Інтэрнэт: розьніца паміж вэрсіямі

227 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
дапаўненьне
(дапаўненьне)
[[Файл:Internet map 1024.jpg|міні|300пкс|Прыкладная выява інфармацыі ў Сусьветным павуціньні]]
'''Інтэрнэ́т''' (Internet)  [[Зямля|глябальная]] [[інфармацыйная сыстэма]], часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу [[IP]] і [[маршрутызацыя|маршрутызацыі]] пакетаў зьвестак. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб’яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і  г.  д. Інтэрнэт утварае сусьветны інфармацыйны асяродак і зьяўляецца '''фізычнай''' асновай для [[Сусьветнае павуціньне|Сусьветнага павуціньня]].
 
Пры ўжываньні слова «Інтэрнэт» у гутарковай мове часьцей за ўсё маецца на ўвазе [[Сусьветнае павуціньне]] і даступная ў ім [[інфармацыя]], а не сама фізычная сетка.
 
== Этымалёгія і ўжываньне слова ==
Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова «Інтэрнэт» звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай «інтэрнэт» (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова «інтэрнэт»  — «сеціва».
 
== Гісторыя інтэрнэту ==
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі [[Міністэрства абароны ЗША]] [[ArpanetARPANET]] унапачатку кастрычніка [[1969]] году. У 1983 годзе ў ARPANET пачаў выкарыстоўвацца пратакол TCP/IP. У [[1992]] годзе ў [[Амстэрдам]]е ([[Нідэрлянды]]) заснавалі [[Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня]]. [[30 красавіка]] [[1993]]  г. інтэрнэт абвясьцілі агульнадаступным і бясплатным для ўсіх карыстальнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Надзея Нікалаева]].|загаловак=З чаго пачаўся інтэрнэт|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=113107|выданьне=[[ЗьвяздаЗвязда]]|тып=[[Газэтагазэта]]|год=14 чэрвеня 2013|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/index.php?idate=2013-06-14 108 (27473)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/113108/14cher-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>. [[2 лістапада]] [[2006]] году колькасьць [[вэб-сайт]]аў дасягнула 100 мільёнаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Сто мільёнаў адрасоў|спасылка=http://wwwold2.zviazda.by/second.html?r=33&p=11&archiv=03112006|выданьне=[[Зьвязда]]Звязда|тып=[[Газэта]]газэта|год=3 лістапада 2006|нумар=[http://www.zviazda.by/second.html?archiv=03112006 239 (25828)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Футуралёгія інтэрнэту ==
'''Футуралёгія інтэрнэ́ту'''  — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае пэрспэктывы разьвіцьця сеткавай інфармацыйнай прасторы.
 
== Сэрвэр інтэрнэту ==
'''Сэ́рвэр інтэрнэ́ту'''  — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.
 
Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.
 
Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:
* WWW-сэрвэры, створаныя дзеля прадастаўленьняперадачы вэб-старонкі, узаемазьвязанай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і  г.  д.;
* сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
* сэрвэры [[FTP]], створанныяствораныя дзеля абмену файламі;
* сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
* сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Internet}}
* [http://www.dmoz.org/Computers/Internet/ Каталёг спасылак пра інтэрнэт] на DMOZ
 
[[Катэгорыя:Інтэрнэт| ]]
6128

зьменаў