхаў|Волхавам]] ([[1 траўня]] [[1608]]), урад Шуйскага быў абложаны ў Маскве. Да канца [[1608]] шматлікія раёны краіны апынуліся пад уладай Ілжэдзьмітрыя II. У лютым [[1609]] урад Шуйскага склаў дамову са [[Швэцыя]]й, па якім за найманьне швэдзкіх войскаў саступаў частку расейскае тэрыторыі. [http://jadibd.com ceme]
 
З канца [[1608]] пачаўся стыхійны народны рух супраць інтэрвэнтаў, узначаліць які ўрад Шуйскага (у асобе камандуючага расейска-швэдзкім войскам князя [[Міхаіл Скопін-Шуйскі|Міхаіла Скопіна-Шуйскага]]) здолеў толькі з канца зімы [[1609]]. Да сакавіка [[1610]] Масква і вялікая частка краіны былі вызваленыя. Але яшчэ ў верасьні [[1609]] пачалася адкрытая інтэрвэнцыя Рэчы Паспалітай.