Іван Чымбург: розьніца паміж вэрсіямі
вікіфікацыя
| Апісаньне =
| Імя пры нараджэньні =
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|27|1|1904
| Месца нараджэньня = в. Еўлічы Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер [[Слуцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]])
| Дата сьмерці = 1978
== Біяграфія ==
Нарадзіўся Іван Савіч Чымбург 27 студзеня 1904 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер [[Слуцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]) у сям’і селяніна-серадняка. Акрамя яго, у сям’і былі яшчэ 2 браты і сястра. Гаспадарка бацькоў складалася з 3 дзесяцін ворнай зямлі, 15 дзесяцін сенажаці, 1 каня і 1 каровы. Маці памерла, калі Івану было 6 год. Ён рана пачаў працаваць на зямлі. Пасьля заканчэньня трохкляснай сельскай школы ў [[1917]] годзе паступіў у нанава створаную Слуцкую беларускую гімназію, дзе правучыўся два гады. Пазьней у аўтабіяграфіях Іван Савіч заўсёды падкрэсьліваў, што пакінуў вучобу ў гімназіі з-за адсутнасьці сродкаў для аплаты за навучаньне. Да канца [[1920]] году Іван Чымбург працаваў у гаспадарцы бацькі. Адначасова ён займаўся самаадукацыяй. У студзені [[1921]] году аднавіў вучобу ў працоўнай школе, а пасьля працягваў яе на агульнаадукацыйных курсах. У студзені таго ж году ён уступіў у камсамол. Гэта паспрыяла яму ў далейшым, асабліва, калі па рэкамэндацыі Слуцкага камсамола Іван атрымаў камандзіроўку ЦК КСМ Беларусі ў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] на факультэт грамадзкіх навук. На рэарганізаваным у 1922 г. ФГН заставаліся на той час эканамічнае і прававое аддзяленьні. Вучоба на прававым аддзяленьні не была працяглай. У [[1924]] годзе факультэт грамадзкіх навук быў ліквідаваны, а студэнты пераводзіліся на пэдфак БДУ ці маглі па жаданьні перавесьціся ў іншую ВНУ СССР. Іван Чымбург абраў другі варыянт. Варта было яму крыху пачакаць, і ён мог пачаць вучобу на факультэце права і гаспадаркі БДУ, які быў адчынены ў верасьні [[1925]] году. Нешта, аднак, прымусіла яго пакінуць Беларусь.
Месцам вучобы Іван Савіч абраў [[Саратаў]]скі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У [[1927]] годзе ён скончыў прававое аддзяленьне факультэта права і гаспадаркі і быў рэкамэндаваны ў асьпірантуру па спэцыяльнасьці «іфымінальнае права і крымінальны працэс». Але паколькі ў Саратаўскім губэрнскім судзе і пракуратуры не было месца для праходжаньня практыкі, ён быў накіраваны ў [[Курск]]ую губэрнскую пракуратуру. Па заканчэньні практыкі яму прапанавалі заняць пасаду сьледчага камэры сьледчага ўпраўленьня абласной пракуратуры ў горадзе Новы Аскол Курскай вобласьці, на што ён даў згоду. На гэтай пасадзе Іван Савіч працаваў ад кастрычніка 1927 да траўня 1930 году. Тут ён кіраваў апэрацыямі па ліквідацыі дзьвюх бандаў, якія займаліся рабаўніцтвам і тэрарыстычнымі актамі. Браў удзел у правядзеньні хлебанарыхтоўчых кампаній і калектывізацыі сельскай гаспадаркі, а пасьля ўваходзіў у склад раённай «тройкі» па выкараненьні дапушчаных перагібаў. Таксама абіраўся сябрам Новааскольскага гарадзкога савету, працаваў пазаштатным інструктарам райкаму камсамолу. [[13 траўня]] 1930 году быў пераведзены на работу ў горад [[Варонеж]] на пасаду сьледчага ўпраўленьня абласной пракуратуры.
