AC/DC: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Сьмерць Бона Скота: +Зьвязнасьць
Радок 48:
== Сьмерць Бона Скота ==
[[Файл:BonScott.png|міні|Бон Скот]]
[[19 лютага]] [[1980]] году [[Бон Скот]] сышоў з чарговай вечарынкі ў моцным падпіцьці, і, бо ня мог ісьці далей, то быў пакінуты на ноч у аўтамабілі свайго знаёмага Алістэра Кінэара. Той і знайшоў Бона на наступны дзень мёртвым. Прычынаю сьмерці афіцыйна стала [[пераахаладжэньне]], хоць найболей распаўсюджанай вэрсіяй і па гэтай дзень зьяўляецца тое, што Бон Скот захлынуўся ўласнымі ванітавымі масамі. Хадзіў слых аб тым, што трагедыя гэтая была невыпадковай, што падмацоўваецца мноствам супярэчнасьцяў у афіцыйнай вэрсіі яго сьмерці, што таксама спараджае мноства тэорыяў змовы пра забойства музыкі й пра перадазіроўку гераіну.
[[Файл:BonScottStatue3 gobeirne.jpg|міні|зьлева|Статуя Бона Скота, Фрымантл, Заходняя [[Аўстралія]]]]
Чальцы гурту першапачаткова плянавалі спыніць сваю музычную дзейнасьць у складзе AC/DC, але пазьней вырашылі, што Бон Скот жадаў бы, каб гурт працягваў існаваць. Музыкі спрабавалі некалькі кандыдатаў на месца вакаліста, у выніку засталося два прэтэндэнты: Тэры Слэсэр і [[Браян Джонсан]]. Джонсан у гэты пэрыяд спрабаваў аднавіць свой гурт [[Geordie]], але выкананьне на публіцы дзьвюх песень AC/DC і [[Ціна Торнэр|Ціны Торнэр]] («Whole Lotta Rosie» (Let There Be Rock) і «Nutbush City Limits», адпаведна) уразіла ўдзельнікаў AC/DC і празь некалькі дзён яны паведамілі Джонсану, што ён новы вакаліст гурту.