Беларускі рубель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 22:
[[Файл:Belarus-1992-Bill-0.5-Obverse.jpg|міні|Разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, авэрс]]
[[Файл:Belarus-1992-Bill-0.5-Reverse.jpg|міні|Разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, рэвэрс]]
У студзені [[1992]] году, у час распаду агульнае [[савецкі рубель|савецкае грашовае прасторы]], у Беларусі была ўведзеная купонная сыстэма ([[картка спажыўца]]), каб абараніць унутраны рынак тавараў і харчаваньня. З траўню замест купонаў ў абарот былі ўведзеныя разьліковыя білеты [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага банку Беларусі]], знакамітыя «зайчыкі» ці «шушыкі»,<ref name="tr1992">[http://news.tut.by/133176.html Беларусь. Совершеннолетие. Год 1992-й], ''[[TUT.BY]]'' {{ref-ru}}</ref> празваныя ў народзе гэтак за выяву бягучага [[заяц|зайца]] на купоне ў 1 рубель і па імені кіраўніка беларускай дзяржавы [[Станіслаў Шушкевіч (малодшы)|Станіслава Шушкевіча]]. Разьліковыя білеты былі дадатковым плацёжным сродкам на тэрыторыі Беларусі, акрамя асноўнае грашовае адзінкі — [[савецкі рубель|савецкага рублю]], чыім сурагатам яны па сутнасьці былі. У пастанове Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі ад [[29 красавіка]] [[1992]] году «Аб выпуску ў абарачэньне разьліковых білетаў Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі» прадугледжвалася, што разьліковыя білеты будуць абарачацца самастойна, без суправаджэньня рубля. Яны прызначаліся для выплаты часткі грашовых даходаў насельніцтва, эквівалентнае аб’ёму тавараў і паслугаў, што рэалізаваліся па сьпісе, выдадзенаму Саветам Міністраў Беларусі. Адзінка разьліковага білету раўнялася 10 савецкім рублём.
 
З [[1 ліпеня]] [[1992]] году пачалі ўжывацца безнаяўныя беларускія рублі. Яны азначалі грашовыя сродкі на карэспандэнцкім рахунку Беларусі ў [[Цэнтральны Банк Расейскае Фэдэрацыі|Цэнтральным Банку Расеі]], выручаныя беларускімі прадпрыемствамі ад продажу тавараў і паслугаў у [[Расея|Расею]] і ў рамках якіх можна было ажыцьцяўляць плацяжы расейскім прадпрыемствам за пастаўленыя тавары і аказаныя паслугі.