Слабое ўзаемадзеяньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Beta Negative Decay.svg|міні|200пкс|[[Фэйнманаўская дыяграма]] [[бэта-распад]]у [[нэўтрон]]у на [[пратон]], [[электрон]] і электроннае [[нэўтрына|антынэўтрына]] праз прамежкавы [[W- і Z-базоны|W<sup>−</sup>-базон]]]]
'''Слабо́е ўзаемадзе́яньне''', ці '''слабо́е я́дзернае ўзаемадзе́яньне''' — адно з чатырох фундамэнтальных узаемадзеньняў у [[прырода|прыродзе]]. Яно зьяўляецца адказным, у прыватнасьці, за бэта-распад [[атамнае ядро|ядра]]. Гэтае ўзаемадзеяньне называецца слабым, паколькі два іншых узаемадзеяньня, істотныя для [[ядзерная фізыка|ядзернай фізыкі]] (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасьцю. Аднак яно значна мацьнейшаемацнейшае за чацьвёртае з фундамэнтальных узаемадзеяньняў, [[гравітацыя|гравітацыйнага]]. Слабое ўзаемадзеяньне зьяўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласьцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыюс узаемадзеяньня 10<sup>−18</sup> м). Стандартная мадэль фізыкі элемэнтарных часьцінак апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеяньне і слабое ўзаемадзеяньне як розныя кірункі адзінага электраслабога ўзаемадзеяньня, тэорыю якога распрацавалі каля [[1968]] году [[Шэлдан Лі Глэшаў|Шэлдан Глэшаў]], [[Абдус Салам]] і [[Стывэн Ўайнбэрг]]. За гэтую работу яны атрымалі [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскую прэмію]] па фізыцы за [[1979]] год. Аднак першую тэорыю слабога ўзаемадзеяньня прапанаваў [[Энрыка Фэрмі]] ў [[1930]] годзе. Пры распрацоўцы тэорыі ён выкарыстаў гіпотэзу [[Вольфганг Паўлі|Вольфганга Паўлі]] пра існаваньне новай на той час элемэнтарнай часьцінкі [[нэўтрына]].
 
== Бэта-распад ==
Пры выкананьні ўмоў энэргетычнай выгады атамныя ядры могуць зазнаваць адзін з трох тыпаў распаду:
 
1) бэта- распад, пры якім ядро ператвараецца ў ядро наступнага элемэнту і выпрамяняе пры гэтым электрон і антынэўтрына:
<center><math>^{n}_{z}A \rightarrow {^{n}_{z+1}B} + e^{-} + \tilde{\nu}_e</math></center>
2) бэта+ распад, пры якім ядро ператвараецца ў ядро папярэдняга элемэнту і выпрамяняе пры гэтым пазытрон і нэўтрына:
<center><math>^{n}_{z}A \rightarrow {^{n}_{z-1}B} + e^{+} + \nu_e</math></center>
3) K-захоп, пры якім ядро захапляе электрон са сваёй унутранай электроннай абалонкі (K-абалонкі), ператвараецца ў ядро папярэдняга элемэнту і выпрамяняе нэўтрына
<center><math>^{n}_{z}A+ e^{-} \rightarrow {^{n}_{z-1}B} + \nu_e</math></center>
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* ''A. Lesov, A.'' [http://arxiv.org/abs/0911.0058 The Weak Force: From Fermi to Feynman.] — Thesis, University of South Carolina, 2009.
* [http://www.britannica.com/science/weak-force Weak force] Encyclopædia Britannica
 
{{Фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні}}