Напачатку [[1931]] году Іван Савіч пакінуў працу ў органах пракуратуры назаўсёды і пачаў новы шлях у сыстэме адукацыі. Спачатку гэта была пасада асыстэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Варонескага заавэтінстытуту. Тут жа ўвесну 1931 году ён быў прыняты кандыдатам у сябры ВКП(б). У верасьні [[1933]] году паступіў у асьпірантуру Маскоўскага інстытуту гісторыі, філязофіі і літаратуры. Адначасова выконваў абавязкі дацэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Маскоўскага інстытуту народнагаспадарчага ўліку. [[25 чэрвеня]] [[1936]] году Іван Савіч Чымбург абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата філязофскіх навук па тэме «Крытыка Плеханаўскага разуменьня клясаў ды клясавай барацьбы». Дысэртацыя была зацьверджана толькі 25 красавіка [[1938]] году. Па рашэньні камісіі па разьмеркаваньні асьпірантаў, якія закончылі навучаньне, Іван Савіч быў накіраваны на працу ў БДУ.
=== Вяртаньне ў Беларусь ===
Па прыезьдзе ў Менск Іван Чымбург пачаў працаваць дацэнтам катэдры сацыяльна-эканамічных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ. У кастрычніку 1936 г. ён быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта, зьмяніўшы на гэтай пасадзе акадэміка [[Васіль Шчарбакоў|Васіля Карпавіча Шчарбакова]], які неўзабаве быў арыштаваны і расстраляны. Пошукі і вынішчэньне «ворагаў народа» цалкам адбіваліся на якасьці выкладаньня, з-за адсутнасьці выкладчыкаў лекцыі чыталіся выпадковымі людзьмі і г. д. 3 гэтым, аднак, Іван Савіч нічога зрабіць ня мог. Але ягоная спроба крыху ўзьняць работу факультэта, відавочна, была заўважана, бо ён прызначаецца прарэктарам па вучэбнай частцы, а напрыканцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1937 году выконвае абавязкі рэктара ўнівэрсытэту.
3 ліпеня 1937 г. быў прызначаны новы рэктар — [[Нічыпар
Ад магчымага арышту І. С. Чымбурга выратавала адсутнасьць «кампрамату» на яго, паколькі ён адносна нядаўна вярнуўся на радзіму. У ліпені 1937 году ў аўтабіяграфіі Іван Савіч пісаў, што «ні да трацкізму, ні да правага апартунізму,
▲3 ліпеня 1937 г. быў прызначаны новы рэктар — [[Нічыпар Бладыка|Нічыпар Міхайлавіч Бладыка]]. І. С. Чымбург працягваў працаваць на пасадзе прарэктара. Аднак ужо ў кастрычніку кіраўніцтва ўнівэрсытэту — рэктар Нічыпар Міхайлавіч Бладыка, прарэктар М. Лоцманаў, І. С. Чымбург і іншыя — было моцна раскрытыкавана за тое, што «не вядзе рашучай барацьбы па ліквідацыі вынікаў шкодніцтва». Ва ўнівэрсытэце наладжваліся праверкі, адбываліся закрытыя партсходы па разгляду асабістых справаў і г. д.
▲Ад магчымага арышту І. С. Чымбурга выратавала адсутнасьць «кампрамату» на яго, паколькі ён адносна нядаўна вярнуўся на радзіму. У ліпені 1937 году ў аўтабіяграфіі Іван Савіч пісаў, што «ні да трацкізму, ні да правага апартунізму, ператварыўшыхся пасьля ў банду дывэрсантаў, ніколі не належаў… прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з трацкізмам… У 1935 г. актыўна ўдзельнічаў у выкрыцьці ворага народа Прыюшына, працаваўшага тады дырэктарам Маскоўскага інстытута гісторыі, філязофіі і літаратуры».
