Нафта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Oil well.jpg|міні|200пксзначак|Здабыча нафты]]
'''На́фта''' (праз турэцкае ''neft'', ад пэрсыдзкага ''нефт'')  — гаручая алеістая вадкасьць са спэцыфічным водарам, распаўсюджаная ў асадачнай абалонцы [[Зямля|Зямлі]], зьяўляецца важнейшым карысным выкапнем. Утвараецца разам з газападобнымі [[вугляроды|вугляродамі]] на глыбіні 1,2—2  км. Паблізу ад паверхні нафта пераўтвараецца ў густую мальту, паўцвёрды [[асфальт]] і іншыя.
 
Нафта складаецца з розных вуглявадародаў ([[алканы|алканаў]], [[цыклаалканы|цыклаалканаў]], [[арэны|арэнаў]]  — араматычных вуглевадародаў  — і іх гібрыдаў) і злучэньняў, якія ўтрымліваюць акрамя вугляроду і [[вадарод]]  — [[кісларод]], [[сера|серу]] і [[азот]]. Нафта моцна розьніцца па колеры (ад сьветла-карычневай, амаль бескаляровай, да цёмна-бурай, амаль чорнай) і па гаматнасьці  — ад лёгкай (0,65—0,7 г/см3) да цяжкай (0,98—1,05 г/см3).
 
Сусьветная здабыча нафты падвойваецца прыкладна кожнае дзесяцігодзьдзе. У [[1938]] годзе яна складала каля 280  млн т, у [[1950]]  — каля 550  млн т, у [[1960]]  — звыш за 1  млрд т, у [[1970]]  — звыш за 2  млрд т. Па прагнозных паказчыках штогадовае спажываньне нафты ў 2018 годзе можа дасягнуць 3  млрд т.
 
{| class="wikitable"
Радок 31:
|}
 
Нафта  — вадкая гідрафобная фаза прадуктаў пахаваньня арганічнага рэчыва ў асадкавых адкладах. Нафтаўтварэньне  — доўгі працэс (некалькі мільёнаў гадоў). Выдзяляюць некалькі этапаў утварэньня нафты: ''падрыхтоўчы'', пад час якога пад уздзеяньнем біяхімічных і біякаталітычных чыньнікаў утвараецца рассеяная ў мацярынскай пародзе нафта (мікранафта); ''галоўная'', калі ў выніку бітумізацыі ўтвараецца асноўная маса мікранафты, адбываецца яе “высьпяваньне”«высьпяваньне», збліжэньне па складу са звыклай нафтай і міграцыя ў калектары, а потым у пасткі; ''пастумная'', калі ўзмацняецца назапашваньне нізкамалекулярных вуглявадародаў, што садзейнічае ўтварэньню лёгкай газарастворанай нафты  — газакандэнсата; паступова газы становяцца ўсё больш «сухімі» (г. зн. багатымі на СН4).
 
Лічыцца, што асноўным зыходным рэчывам нафты зьяўляецца [[плянктон]], які забяспечвае найбольшую біяпапуляцыю ў вадзе і назапашваньне ў адкладах арганічнага рэчыва, характэрызуючагася высокім утрыманьнем вадароду. Пароды, якія ўтварыліся з адкладаў, утрымліваючых такое арганічнае рэчыва, патэнцыяльна нафтавыя.
Радок 37:
Нафта знаходзіцца ў нетрах у выглядзе скапленьняў рознага аб’ёму ад некалькіх мм³ да некалькіх дзясяткаў млрд. м³. Прамысловы інтарэс маюць паклады нафты з масай ад некалькіх тыс. т і больш, якія знаходзяцца ў порыстых пародах-калектарах.
 
Пачатак ужываньня нафты чалавекам археолагі адносяць да 6 тыс. да н.  э. У 3 тыс. да н.  э. у дзяржавах [[Мэсапатамія|Мэсапатаміі]] і [[Эгіпет|Эгіпце]] асфальт ужывалі як злучаючае і вадастойкае рэчыва разам зь пяском і [[вапна]]й для выпрацоўкі мастыкі, ужываемай пры збудаваньні будынкаў з цэглы і каменя, дамб, і дарог. Нафту палілі ў ліхтарах і ўжывалі ў якасці лекаў. Яе выкарыстоўвалі і ў вайсковай справе як гаручае рэчыва разам з [[салетра]]й, серай і [[смала|смалой]] для вытворчасьці «вогненныхвогненых стрэлаў» і «вогненныхвогненых гаршкоў». У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] ўспаміны аб нафце сустракаюцца ў пісьменьнікаў Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, Сярэдняй Азіі і Заходняй Эўропы. У [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзі]] зьяўляюцца першыя навуковыя працы аб нафце.
 
Прадукты нафтапераапрацоўкі ў [[1990-я]] гады склалі болей за палову сусьветнага аб’ёму вытворчасьці арганічных рэчываў і болей за траціну прадукцыі ўсёй хімічнай прамысловасьці. Нафта замяніла такую сыравіну для хімічнай прамысловасьці як [[каменны вугаль]], [[зерне]], дрэва. Нафтахімічныя прадукты выкарыстоўваюць для атрыманьня растваральнікаў, лекаў, фарбаў, інсектыцыдаў, пластыку, гумы, тэкстылю і  г.  д.
 
На міжнародным рынку нафту прынята вымяраць [[барэль|барэлямі]].
 
== Беларусь ==
Вядомыя нафтарадовішчы месьцяцца на [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкім прагіне]], пераважна ў [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Першае прамысловае радовішча адкрылі ў [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] ў [[1964]] годзе. У сакавіку 2015  г. каэфіцыэнт да сусьветнай цаны нафты, што складала $55 за барэль, для Беларусі складаў 0,7<ref>{{Навіна|аўтар=[[БелаПАН]]|загаловак=Ратыфікаваны пратакол, які нівэлюе наступствы рэалізацыі РФ падатковага манэўра|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/147484.html|выдавец=[[Наша Ніва]]|дата публікацыі=9 красавіка 2015|дата доступу=15 красавіка 2015}}</ref>.
 
== Крыніцы ==