Розьніца паміж вэрсіямі «Васіль Цяпінскі»

20 764 байты дададзена ,  12 гадоў таму
д
дапаўненьне
д (робат дадаў: be:Васіль Цяпінскі)
д (дапаўненьне)
{{Аб'яднаць|Васiль Цяпiнскi}}
{{Накід}}
[[Image:Vasil Tiapinskiy.png|міні|right|200px]]
'''Цяпінскі, Васiль''' (Амельяновіч) (каля [[1540]]- каля [[1603]]), беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік і кнігавыдавец.,перакладчык Нарадзіўсяi ўпачынальнiк маёнткубiблейскай [[Цяпіна]](новазапаветнай) ўвыдавецкай сям’ітрадыцыi дробнагана гаспадарскагабеларускай баярына [[Полацк|Полацкага]] павета Мікалая Амельяновічамове.
 
==Біяграфія==
Нарадзіўся ў маёнтку [[Цяпіна]] ў сям’і дробнага гаспадарскага баярына [[Полацк|Полацкага]] павета Мікалая Амельяновіча. Служыў у падканцлера [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] А.Астафея Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць у Беларусі.
Цяпінскі прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], быў асабіста і ідэйна звязаны з [[Сымон Будны|Сымонам Будным]], падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды.
 
Васiль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], быў асабіста і ідэйна звязаны з [[Сымон Будны|Сымонам Будным]], падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды.Як і Сымон Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры» Сымон Будны паведамляў, што ў 1574 годзе у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сінод 1578 года, на якім Цяпiнскi адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі – гэта не грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпiнскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.
У [[1570]]-я г. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню з намерам выдаваць кнігі на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Цяпер вядома толькі адно яго выданне – [[Евангелле]], якое выйшла каля [[1570]] і надрукавана на дзвюх мовах - царкоўнаславянскай і [[Беларуская мова|беларускай]]. У рукапіснай прадмове да [[Евангелле|Евангелля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці грамадства і, звязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімаць навуку «занедбаную». Выданнем [[Евангелле|Евангелля]] ён ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Марыў пра школы, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[Беларуская мова|беларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстання ў навучальных установах.
 
Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у [[Нясьвіж|Нясьвіжы]] 2 творы [[Сымон Будны |С.Буднага]]: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам».
Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамi ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (тэстамент (завяшчанне) маці 1563 года, працэс 1564 года з Ю.Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх – Свіраны).
Датаваны 1578 годам партрэт Цяпінскага выклікае сумненні адносна паходжання гэтага мастацкага твора. Няма звестак аб вучобе Васіля Цяпінскага ў замежных універсітэтах, што таксама дало б нейкія падставы для больш дакладнага вызначэння даты яго нараджэння. Як сведчаць знойдзеныя дакументы, у канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў XVI стагоддзя бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо вельмі сталага ўзросту (тэстамент маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XVI стагоддзя. У 50-х гадах XVI стагоддзя ён самастойна удзельнічаў у судовых працэсах і не быў малодшым сынам у час складання тэстаменту. У ім згадваюцца таксама яшчэ два сыны Матроны Мiкалаеўны – Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына.
Новыя архіўныя дакументы і даследаванні дазволяць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя звесткі аб жыццёвым шляху Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.
Род Цяпінскіх становіцца вядомым у актах Вялікага княства Літоўскага толькі з XVI ст. як «кроўнародасны» (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI–XVII стст, займалі многія важныя дзяржаўныя пасады, удзельнічалі ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна са звесткамі некаторых пазнейшых гербоўнікаў, якія пры апісанні генеалагічных каранёў знатных асоб нярэдка прытрымліваліся легендарных версій, Слушкі атрымалі шляхецтва яшчэ пры Вітаўце разам з зямельнай маёмасцю. Арыгінальнымі актамі гэта не пацвярджаецца, але пэўныя падставы маюцца. У 1547 годзе спадчынныя дакументы кіеўскага гараднічага Івана Грыгор'евіча Слушкі загінулі ў час страшэннага пажару ў Мінску. Па хадайніцтву Слушкі гаспадарская канцылярыя выдала яму пацверджанне на яго спадчынныя маёнткі. У гэтым акце ўпершыню ў вядомых зараз гістарычных крыніцах згадваецца і Цяпіна. Кіеўскі гараднічы паведаў пра сваё права да Цяпіна: «Напервей што ему от брата его рожоного Павла Григоревича Служчича досталос(ь) на ровном делу именье их отчизное и дедизное на имя Тяпино» і на тое маюцца лісты і «твердасці» Вітаўта і іншых вялікіх князёў літоускіх. Невядома, праўда, хто былі яго першымі ўладальнікамі, сам Слушка згадвае пра маёмасныя правы на Цяпіна толькі свайго бацькі — Грыгорыя і дзеда — «именье отчизное и дедизное». Але па гэтых звестках мы можам даведацца нарэшце пра першых рэальных заснавальнікаў рода Слушак і Цяпінскіх. Грыгорый Слушка — бацька кіеўскага гараднічага. Імя дзеда выяўляецца па іншых крыніцах. У судовым акце ад 14 чэрвеня 1514 года згадваецца ліст, засведчаны слугамі навагародскага ваяводы, у тым лiку Грыгорыем Амельянавічам Слушкай. Па свайму сацыяльнаму становішчу Амельян, верагодна, належаў да баярскага службовага стана, бо валодаў зямельнай маёмасцю. 3 нашчадкаў двух яго сыноў адзіны род Слушак стаў размяжоўвацца на два роднасных: Слушак (патомкаў Грыгорыя) і Цяпінскіх (ад Івана). Імя агульнага пачынальніка роду надоўга засталося ў памяці і ў поўных родавых прозвішчах Слушак і Цяпінскіх. Нават судовы акт ад 28 ліпеня 1604 года згадвае аднаго з сыноў Васіля Цяпінскага, земяніна ваяводства Полацкага, Цяпінскім Амельянавічам.
Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без «мясцовага» прозвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушання) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненняў ці пагрозы вайны. Яны змяшчалі агульныя звесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасці выстаўляемых узброеных коннікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коннік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 служб — у сярэдзіне XVI ст.).
Жонка Васiля Цяпiнскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васiль Цяпiнскi меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім паветах.
У 1567 годзе служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты Ф. Кміты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558-1563 гадоў. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць на Беларусі і ў Літве. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў пачатку 1570-х гадоў ён жыў на Валыні.
У канцы жыцця Цяпiнскi, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 года Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.
У актавай кнізе "'Менскі гродскі суд" (Цэнтральны гістарычны архіў) за 1600 год занатаваны звесткі, што датычацца смерці Васiля Цяпінскага. У гродскім судзе месца менскага запісана скарга жыхароў Полаччыны Канстанціна і Абрама Цяпінскіх на баяраў зямяніна К. Гурына з маёнтка Юнцаўскі за гвалтоўны напад і збіццё іх у стадоле маёнтка Крайскі.
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх з'яўлення ў межах Вілейшчыны і мэце падарожжа “...по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими... перед судом... з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзецi роднага брата Мікалая Цяпiнскага (бацькi Васіля) – Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского.."
Такім чынам, дакумент сведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымi братамi ці на пачатку 1600 года, ці ў 1599 годзе ужо ў сталым узросце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасці Васіля і Мацея Цяпiнскiх, пра што гаворыцца ў дакуменце з "Літоўскай метрыкі". Аб шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да "Евангелля".
 
