Падляшша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Гістарычныя вобласьці расьсяленьня ўкраінцаў}}
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
Назву рэгіёну (вядомая з [[15 стагодзьдзе|XV ст.]]) выводзяць ад слова «палексяне» (polexiane) — назвы аднаго зь [[яцьвягі|яцьвяскіх]] плямёнаў, ад выразу «зямля пад ляхамі» (то бок на мяжы з Польшчаю) або «зямля пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).<ref>[[Валеры Пазднякоў|Валерый Пазднякоў]]. Падляшша // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 385</ref>
 
== Гісторыя ==
Абшар Падляшша ў раньнім сярэднявеччы быў вельмі сьціпла заселяны. Ад 10 стагодзьдзя пачаўся працэс сьціплага засяленьня гэтых зямель усходнаславянскімі плямёнамі, галоўным чынам уздоўж рэкаў [[Заходні Буг|Буг]], [[Рака Нурэц|Нурэц]] ды [[Нараў]]. Заходняславянскія пасяленьні сталі зьяўляцца тут ўпершыню ад 11 ст., калі [[Мазовія|мазавецкія]] князі празь нейкі час займалі [[Дарагічын]]. Праз усё 13 і пачатак 14 стагодзьдзя Падляшша было месцам тэрытарыяльнага спору паміж Польшчай, [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]]. У выніку шматлікіх збройных паходаў ранейшыя пасяленьні былі зьнішчаныя. Толькі ў 14 ст. пачаліся новыя хвалі асадніцтва. Ад захаду паміж Нарвай ды Бугам пасяляліся тут прадстаўнікі дробнай мазавецкай шляхты, даходзячы да лініі [[Вялікія Самулкі|Самулкі]] - [[Боцькі]] - [[Дарагічын]]. На ўсход ад гэтае лініі разьмяшчаліся буйныя маёнткі значнай шляхты, якія былі засяляныя пераважна русінамі, якія паходзілі з ваколіцаў Дарагічына і [[Берасьце|Берасьця]]. Такі працэс засяляньня земляў над Бугам і Нарвай працягваўся да 17-18 ст.. На поўначы Падляшша была каланізаване значна пазьней - ваколіцы [[Райгарад]]у і [[Гонядзь|Гонядзя]] сталі засяляцца толькі на пачатку 16 ст., калі гэтыя маёмасьці былі адданыя вялікім князям [[Міхал Глінскі|Міхалу Глінскаму]], а ў 1509 г. [[Мікалай Радзівіл «Стары»|Мікалаю Радзівілу]]<ref name="AL">Anna Laszuk, ''Zaścianki i królewszczyzny. Struktura własności ziemskiej w województwie podlaskim w drugiej połowie XVII wieku'', Warszawa: Instytut Historii PAN, 1998, s. 181</ref>.
 
У 20-30 гады 14 ст. Падляшша разам з Берасьцейшчынай было канчаткова ўключанае ў склад БКЛ [[Гедымін]]ам<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]] Вялікае Княства Літоўскае // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 387.</ref>. У 1413 г. усё Падляшша ўвайшло ў склад новастворанага [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтва]] і знаходзілася ў яго складзе да 1513 г., калі было створанае асобнае [[Падляскае ваяводзтва (1513—1795)|Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва]] са сталіцай у [[Дарагічын]]е. Пасьля адмністрацыйна-терытарыяльнай рэформы ВКЛ 1566 г. ад ваяводзтва адлучылося [[Берасьцейскае ваяводзтва]] і Падляшша стало сабой абхопліваць тры паветы з цэнтрамі ў [[Дарагічын]]е, [[Мельнік]]у і [[Бельск-Падляскі|Бельску]]. З [[Люблінская вунія|Люблінскай вуніяй]] Падляшша адлучалася ад ВКЛ і пераходзіла ў склад [[Карона Каралеўства Польскага|Кароны Каралеўства Польскага]].
 
<center><gallery caption="">