Розьніца паміж вэрсіямі «Клайв Стэйплз Льюіс»

д
няма апісаньня зьменаў
д
д
Льюіс быў блізкім сябрам [[Джон Толкін|Джона Толкіна]], аўтара «[[Уладар Пярсьцёнкаў|Уладара Пярсьцёнкаў]]». Абодва аўтары зьяўляліся вядучымі постацямі на ангельскім факультэце [[Оксфардзкі ўнівэрсытэт|Оксфардзкага ўнівэрсытэту]] і ў нефармальным оксфардзкім літаратурным гуртку, вядомым як «[[Інклінгі]]». Згодна зь яго духоўнымі мэмуарамі «[[Зьдзіўлены радасьцю]]», Льюіс быў хрышчоны па нараджэньню ў [[Царква Ірляндыі|Царкве Ірляндыі]], але ў падлеткавым узросьце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна і іншых сяброў ва ўзросьце каля 30 год ізноў навярнуўся да хрысьціянства, пры гэтым быў па яго ўласнаму сьцьверджаньню «зусім звычайным, шараговым чальцом [[Англіканская царква|англіканскай царквы]], не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»<ref>Льюис К. С. Просто христианство. Пер. с англ. И.Череватовой. М.: Fazenda «Дом надежды», 2005 г. ISBN 5-94880-003-2 (ст. 6){{ref-ru}}</ref>. Яго навяртаньне мела значны ўплыў на яго дзейнасьць, а радыё-перадачы на тэму хрысьціянства, якія ён вёў падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцьця пісьменьнік пазнаёміўся і ажаніўся з амэрыканскай пісьменьніцай [[Джой Грэшам]], якая праз 4 гады ва ўзросьце 45 гадоў памерла ад раку касьцей.
 
Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моваў сьвету і выдаваліся мільённымі накладамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па іміх ставіліся спэктаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачаньні. Сярод гэтага тэлевізійная сэрыя на [[BBC]] [[1998]] году, экранізацыя кнігі «[[Леў, вядзьмарка і адзежная шафа]]» [[2005]] году і экранізацыя кнігі «[[Прынц Касьпіян]]» [[2008]] году.
 
== Біяграфія ==
840

зьменаў