==Кнігавыдавецкая дзейнасьць==
У [[1570]]-я г. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню(якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і беларускай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданне – [[Евангелле]], якое выйшла каля [[1570]] і надрукавана на дзвюх мовах - царкоўнаславянскай і [[Беларуская мова|беларускай]]. Гэта частка выдання выяўлена ў XIX стагоддзе ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Васiля Цяпiнскага. Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і беларускай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана iм жа. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Выданне ўпрыгожана наборным арнаментам. Прадмова да "Евангелля" адрозніваецца ад іншых прадмоў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны.
Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў да Радзiмы. У рукапіснай прадмове да [[Евангелле|Евангелля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў «зацный, славный, острий, довстипный» беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці грамадства і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімаць навуку «занедбаную». Васiль Цяпiнскi імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Такiм чынам асветніцкая праграма Васiля Цяпінскага была разлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадзянскай актыўнасці беларускага народа, яго гістарычнай і нацыянальнай свядомасці. У яго творчасці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.
Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжання і мовы. Таму, паводле Цяпiнскага, «за такою неволею» замест «мудрости и цвичения» «оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают». Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшого розсудку», каб у іх «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданні Евангелля Васiль Цяпiнскi змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Евангелля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем [[Евангелле|Евангелля]] ён ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Марыў пра школы, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[Беларуская мова|беларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстання ў навучальных установах.
Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у [[Нясьвіж|Нясьвіжы]] 2 творы [[Сымон Будны |С.Буднага]]: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». У прадмове да Катэхізіса 1562 года ён прасіў сваіх апекуноў, асабліва сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага, не адступацца ад старажытнай мовы продкаў, падтрымліваць яе дзяржаўны і бытавы статус. Але толькі ў творчасці паспалітага беларускага шляхціца, глыбока і паўсядзённа павязанага і патрэбамі, і настроямі мясцовага насельніцтва, гэтыя асветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцця і дзейнасці.
У Супрасльскім зборніку XVI стагоддзя перад прадмовай да Евангелля Цяпiнскага, змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.
 
 
==Крыніцы==
* Асветнiкi Зямлi Беларускай, X – пачатак XXст // энцыклапедычны даведнiк. «Беларуская энцыклапедыя». Мiнск, 2001г.
* Славутыя iмёны Бацькаўшчыны // Выпуск першы. Беларускi фонд культуры. Мiнск, 2000г.
* Коршунаў А.Ф. Васiль Цяпiнскi // Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры. Мiнск. 1968г.
 
==Вонкавыя спасылкі==
*[http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=vc Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Таварыства Беларускай Мовы]
* [http://www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE-1/WRITERS/Ciapinsky_VA.htm Кароткая біяграфія Васіля Цяпінскага на партале "Прыдзвінскі край"]
 
* [http://www.slounik.org/120823.html Біяграфія на Slounik.org]
{{Крыніца Гісторыя Беларусі. Асобы}}
* [http://knihi.com/caropka/ciapinski.html Вітаўт Чаропка «З зычливасти ку моей отчизне»(пра В.Цяпінскага) на Slounik.org]
 
[[Катэгорыя:Беларускія друкары|Цяпінскі, Васiль]]
5916

зьменаў