Злачынства і пакараньне: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Са старонкі прыбраны файл Dom_Raskolnikova.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам INeverCry. Прычына: Per [[:c:Commons:Deletion requests/Files in Category:Monuments |
д →Пэрсанажы: +Зьвязнасьць |
||
Радок 30:
* '''Радыён Раманавіч Раскольнікаў''', былы студэнт-жабрак, галоўны герой апавяданьня. Лічыць, што мае маральнае права зьдзяйсьняць злачынствы, і забойства — гэта толькі першая прыступка на бескампраміснай дарозе, якая прывядзе яго да вяршыні. Неўсьвядомлена абірае ў якасьці ахвяры самага слабага і безабароннага чальца грамадзтва, апраўдваючы гэта нікчэмнасьцю жыцьця старой-ліхвяркі, пасьля забойства якой сутыкаецца з найжорсткім псыхалягічным шокам: забойства ня робіць чалавека «выбраным».
* '''Пульхерыя Аляксандраўна Раскольнікава''', маці Радыёна Раскольнікава, прыязджае да яго ў Пецярбург у надзеі выдаць дачку за Лужына і ўладкаваць сямейнае жыцьцё. Разачараваньне ў Лужыне, боязь за жыцьцё і душэўны спакой Радыёна, няшчасьце дачкі прыводзяць яе да хваробы і сьмерці.
* '''Аўдоцьця Раманаўна Раскольнікава''', сястра Радыёна Раманавіча Раскольнікава. Разумная, прыгожая, цнатлівая дзяўчына, улюбёная ў свайго
* '''Пётр Пятровіч Лужын''', жаніх Аўдоцьці Раманаўны Раскольнікавай, адвакат, прадпрымальны і эгаістычны дзялок. Жаніх Аўдоцьці Раманаўны, які зрабіў яе сваёй рабыняй, абавязанай яму сваім станам і дабрабытам. Непрыязнасьць да Раскольнікава, жаданьне пасварыць яго з сям'ёй правакуюць спробу зганьбаваць Мармяладаву, сфальсыфікаваць зьдзейсьнены быццам бы ёй крадзеж.
* '''Дзьмітры Пракоф'евіч Разуміхін''', былы [[студэнт]], сябра Раскольнікава. Моцны, вясёлы, кемлівы малы, шчыры і непасрэдны. Глыбокая любоў і прыязнасьць да Раскольнікава тлумачаць пяшчоту аб ім. Улюбляецца ў Дунечку, даказвае сваёй дапамогай і падтрымкай сваё каханьне. Бярэ шлюб з Дуняй.
* '''Сямён Захаравіч Мармеладаў''', былы тытулярны саветнік, п'яніца, алкаголік. У ім адлюстраваныя рысы герояў ненапісанага Дастаеўскім твору «П'яненькія», да якога генэтычна ўзыходзіць напісаньне рамана. Бацька Соні Мармяладавай, сам цураецца сваёй прыхільнасьці да спіртных напояў, кволы, бязвольны чалавек, аднак, любячы сваіх дзяцей. Раздаўлены канём, пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках.
* '''Кацярына Іванаўна Мармяладава''', жонка Сямёна Захаравіча Мармяладава, штаб-афіцэрская дачка. Хворая жанчына, якая вымушаная адна выхоўваць траіх дзяцей, не зусім здаровая душэўна. Пасьля хаўтураў мужа, пад'едзеная пастаяннай працай, клопатамі і хваробай, вар'яцее і памірае.
* '''Соф'я Сямёнаўна Мармяладава''', дачка Сямёна Захаравіча Мармяладава ад першага
* '''Аркадзі Іванавіч Сьвідрыгайлаў''', дваранін, былы афіцэр, абшарнік. Распусьнік, падлец, шулер. Уводзіцца ў супрацьвагу Раскольнікаву як узор чалавека, які не спыняецца ні перад чым дзеля дасягненьня сваіх мэтаў і ні на сэкунду не задумавецца аб мэтадах і «праве сваім» (пра такіх людзей і разважае Радыён у тэорыі). Аб'ектам жарсьці Сьвідрыгайлава стала Аўдоцьця Раманаўна. Спроба дамагчыся яе прыхільнасьці шляхам дапамогі Радыёна ня мела посьпеху. Скатваючыся ў вар'яцтва і бездань распусты, нягледзячы на боязь сьмерці, выстрэльвае сабе ў скронь.
* '''Марфа Пятроўна Сьвідрыгайлава''', яго жонка-нябожчыца, у забойстве якой западозраны Аркадзі Іванавіч, па сьцьвярджэньню якога зьяўлялася яму ў выглядзе прывіда. Ахвяравала Дуні тры тысячы рублёў, што дазволіла Дуні адпрэчыць Лужына ў якасьці жаніха.
Радок 42:
* '''Амалія Людзьвігаўна (Іванаўна) Ліпэвехзэль''', здавала кватэру Лебезятнікаву, Лужыну, Мармяладавым. Дурная і тлумная жанчына, якая ганарыцца сваім татам, паходжаньне якога наогул невядомае.
* '''Алёна Іванаўна''', калежская сакратарша, ліхвярка. Суханькая і зласьлівая старушонка, забітая Раскольнікавым.
* '''Лізавета Іванаўна''', зводная [[сястра]] Алёна Іванаўны, якая знаходзіцца пад яе ўплывам і выконвае любые яе загады, выпадковая сьведка забойства, забітая Раскольнікавым.
* '''Зосімаў''', лекар, сябра Разуміхіна.
|