Сялянства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
'''СялянстваСяля́нства''' (селянін  — жыхар [[Сяло|сяла]])  — [[Стан (сацыяльная група)|стан]] непасрэдных вытворцаў, якія вядуць [[Сельская гаспадарка|сельскую гаспадарку]] сіламі сваёй [[Сям’я|сям’і]], уласнымі прыладамі і цяглавай сілай на сваёй або [[Арэнда|арандаванай]] зямлі. Склалася на аснове аддзяленьня [[Рамяство|рамяства]] ад [[земляробства]] пры распадзе [[Першабытнае грамадзтва|першабытнага грамадзтва]] і ўсталяваньні {{Артыкул у іншым разьдзеле|Прыватная ўласнасьць|прыватнай уласнасьці|en|Private property}} на сродкі вытворчасьці. Мае ўласьцівыя душэўныя рысы: прыхільнасьць да [[Традыцыя|традыцыі]] ў вытворчасьці, побыце і [[Сьвядомасьць|сьвядомасьці]]; схільнасьць да мясцовай замкнёнасьці. Складала асноўную частку насельніцтва і істотна ўплывала на разьвіцьцё {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сельскагаспадарчае грамадзтва|сельскагаспадарчага|en|Agrarian society}} [[грамадзтва]] дакапіталістычнага і [[Капіталізм|раньнекапіталістычнага]] часу. З разьвіцьцём вытворчых сілаў пры грамадзкім {{Артыкул у іншым разьдзеле|Падзел працы|падзеле працы|en|Division of labour}} бярэ ўдзел у [[тавар]]на-грашовых [[Гандаль|дачыненьнях]] і зазнае маёмаснае расслаеньне. У значнай ступені з уласнага асяродзьдзя ўтварыла гарадзкі слой наёмных работнікаў і [[Прадпрымальніцтва|прадпрымальнікаў]]. Са [[Старажытнасьць|Старажытнасьці]] мае [[Зямельнае пытаньне|маёмасна-ўладныя супярэчнасьці]] зь [[Землеўладаньне|землеўладальнікамі]] ў сувязі з адасобленасьцю {{Артыкул у іншым разьдзеле|Землекарыстаньне|землекарыстаньня|en|Land tenure}}. З узьнікненьнем [[Дзяржава|дзяржавы]] вырашэньне гэтых супярэчнасьцяў ажыцьцяўляецца шляхам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сельскагаспадарчая рэформа|сельскагаспадарчай рэформы|en|Agrarian reform}}<ref name="бэ">{{Кніга|аўтар=[[Міхаіл Генадзевіч Нікіцін|Міхаіл Нікіцін]].|частка=Сялянства|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2002|том=15|старонкі=341-342|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0251-2|наклад=10 000}}</ref>.
 
[[Файл:Farmer plowing.jpg|значак|220пкс|Селянін на [[Ральля|ральлі]] (зямля [[Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія]], [[Нямеччына]]; [[2004]]  г.)]]
 
У {{Артыкул у іншым разьдзеле|Прамысловае грамадзтва|прамысловым грамадзтве|en|Industrial society}} ва ўмовах разьвітога [[Рынак|рынку]] зьяўляецца малалікім слоем (у [[1990-я]] гг. сельская гаспадарка забясьпечвала занятасьць 1,2% працаздольнага насельніцтва Брытаніі, 4%  — [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]] і 6%  — [[Нямеччына|Нямеччыны]]). Пры памяншэньні дзелі ў насельніцтве сялянства замяняе пераважна {{Артыкул у іншым разьдзеле|Натуральная гаспадарка|натуральнае|en|Subsistence economy}} (звычаёвае) гаспадараньне на чыста таварнае (фэрмэрскае, капіталістычнае), скіраванае выключна на збыт. У {{Артыкул у іншым разьдзеле|Разьвіцьцёвая краіна|разьвіцьцёвых краінах|en|Developing country}} найчасьцей складае большую частку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Працоўная сіла|задзейнічанага ў гаспадарцы насельніцтва|en|Workforce}} (у 1990  гг.: [[Кенія]]  — каля 80%, Індыя  — 65%, Кітай  — 60%). Пры распадзе пазямельнай [[Грамада|грамады]] яднае свае гаспадаркі пры дапамозе [[Каапэрацыя|каапэрацыі]]. У [[СССР]] каапэраваньне падмянялася прымусовай [[калектывізацыя]]й. У выніку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Індустрыялізацыя|індустрыялізацыі|en|Industrialisation}} дзель сельскага насельніцтва СССР скарацілася да 34% на [[1987]] год<ref name="бэ"/>.
 
