Воля народу: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 19:
Рэдактар-выдавец [[Уладзіслаў Знамяроўскі]]. У газэце супрацоўнічалі [[Янка Пачопка]], А. Радкевіч і інш.
 
Мела рубрыкі: «Палітычныя падзеі», «Весткі з вёскі», «З польскага сойму», «З газэт», «Хроніка». Выступала супраць палітыкі польскага ўраду, нацыянальнага прыгнёту, уздымала пытаньні сацыяльнага становішча сялянства ў Заходняй Беларусі. Заклікала да гуртаваньня беларускіх сіл і арыентацыі іх на беларускіх паслоў у Сойме, аналізавала палітычнае становішча ў краіне (артыкул «Каму бэндзе гожай», а каму «бэндзе лепей» — пад псеўданімампсэўданімам Віс), разглядала высунутую яшчэ ў 1910-я г. эўрапейскімі сацыял-дэмакратамі ідэю Злучаных Штатаў Эўропы (артыкул «Злучаныя Штаты Эўропы» Радкевіча), выказвала занепакоенасьць узмацненьнем таталітарных тэндэнцый у Нямеччыне (публікацыя Кугельмана). Шмат увагі аддавала разьвіцьцю грамадзкага самаўсьведамленьня працоўных, барацьбе за беларускую асьвету, заклікала адкрываць прыватныя беларускія школы, ствараць сельскія каапэратывы (публікацыі пад псэўданімам П.Бахрым), гуртігурты артыстаў-аматараў, пасылаць «хадакоў» у сойм і ўрад.
 
Зьмешчаны інтэрпэляцыя беларускіх дэпутатаў у сойм у сувязі са злоўжываньнямі польскіх вайскоўцаў на заходнебеларускіх землях, матэрыялы пра рэпрэсіі польскіх уладаў у [[Валожынскі павет|Валожынскім]] і [[Вілейскі павет|Вілейскім павеце]], інфармацыя аб падзеях у сьвеце (выступленьні беспрацоўных у Бэрліне, Кёльне і інш. гарадах Нямеччыны, дывэрсіі ў рэдакцыях фашысцкіх газэт і работу парлямэнту ў Італіі, парлямэнцкія выбары ў Аўстрыі, міжнародную сялянскую канфэрэнцыю ў Маскве і інш.). Рэклямавала новыя кнігі, пэрыядычныя выданьні, друкавала парады сельскім гаспадарам. Выйшлі 2 нумары.
Радок 25:
== Літаратура ==
* Чарняева, А. І. «Воля народу» / А. І. Чарняева // Энцыкляпедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 357. — ISBN 5-85700-142-0.
 
 
== Вонкавыя спасылкі ==