Розьніца паміж вэрсіямі «Ольштын»

2 байты дададзена ,  4 гады таму
д
→‎Мінуўшчына: пунктуацыя
д (Bot: Migrating 59 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q82765 (translate me))
д (→‎Мінуўшчына: пунктуацыя)
 
Першыя згадкі пра паселішча адносяцца да [[1334]] году, калі [[Генры фон Лютэр]] заснаваў на рацэ Лыне драўляна-зямельную пушчанскую стражніцу, назваўшы яе ''Аленштэйн''. Гарадзкія правы паселішча атрымала [[31 кастрычніка]] [[1353]] году. Першым бурмістрам гораду стаў ''Ёган фон Ласэн''. У [[1353]] годзе было скончана будаўніцтва замку<ref>http://www.polyachka.ru/n_olshtynhist.html История Ольштына</ref>, які потым шмат разоў перабудоўваўся. Да нашым дзён захаваліся толькі яго рэшткі. У старым горадзе засталося шмат дамоў, якія пабудаваныя на сярэднявечных фундамэнтах.
 
У [[1414]] годзе Ольштын быў зьнішчаны войскамі караля [[Ягайла|Ягайлы]]. У [[1440]] годзе горад далучыўся да ''Прускай канфэдэрацыі'' — – аб'яднаньняаб’яднаньня прускіх гарадоў скіраваных супраць ''Крыжацкага ордэну'', аднак хутка трапіў пад панаваньне [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэну]]. У выніку мірнай дамовы, заключанай ў [[1466]] годзе<ref>http://www.polyachka.ru/n_olshtynhist.html История Ольштына</ref>, Ольштын, разам з усёй Варміяй, перайшоў да ''Польскага каралеўства''. У наступныя стагодзьдзя горад хутка разьвіваўся дзякуючы гандлю паміж Польшчай і балтыйскім узьбярэжжам.
 
Пасьля падзелаў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], к 1772 годзе Ольштын трапіў пад уладу ''Прусіі''<ref>http://www.polyachka.ru/n_olshtynhist.html История Ольштына</ref>. Горад і замак сталі ўласнасьцю прускага караля.
 
Пасьля пачатку [[Першая Сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]] горад, на непрацяглы час, быў заняты расейскімі войскамі, якія былі хутка выбіты адтуль нямецкімі войскамі. Пасьля Першай Сусьветнай вайны Ольштын застаўся ў складзе Прусіі, згодна з рэфэрэндумам праведзеным [[11 ліпеня]] [[1920]] года, на якім 97,8% насельніцтва выказаліся за тое каб застацца ў складзе [[Нямеччына|Нямеччыны]].
 
[[22 студзеня]] [[1945]] года Ольштын быў заняты Савецкімі войскамі, праз некалькі дзён горад быў падпалены і згарэла прыкладна 40% гарадзкой забудовы. [[21 сакавіка]] 1945 году Ольштым быў афіцыйна перададзены пад уладу польскай адміністрацыі. Нямецкае насельніцтва падлягала высяленьню, а на яго месца прыбывалі польскія пасяленцы. У [[1946]] годзе колькасьць насельніцтва складала 23 тыс. чалавек, у [[1950]] павялічылася да 45 тыс.
 
Пасьля 1945 году Ольштын, як сталіца ваяводзтва пачаў хутка разьвівацца. У [[1967]] годзе было адчынена буйное прадпрыемства па вытворчасьці аўтамабільных пакрышак «''Olsztyńskie Zakłady Opon Samochodowych''»<ref>http://www.tf.pl/view.php?art=7471 tf.pl - — inwestycje</ref>. Так сама адчыняліся прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай прамысловасьцяў, а так сама вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. У [[1989]] годзе было выбрана першая дэмакратычная рада і ўрад гораду. У [[1999]] годзе, пасьля аб’яднаньня трох вышэйшых навучальных установаў узьнік [[Вармінска-Мазуркі ўнівэрсытэт]].
 
У наш час, хуткае разьвіцьцё прамысловасьці гораду забясьпечвае станоўчы натуральны прырост колькасьці насельніцтва гораду, а так саматаксама станоўчае сальда міграцыі.
 
== Крыніцы ==
118 591

зьмена