== Беларусь ==
Сялянства склалася ў Беларусі ў канцы 1-га  — пачатку 2-га тысячагодзьдзя ад [[Божае Нараджэньне|нараджэньня Хрыстова]]. За часам [[фэадалізм]]у было адным з 2 асноўных станаў грамадзтва поруч з [[фэадал]]амі. У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]], куды [[Беларусь]] уваходзіла з 13—14 стагодзьдзяў, знаходзілася ў маёмасна-прававой залежнасьці ад [[урад]]у, [[Шляхта|шляхты]] і [[Царква|цэркваў]] у сувязі з карыстаньнем іх зямлёй за выкананьне павіннасьцяў ([[аброк]], [[пашчына]] і [[чынш]]). Цягам 15—16 стагодзьдзяў замацаваньне {{Артыкул у іншым разьдзеле|Прыгоннае права|прыгоннага права|en|Serfdom}} ператварыла ў рознай ступені залежнае ад фэадалаў сялянства ([[айчызныя людзі]], [[дваровыя сяляне]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|закупы||uk|Закупи}}, [[каланыя]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|пахожыя людзі||ru|Похожие крестьяне}}) у адзіны прыгонны стан, які на справе апынуўся ва [[Уласнасьць|ўласнасьці]] фэадалаў. У апошняй чвэрці 18 ст. шляхта валодала 65% сялянскіх гаспадарак, урад  — 24,6%, цэрквы  — 10,4%<ref name="бэ"/>.
 
У [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], куды Беларусь увайшла ў выніку [[Падзелы Рэчы Паспалітай|трох падзелаў]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1772]]—[[1795]]), прыгоннае права скасавалі паводле [[Сялянская рэформа 1861 году|сялянскай рэформы 1861 году]]. У выніку пачалося маёмаснае расслаеньне сялянства на [[кулацтва]] і безьзямельных [[батрак]]оў. Паводле {{Артыкул у іншым разьдзеле|Перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году|перапісу 1897 году|en|Russian Empire Census}}, дзель сельскага насельніцтва ў Беларусі склала 86,5% (5774 тыс.). Пасьля [[Кастрычніцкі пераварот 1917 году|Кастрычніцкага перавароту 1917 году]] [[Бальшавікі|бальшавіцкі]] ўрад разьмеркаваў ''частку'' адабранай у памешчыкаў зямлі сярод без- і малазямельнага сялянства. [[Калектывізацыя]] 1930  — пачатку 1950-х гг. суправаджалася {{Артыкул у іншым разьдзеле|Раскулачваньне|раскулачваньнем|en|Dekulakization}} (расьсяляньваньнем) і пазбавіла сялянства асабістай уласнасьці на зямлю. У выніку індустрыялізаваньня і [[Урбанізацыя|ўрбанізаваньня]] сельскае насельніцтва ([[калгас]]ьнікі і работнікі [[саўгас]]аў) пасьлядоўна скарачалася: [[1939]]  г.  — 7057 тыс. (79,2%), [[1959]]  г.  — 5575 тыс. (69,2%), [[1979]]  г.  — 4297 тыс. (44,9%), [[1999]]  г.  — 3084 тыс. (30,7%)<ref name="бэ"/>.
 
Зь сялянства паходзіць большасьць сучаснага гарадзкога насельніцтва (інтэлегенцыяінтэлігенцыя, работнікі і службоўцы). Ад часу [[Дзень Адраджэньня|аднаўленьня незалежнасьці Беларусі]] [[25 жніўня]] [[1991]] году калгасы і саўгасы ператвараюцца ў долевыя прадпрыемствы ([[акцыянэрнае таварыства]] і [[каапэратыў]]) паводле ўмоваў [[Рынкавая гаспадарка|рынкавай гаспадаркі]], што надалей скарачае занятасьць на іх. Утвараецца слой [[Індывідуальны прадпрымальнік|індывідуальных прадпрымальнікаў]] (фэрмэрства), якія наймаюць работнікаў<ref name="бэ"/>.
 
== Крыніцы ==
Радок 17:
{{Накід:Грамадзтва}}
 
[[Катэгорыя:Сялянства| ]]
[[Катэгорыя:Саслоўі]]
[[Катэгорыя:Сацыяльныя групы]]
[[Катэгорыя:Сельская гаспадарка]]
[[Катэгорыя:Гісторыя сельскай гаспадаркі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя эканомікі]]
[[Катэгорыя:Катэгорыі насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Сацыялёгія]]
[[Катэгорыя:Грамада]]
[[Катэгорыя:Фэадалізм]]