Тым ня менш І. С. Чымбург быў выключаны з кандыдатаў у сябры ВКП(б) з-за ўтойваньня фактаў наяўнасьці рэпрэсаваных сваякоў (стрыечных братоў бацькі), прымяненьня бацькам наёмнай працоўнай сілы, дапушчэньня трацкісцкага выразу падчас выступленьня на настаўніцкай канфэрэнцыі. Справа была перададзена ў камісію партыйнага кантролю пры ЦК КП(б)Б, але гэтыя факты не пацьвердзіліся не ў сэнсе адсутнасьці рэпрэсаваных сваякоў, а ў тым, што ён гэтых фактаў не хаваў. Ён быў адноўлены як кандыдат у члены ВКП(б), а ў [[1939]] годзе стаў чальцом партыі. На ранейшай пасадзе ён, аднак, ня быў адноўлены, але з кастрычніка 1937 па кастрычнік 1938 г. кіраваў катэдрай сацыяльна-эканамічных дысцыплін БДУ, а пасьля загадваў катэдрай асноў марксізму-ленінізму.
У гэты час Іван Чымбург піша шэраг артыкулаў па праблемах [[марксізм]]у і дыялектычнага матэрыялізму: «Пляханаў аб сьвядомасьці і стыхійнасьці», «Францускі матэрыялізм XVIII ст.» і інш., якія друкуюцца ў часопісах «Полымя», «Балыпавік Беларусі», «Учёные записки БГУ».
=== Перасьледаваньні ў навуцы канца 40-х — пачатку 50-х гг. ===
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Іван Чымбург здолеў пакінуць Менск, але ягоная жонка засталася ў акупаваным горадзе. Прызваны ў армію, у ліпені 1941 г. ён стаў курсантам 53-га запаснога палка сувязі ў г. Мерынь [[Смаленск]]ай вобласьці, У верасьні 1941 г. Іван Чымбург ужо палітрук роты гэтага палка, які знаходзіўся на Заходнім фронце, а пасьля быў адпраўлены ў Сьвярдлоўск (цяпер — [[Екацярынбург]]). 3 чэрвеня 1942 г. на той жа пасадзе палітрука роты ў 126-м асобным палку сувязі ён знаходзіцца на Варонескім, пасьля на Цэнтральным фронце. У ліпені 1943 г. яго пасылаюць на курсы ўдасканаленьня афіцэраў Галоўнага ўпраўленьня сувязі Чырвонай Арміі ў Маскве, а пасьля ў Кіеве. Па іх заканчэньні ў чэрвені 1944 г. Івана Чымбурга прызначаюць інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 14-га асобнага батальёна ўрадавай сувязі НКУС у Кіеве, а з жніўня 1944 г. — інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 309-га асобнага палка ўрадавай сувязі. 10 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананьне спэцыяльнага заданьня па арганізацыі і забесьпячэньні сувязьзю наступаючых войскаў Чырвонай Арміі Іван Савіч быў узнагароджаны мэдалём «За боевые
▲Вось якраз у гэты час ва ўнівэрсытэце зьявіўся новы рэктар — Іван Савіч Чымбург. Але ж Іван Савіч ужо даўно на той момант працаваў ва ўнівэрсытэце. Ён быў першы сярод лектараў БДУ, хто ня быў прызначаны аднекуль з боку і меў непасрэднае дачыненьне да вышэйшай школы.
