Навухаданосар II: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, катэгорыя
Jarash (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
[[Файл:Nebukadnessar II.jpg|міні|200пкс|''Выява Навухаданосара II. Бабілёнская камэя.'']]
'''Навухадано́сар II''' (Nabû-kudurri-uṣur, літ. ''«Набу, абарані карону»''; [[630-я да н. э.|634 да н. э.]] — [[560-я да н. э.|562 да н. э.]]) — сын [[Набапаласар]]а, цар бабілёнскі{{Заўвага|[[Новабабілёнскае царства|Новабабілёнскага царства]]}}. Адзін са славутых заваёўнікаў [[Антычнасьць|антычных часоў]].
 
Выдатны [[Стратэгія|стратэг]] і палітык. У 605 да н. э. наносіць жорсткую паразу эгіпцянам пад Кархемішам, захоплівае [[Сырыя|Сырыю]] й [[Палестына|Палестыну]]. Гэткая перамога вырашыла лёс [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]] на карысьць Навухаданосара. Спробы эгіпцян аднавіць актыўную палітыку ў Сірыі шляхам стварэньня кааліцыі мясцовых цароў спрычынілі Навухаданосара ІІ на новыя ваенныя паходы. У 597 да н. э. і 586 да н. э. захоплівае [[Ерусалім]]. У 586 да н. э. разбурыўшы Ерусалім, вывозіць у [[Бабілён]] нарабаваныя багацьці й значную частку ерусалімскага насельніцтва. Ператварае [[Юдэя|Юдэю]] ў бабілёнскую правінцыю. На працягу 13 гадоў (585 да н. э. — 573 да н. э.) неаднойчы асаджвае [[Цір]], пакуль гэты горад не прызнае яго ўладу. Гэтым завяршылася падпарадкаваньне Бабілёну Ўсходняга Міжземнамор’я.
 
У часы доўгага панаваньня Навухаданосара [[Бабілёнскае царства]] дасягнула эканамічнага й культурнага росквіту. Нягледзячы на няспынныя паходы й войны, ён клапаціўся аб адбудове, умацаваньні й ўпрыгожаньні сваёй сталіцы, якую ператварыў у непрыступную [[крэпасьць]]. Пры ім у Бабілёне была пабудаваная славутая [[Бабілёнская вежа]], шэраг цудоўных палацаў і храмаў, разведзеныя на штучна зробленых земляных тэрасах дзіўныя [[Вісячыя сады Сэміраміды|вісячыя сады]] Семіраміды[[Сэміраміда|Сэміраміды]], якіх антычная традыцыя прылічала да [[Сем цудаў сьвету|Сямі цудаў сьвету]]. Пісьмовыя [[біблія|біблейскія]] крыніцы (кнігі прарокаў [[Ісая (прарок)|Ісаі]] й [[Данііл (прарок)|Данііла]]) паказвалі й трактавалі Навухаданосара выключна ў нэгатыўным пляне, як жорсткага заваёўніка й разбуральніка сьвятога гораду Ерусаліма. Яго імя доўгі час выклікала ў нашчадкаў жах, нянавісьць і нават агіду. Такі погляд на гэтага цара замацаваўся й у літаратуры больш позьняга часу<ref>Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. С. 148.</ref>.
 
== Заўвагі ==
Радок 18:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Nebuchadrezzar II}}
 
[[Катэгорыя:Пэрсанажы Старога Запавету]]