Розьніца паміж вэрсіямі «Смаленская шляхта»

афармленьне
(афармленьне)
[[Файл:Smalenskaja-Šlachta.jpg|міні|Смаленская шляхта]]
'''Смале́нская [[шляхта|шля́хта]]''' — вышэйшынайвышэйшы [[Стан (сацыяльная група)|стан]] [[Смаленскае княства|Смаленскае зямлі]] ў [[17 стагодзьдзе|XVII]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стст., пераважна беларускага паходжаньня.
 
== Правы ==
== Смаленска-ўкраінскія дачыненьні ==
[[Файл:Boj-Smalenskaj-Šlachty.jpg|міні|Бой смаленскай шляхты]]
Геаграфічнае суседзтва, гістарычныя стасункі й традыцыі, абмежаваны праўны статус Смаленскае шляхты, а таксама супольныя эканамічныя й часткова культурныя й палітычныя інтарэсы, з аднаго боку, і каляніяльны наступ Масквы — зь іншага, стваралі й умацовалі зносіны смаленскае шляхты з украінскай шляхтай і казацкай старшыной [[Гетманшчына|Гетманшчыны]]. Гетманы [[Іван Самайловіч]] і [[Даніла Апостал]] ды вышэйшая старшына ([[Міклашэўскія]], [[Лізагубы]], [[Гамаліі]], [[Дунін-Баркоўскія]], інш.) радніліся з найвыбітнейшымі родамі смаленскае шляхты ([[Корсакі]], [[Павала-Швайкоўскія]], [[Храпавіцкія]], [[Энґельгарты]], [[Рачынскія]], князі [[Друцкія-Саколінскія]], [[Ваяводзкія]], [[Красна-Мілашэвічы]], [[Пацёмкіны]], [[Пасекі (род)|Пасекі]], [[Лыкошыны]], [[Рыдванскія]], [[Савіцкія]]). Сямейныя, эканамічныя й культурныя стасункі смаленскае шляхты й Гетманшчыны спрыялі двухбаковаму перасяленьню, продажу й абмену маёнткамі. Полк смаленскае шляхты браў удзел у [[Чыгірынскія паходы|Чыгірынскіх]], [[Крымская паўвыспа|Крымскіх]] і [[Азоўскія паходы|Азоўскіх паходах]] ды іншых падзеях і акцыях нава Ўкраіне. Гэтыя стасункі дасягнулі такіх памераў, што расейскі ўрад палічыў патрэбным «адвадзіць маларасейцаў ад [[сваяцтва]] з смаленцамі» (загад імпратрыцы [[Ганна Іванаўна|Ганны Іванаўны]] князю А. Шахоўскаму ад [[31 студзеня]] [[1734]]). Асабліва расейскі ўрад непакоілі палітычныя стасункі шляхты й Гетманшчыны. Аўтанамістычны рух на Смаленшчыне, што меў падтрымку ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], меў пэўны водгук і уплыўўплыў нава [[Украіна|Ўкраіне]] (справа Ф. Красна-Мілашэвіча й князя А. Чаркаскага). Нядзіва, што скасаваньне аўтаноміі смаленскае шляхты супала зь ліквідацыяй Гетманшчыны, а на чале расейскае ўрадавае камісіі быў пастаўлены колішні гетман [[Кірыла Разумоўскі]].
 
== Ліквідацыя аўтаноміі ==
[[Катэгорыя:Смаленская шляхта| ]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Расеі]]
[[Катэгорыя:Беларускія шляхецкія роды| ]]
[[Катэгорыя:Расейскія шляхецкія роды| ]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Расеі]]
159 567

зьменаў