▲У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Іван Чымбург здолеў пакінуць Менск, але ягоная жонка засталася ў акупаваным горадзе. Прызваны ў армію, у ліпені 1941 г. ён стаў курсантам 53-га запаснога палка сувязі ў г. Мерынь [[Смаленск]]ай вобласьці, У верасьні 1941 г. Іван Чымбург ужо палітрук роты гэтага палка, які знаходзіўся на Заходнім фронце, а пасьля быў адпраўлены ў Сьвярдлоўск. 3 чэрвеня 1942 г. на той жа пасадзе палітрука роты ў 126-м асобным палку сувязі ён знаходзіцца на Варонескім, пасьля на Цэнтральным фронце. У ліпені 1943 г. яго пасылаюць на курсы ўдасканаленьня афіцэраў Галоўнага ўпраўленьня сувязі Чырвонай Арміі ў Маскве, а пасьля ў Кіеве. Па іх заканчэньні ў чэрвені 1944 г. Івана Чымбурга прызначаюць інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 14-га асобнага батальёна ўрадавай сувязі НКУС у Кіеве, а з жніўня 1944 г. — інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 309-га асобнага палка ўрадавай сувязі. 10 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананьне спэцыяльнага заданьня па арганізацыі і забесьпячэньні сувязьзю наступаючых войскаў Чырвонай Арміі Іван Савіч быў узнагароджаны мэдалём «За боевые заслута», а 9 мая 1945 г. — мэдалём «За победу над Германией».
Пасьля заканчэньня вайны старэйшы лейтэнант Іван Чымбург быў старэйшым інструктарам прапаганды палітаддзела 309-га асобнага палка ўрадавай сувязі ў Кіеве
* У канцы мая 1946 г. Іван Чымбург вярнуўся ў Менск і быў залічаны дацэнтам катэдры асноў марксізму-ленінізму БДУ. У студзені 1947 г. яго, як дэмабілізаванага з арміі, аднавілі на пасадзе загадчыка гэтай жа катэдры. Аднак неўзабаве ён прызначаецца на пасаду дырэктара Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б — філіяле ІМЭЛ пры ЦК ВКП(б), на якой ён працуе са жніўня 1947 па жнівень 1949 г. Узначальваючы інстытут, ён арганізаваў пераклад твораў [[Уладзімер Ленін|Леніна]] і Сталіна на беларускую мову, а таксама распрацоўку пытаньняў гісторыі КП(б)Б. У гэты час выходзяць яго работы «Абарона і абгрунтаваньне тав. Сталіным тактычных асноў бальшавіцкай партыі», «Красавіцкія тэзісы Ў. І. Леніна», «Да вывучэньня твораў І. В. Сталіна на беларускай мове», «Першы зьезд КП(б)Б» і цэлы шэраг іншых. Пад яго рэдакцыяй у 1949 г. выйшлі творы тагачаснага міністра дзяржбясьпекі БССР Л. Ф. Цанавы «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашитстских
* 26 ліпеня 1949 г. загадам міністра вышэйшай адукацыі СССР І. С. Чымбург быў зацьверджаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
* І. С Чымбург прыняў унівэрсытэт у складзе 6 факультэтаў, 35 катэдраў, 14 лябараторыяў, 12 кабінэтаў, 2 музэяў, біялягічнага інстытуту і інстытуту хіміі.
* Унівэрсытэт адчуваў вострую нястачу ў навукова-пэдагагічных кадрах, асабліва прафэсарах і дацэнтах. Былі вакантныя пасады па фізыцы, матэматыцы, беларускай мове і інш. Яскравым прыкладам выглядае той факт, што загадчыкамі катэдраў было толькі 10 прафэсараў (і зь іх 4 па сумяшчальніцтве). Камплектаваньню ўнівэрсытэту навуковымі кадрамі ў значнай меры перашкаджала адсутнасьць кватэрнага фонду. Яшчэ горш былі справы з вучэбнымі плошчамі. У адноўленым у 1948/49 навучальным годзе біякорпусе месьціліся
3-за росту колькасьці студэнтаў (у 1950/51 навучальным годзе — 1368) заняткі даводзілася весьці ў 2 зьмены. Але і гэтага было мала. Так, на 23 вучэбныя групы
Ідэалягічны ціск асабліва ўзмацніўся пасьля зьяўленьня ў сьвет у чэрвені 1950 г. работы Сталіна «Марксим и вопросы языкознания» і адпаведных партыйных дакумэнтаў і ўрадавых пастаноў. Таму ў 1950—1952 гг. БДУ ўсю «вучэбную, навукова-дасьледчую і палітыка-выхаваўчую работу будаваў на аснове… геніяльных указаньняў таварыша І. В. Сталіна, рашэньняў СМ СССР і ВКП(б) аб грандыёзных будоўлях камунізму…». У «сьвятле ўказаньняў тав. Сталіна» было цалкам «перабудавана выкладаньне ўсіх дысцыплін у асабліва мовазнаўчых і грамадзкіх навук». Вывучэньне прац Сталіна па пытаньнях мовазнаўства было арганізавана на ўсіх катэдрах, ва ўнівэрсытэце праводзіліся адмысловыя сэсіі, даклады, лекцыі.
