Памяць з адвольным доступам: розьніца паміж вэрсіямі

д
артаграфія
д (афармленьне)
д (артаграфія)
Першыя кампутары ў якасьці асноўнай прылады для захаваньня зьвестак выкарыстоўвалі [[рэле]] і [[Памяць на лініях затрымкі|лініі затрымкі]]. Ультрагукавыя лініі затрымкі маглі ўзнавіць зьвесткі толькі ў тым выглядзе, у якім яны былі запісаныя. [[Магнітны барабан|Магнітныя барабаны]] мелі нізкі кошт маштабаваньня, але атрыманьне непасьлядоўных кавалкаў інфармацыі было праблематычным бязь ведаў пра будову і працу прыбора. Трыгеры на [[трыёд]]ах, а потым на дыскрэтных [[транзыстар]]ах, выкарыстоўваліся ў меншых і хутчэйшых тыпах памяці, такіх як банкі рэгістраў з адвольным доступам. Тамтэйшыя рэгістры былі адносна вялікія, але акрамя памераў яны спажывалі шмат энэргіі і каштавалі зашмат для выкарыстаньня разам зь вялікімі аб’ёмамі зьвестак. Часьцей за ўсё пабудаваныя такім чынам элемэнты памяці маглі ўтрымліваць колькі соцень або тысяч бітаў памяці.
 
Першай сапраўднай памяцьцю з адвольным доступам лічыцца [[трубка Ўільямза]], створаная ў 1947 годзе. У якасьці носьбіту зьвестак у [[электронна-прамянёвая трубка|электронна-прамянёвай трубцы]] выступаў экран, пэўныя вобласьці якога зараджаліся для захаваньня інфармацыі. Адвольнасьць доступу дасягалася за конт таго, што электронны прамень трубкі мог счытваць і запісваць вобласьці экрану ў адвольным парадку. Аб’ём зьвестак у трубцы Ўільямза не перавышаў тысячу біт, але новая прылада была хутчэйшай, меншай у памерах і энэргаашчаджальнай, у адрозьненьніадрозьненьне ад электравакуўмных трыгераў.
 
У 1947 годзе быў таксама вынайдзены іншы тып памяці з адвольным доступам — [[памяць на магнітных асяродках]]. Гэтая памяць паўсюдна выкарыстоўвалася да сярэдзіны 1970-х гадоў. Гэтая памяць уяўляла сабою шэраг намагнічаных фэрытавых кольцаў. Кожнае кольца адказвала за адзін біт інфармацыі, а яго стан — 0 або 1 — адпавядаў вызначанаму кірунку намагнічанасьці. Адзін блёк памяці ўяўляў сабою матрыцу з кольцаў, да кожнага зь якіх падводзіліся правады для чытаньня і запісу зьвестак. Такім чынам забясьпечваўся адвольны доступ да інфармацыі.
160 610

зьменаў