Клайв Стэйплз Льюіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not good
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 23:
'''Клайв Стэйплз Лью́іс ''' ({{мова-en|Clive Staples Lewis}}, ці больш ужывальная форма ''C. S. Lewis'', таксама вядомы сярод сяброў як ''Jack''; [[29 лістапада]] [[1898]] — [[22 лістапада]] [[1963]]) — ірляндзкі<ref>Нягледзячы на тое, што Льюіс большую частку свайго жыцьця правёў у Англіі, тым ня менш ён лічыў сябе менавіта ірляндцам: «''Я ня змог бы з задавальненьнем жыць сярод іншага народа''» і «''Нябёсы — гэта [[Оксфард]], перанесены ў цэнтар [[Каўнці Даўн]]''»</ref> [[пісьменьнік]], [[літаратурны крытык]], [[хрысьціянскі апалягет]], [[акадэмік]], [[навуковец]], [[Дыктар|радыё-дыктар]] і [[эсэ]]іст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысьціянска-апалягетычнымі творамі «[[Лісты Баламута]]» і «[[Проста хрысьціянства]]», фантастычнай сэрыяй «[[Касьмічная трылёгія]]», а таксама казкамі-фэнтэзі «[[Хронікі Нарніі]]».
 
Льюіс быў блізкім сябрам [[Джон Толкін|Джона Толкіна]], аўтара «[[Уладар Пярсьцёнкаў|Уладара Пярсьцёнкаў]]». Абодва аўтарааўтары зьяўляліся вядучымі постацямі на ангельскім факультэце [[Оксфардзкі ўнівэрсытэт|Оксфардзкага ўнівэрсытэту]] і ў нефармальным оксфардзкім літаратурным гуртку, вядомым як «[[Інклінгі]]». Згодна зь яго духоўнымі мэмуарамі «[[Зьдзіўлены радасьцю]]», Льюіс быў хрышчоны па нараджэньню ў [[Царква Ірляндыі|Царкве Ірляндыі]], але ў падлеткавым узросьце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна і іншых сяброў ва ўзросьце каля 30 год ізноў навярнуўся да хрысьціянства, пры гэтым быў па яго ўласнаму сьцьверджаньню «зусім звычайным, шараговым чальцом [[Англіканская царква|англіканскай царквы]], не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»<ref>Льюис К. С. Просто христианство. Пер. с англ. И.Череватовой. М.: Fazenda «Дом надежды», 2005 г. ISBN 5-94880-003-2 (ст. 6){{ref-ru}}</ref>. Яго навяртаньне мела значны ўплыў на яго дзейнасьць, а радыё-перадачы на тэму хрысьціянства, якія ён вёў падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцьця пісьменьнік пазнаёміўся і ажаніўся з амэрыканскай пісьменьніцай [[Джой Грэшам]], якая праз 4 гады ва ўзросьце 45 гадоў памерла ад раку касьцей.
 
Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моваў сьвету і выдаваліся мільённымі накладамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па ім ставіліся спэктаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачаньні. Сярод гэтага тэлевізійная сэрыя на [[BBC]] [[1998]] году, экранізацыя кнігі «[[Леў, вядзьмарка і адзежная шафа]]» [[2005]] году і экранізацыя кнігі «[[Прынц Касьпіян]]» [[2008]] году.