Навукоўцы, асьпіранты і студэнты выступалі зь лекцыямі перад насельніцтвам Менску па пытаньнях вывучэньня прац тав. Сталіна.
Самую значную перабудову перажылі катэдры філфака. Былі перагледжаны праграмы па гісторыі беларускай мовы, сучаснай беларускай мове, дыялекталёгіі, рускай і замежнай літаратуры і г. д. Катэдры мовазнаўчых дысцыплін дакладна правяраліся прадстаўнікамі з Масквы, камісіямі Менскага ГК КП(б)Б і ўнутрыўнівэрсытэцкімі камісіямі.
Практыкаваліся сумесныя пасяджэньні катэдраў, на якіх абмяркоўвалі спэц-даклады, накшталт «Причастие в современном русском литературном языке в сьвете трудов тов. Сталина по вопросам языкознания». Тэматыка новых сэмінараў і спэцкурсаў была прыблізна той жа: «Глагол в белорусском языке в сьвете учения т. Сталяна о языке» (IV курс філфака), «Стиль и язык газэты в сьвете сталинского учения о языке» (IV курс, аддзел журналістыкі).
Катэдры біяфака, а таксама фізвыхаваньня, лёгікі і псыхалёгіі будавалі сваю працу адпаведна з рашэньнямі АН СССР і АМН СССР па пытаньнях вывучэньня і прапаганды спадчыны І. П. Паўлава. Ад лектараў патрабаваўся ў першую чаргу высокі ідэйна-тэарэтычны ўзровень выкладаньня. Тыя, хто на лекцыях недастаткова раскрываў «историческое значение трудов т. Сталина», падвяргаўся рэзкай крытыцы (Г.
Разьвіцьцё ўнівэрсытэту ў пачатку 50-х гадоў стрымлівалася выключнай слабасьцю матэрыяльнай базы. Так, на хімфаку была толькі адна аўдыторыя для чытаньня лекцый. Лекцыйныя заняткі праходзілі ў лябараторыях. Не лепей было і на іншых факультэтах — біяфак меў 3 вучэбныя аўдыторыі, астатнія 13 пакояў былі прыстасаваны пад лябараторыі. Заняткі праводзіліся ў 2—3 сьмены. Лябараторныя плошчы складалі ва ўнівэрсытэце толькі палову ад даваенных. Не хапала і абсталяваньня. Фізфаку патрабавалася ўстаноўка рэнтгенаўскага апарата, вакуўмныя і спэктральныя апараты і інш. Часткова патрэбы кампэнсаваліся майстэрняй факультэта, у якой выраблялі новую ці часьцей аднаўлялі старую апаратуру.
У гэтых умовах стварэньне новых катэдраў, аддзяленьняў было надзвычай цяжкім, таму часьцей адбывалася рэарганізацыя падразьдзяленьняў, якія ўжо існавалі. Загадам МВА СССР ад 30 верасьня 1950 г. былі пераўтвораны геаграфічны факультэт у геоляга-геаграфічны, а біялягічны — у біёляга-глебавы. Адпаведныя аддзяленьні пачалі працаваць з 1951 г.
