Кнура: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
[[File:Human semen in a petri dish.jpg|thumb|Чалавечая кнура ў кубку Пэтры]]
[[File:Eichel sperma.jpg|thumb|Чэлес падчас эякуляцыі]]
'''Кнура́'''<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = Кнура|загаловак = Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў|арыгінал = |спасылка = http://slounik.org/miedbr/%D0%BA%D0%BD|адказны = Укладальнік: [[Віктар Варанец]]|выданьне = |месца = Горадня|выдавецтва = ГрДМУ|год = 2001|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>, таксама — '''спэ́рма''' (ад {{мова-el|σπερμα|скарочана}} — семя, эякулят) — [[вадкасьць]] (каламутная, глейкая, сьветла-шэрага колеру), вылучаная пры [[Плоцевы акт|плоцевым акце]] мужчынамі, а таксама самцамі жывёлаў. Складаецца з [[народак|народкаў]] і насеннай вадкасьці. Таксама чалавечая кнура ўтрымлівае мноства кампанентаў: розныя фэрмэнты, [[сера|серу]], [[медзь]], [[магн]], [[вапень]], вітамін C і B<sub>12</sub>, фруктозу, вітаміны, якія спрыяюць выжываньню народкаў і забяспечваюць ім руханьне ў насеннай вадкасьці. Кнура вырабляецца ў [[насенныя бурбалкі|насенных бурбалках, якія знаходзяцца ў вобласці таза. Акрамя таго, насенныя бурбалкі ўтрымліваюць 15 розных вылучэньняў прадсталёвай залозы, якія стымулююць цягліцавыя скарачэньня і пашырэньне крывяносных сасудаў. Працэс, які прыводзіць да выхаду кнуры, называецца ''[[эякуляцыя]]'' .
== Склад кнуры ==
Рэчывы, якія змяшчаюцца ў кнуры: аскарбінавая кіслата, характэрныя для кожнай групы крыві антыцелы, халестэрын, халін, цытрынавая кіслата, фруктоза, дэзаксірыбануклеінавая кіслата, даказагексаенавая кіслата, ціанакабаламін, глутаціён, іназіт, малочная кіслата, спермін, мачавіна, гіалуранідаза, гіалуронавая кіслата, піраразынковая кіслата, пірымідын, спермідын, мачавая кіслата, іёны Zn<sup>2+</sup>, Cl<sup>-</sup>, Ca<sup>2+</sup>, Mg<sup>2+</sup>, NO<sup>3-</sup>, PO4<sup>3-</sup>, K<sup>+</sup>, Na<sup>+</sup>.