▲Былі, відавочна, і яўна бессэнсоўныя аб’яднаньні — у верасьні 1951 г. былі зьліты хімічны і біялягічны факультэты ў факультэт хімічных і біялягічных навук. Праўда, гэты «гібрыд» праіснаваў нядоўга і зноў падзяліўся на 2 факультэты.
Усе гэтыя «зьліцьці» можна растлумачыць так: з аднаго боку, унівэрсытэт пашыраўся, узрастаў прыём і адпаведна колькасьць студэнтаў, з другога — у БДУ не хапала выкладчыкаў з навуковымі ступенямі і вучонымі званьнямі, слаба разьвівалася матэрыяльна-тэхнічная база.
Сапраўды, калі ў верасьні 1949 г. у БДУ вучылася 1568 студэнтаў, то ў верасьні 1951 г. — 1771; у той жа час у жніўні 1950 г. прафэсарска-выкладчыцкі штат складаў 155 чалавек (зь іх 20 — па сумяшчальніцтве). 3 6 прафэсараў, дактароў навук 5 працавалі па сумяшчальніцтве, з 45 дацэнтаў, кандыдатаў навук 9 — сумяшчальнікі. Існавалі вакансіі на пасады прафэсараў, дактароў навук па прадметах фізыкі, матэматыкі, лёгікі, ґеалёґіі, глебазнаўстве і інш. У 1951/52 навучальным годзе працавалі 164 чалавекі прафэсарска-выкладчыцкага складу, але праблема спэцыялістаў заставалася. Узрастала колькасьць выкладчыкаў па сумяшчальніцтве і па пагадзіннай аплаце. Запрошаныя зь іншых месцаў прафэсары давалі сваю згоду на прыезд у Менск толькі ў выпадку, калі ім будуць дадзены задавальняючыя іх кватэры. Аднак аб гэтым і гаворкі ісьці не магло, бо ў гэты ж час асноўная частка сем’яў выкладчыкаў тулілася ў будынках, для гэтага не прыстасаваных, бараках ва ўнівэрсытэцкім гарадку, студэнцкіх інтэрнатах, з-за чаго не хапала месцаў студэнтам. Больш за 100 зь іх ня мелі жыльля і ў інтэрнатах і вымушаны былі здымаць куткі за 100—200 руб. у месяц. Неабходнасьць вызваліць памяшканьні інтэрнатаў, вучэбных корпусаў (там таксама жылі студэнты) і даць кватэры больш 80 сем’ям прымусіла рэктарат БДУ неаднаразова зьвяртацца ў Маскву з просьбай аб выдзяленьні сродкаў для будаўніцтва 50-кватэрнага жылога дома. Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР у гэтым адмовіла.
Пасьля пасяджэньня адбыўся канцэрт, на якім хор унівэрсытэту сярод іншых твораў выканаў «Песьню студэнтаў БДУ». Выступалі таксама струнны аркестар і драматычны гурток. Шмат прыходзіла і віншавальных тэлеграм ад унівэрсытэтаў Кіеўскага, Узьбецкага, Ерэванскага, Карэла-Фінскага і інш. Віншаваньне ад беларускіх пісьменьнікаў падпісалі [[Якуб Колас]], [[Кандрат Крапіва]], [[Аркадзь Куляшоў]], [[Максім Танк]], [[Міхась Лынькоў]], [[Пятро Глебка]], [[Іван Шамякін]], [[Пімен Панчанка]] ды іншыя. У тыя дні ўнівэрсытэт быў упрыгожаны чырвонымі сьцягамі, велізарнымі партрэтамі Леніна і Сталіна, а ўвечары над галоўным корпусам запальваліся словы «XXX год БДУ». Загадам МВА СССР да 30-годзьдзя БДУ была вынесена падзяка І. С. Чымбургу, Е. К. Азаранку, У. М. Перцаву, М. М. Нікольскаму, М. Ф. Ярмоленку, І. С. Лупіновічу, М. А. Дарожкіну, В. Д Акімавай. Вялікая група студэнтаў была ўзнагароджана граматамі ЦК ЛКСМБ39. Увогуле сьвяткаваньне 30-годзьдзя БДУ прайшло надзвычай шырока і мела вялікі грамадзкі рэзананс на Беларусі, што, несумненна, сьведчыла аб тым, што, нягледзячы на цяжкасьці, унівэрсытэт адрадзіўся зноў.
Здавалася, што і ў наступныя гады Іван Чымбург будзе пасьпяхова працаваць на пасадзе рэктара. Тым больш, што ён дастаткова актыўна займаўся навуковай дзейнасьцю, грамадзкай работай. За мінулы пэрыяд сваёй навуковай дзейнасьці І. С. Чымбург надрукаваў 33 навуковыя артыкулы ва «Ученых записках» БДУ, часопісах і газэтах, зьяўляўся адным з рэдактараў 4-га тома «Гісторыі БССР», узначальваў катэдру марксізму-ленінізму БДУ, выступаў зь лекцыямі й дакладамі як пазаштатны лектар ЦК КП(б)Б перад жыхарамі Менску, уваходзіў Менскага гаркама КП(б)Б, чальцом рэспубліканскага і абласнога кіраўніцтва таварыстваў па распаўсюджваньні палітычных, навуковых ведаў. Так, у прыват-насьці, характарызавалі рэктара ў БДУ. Аднак ВАК МВА СССР 20 лістапада 1951 г., разглядзеўшы хадайніцтва Савета БДУ ад 12 кастрычніка 1951 г. аб зацьвярджэньні І. С. Чымбурга ў навуковым званьні прафэсара адмовіў, не
Акрамя таго, мусіць, не спрыяў аўтарытэту рэктара сярод вышэйшага кіраўніцтва скандал, які разгарэўся на катэдры рускай і ўсеагульнай літаратуры летам 1950 г. паміж заг. катэдры прафэсарам І. В. Гутаравым і дацэнтамі Л. У. Круцікавай, Л. Я. Рэзьнікавым і іншымі. Канфлікт, узьнікшы з-за дробязных разыходжаньняў, хутка перарос у высьвятленьне асабістых адносінаў, выліўся ў цэлы шэраг скаргаў сакратару парткама БДУ М. С. Арлову, начальніку Галоўнай управы ўнівэрсытэтаў МВА К. Ф. Жыгач, сакратару ЦК КП(б)Б Ц. С. Гарбунову. Рэктар лічыў, што ўся гэтая мітусьня замінае працы катэдры і факультэта, але быў абвінавачаны ў «зажыме крытыкі і самакрытыкі». Аб становішчы (узаемаадносінах) на катэдры, факультэце дакладалася заг. аддзелам прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Ц. Я. Кісялёву, заг. сэктарам навукі ЦК К. І. Шабуне. Урэшце рэшт справа зайшла так далёка, што І. С. Чымбург быў вымушаны пісаць дакладную запіску сакратару ЦК ВКП(б) М. А. Суславу з просьбай аб пераводзе канфліктуючых выкладчыкаў у іншыя ВНУ Беларусі.
Акрамя ўсіх гэтых прыкрых здарэньняў, магчыма, не падабаліся ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі пастаяньныя «бамбардзіроўкі» просьбамі аб вылучэньні сродкаў на абсталяваньне, будаўніцтва і г. д. Маглі быць, верагодна, і іншыя падставы для таго, каб 19 ліпеня 1952 г. згодна загаду МВА СССР, Іван Савіч Чымбург пакінуў пасаду рэктара БДУ, зрабіўшы тое, што быў у стане зрабіць, і завяршыўшы аднаўленьне ўнівэрсытэту.
|