Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылкі
Jarash (гутаркі | унёсак)
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 181:
=== Тарашкевіца ў мэдыях ===
 
Ужо на пачатак [[1990-я|1990-х]] тарашкевіца зрабілася канкурэнтнаю [[наркамаўка|наркамаўцы]].<ref name="pravapis" /> У пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў пэўныя пэрыядычныя выданьні, напрыклад, «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]», «[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]», «[[Наша Ніва]]», часопіс "[[Мастацтва (часопіс)|Мастацтва]]"<ref>{{Артыкул|аўтар=Налівайка|загаловак=, Людміла|загаловак=Гарыць цяпельца паўночнага сябра|выданьне=Мастацтва|год=1992|нумар=1|старонкі=27}}</ref> пачалі карыстацца правапісам, у якім частка пытаньняў беларускага правапісу і граматыкі вырашалася ў іхным выглядзе да 1933 году, у першую чаргу «пытаньне мяккага знаку», «лацінізмы», «грэцызмы на заходні лад». Забарона на публікацыю ў альтэрнатыўным правапісе тады была зьнятая. У 1996 годзе газэта «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]» выдавалася тарашкевіцай і мела пры гэтым наклад у 100 тысячаў асобнікаў.<ref name="svaboda" /> Напрыканцы 1990-х гадоў пэўныя выданьні, прызначаныя для масавага чытача, такія як «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]» і «[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]», перайшлі на выпуск у [[наркамаўка|афіцыйным варыянце артаграфіі]]. Пры гэтым, у прыватнасьці, наклад газэты «Свабода» паступова зьмяншаўся, дасягнуўшы скарачэньня ў 20 разоў, і ў выніку выданьне перастала існаваць.<ref name="svaboda" />
 
Асноўныя выданьні [[беларусы|беларусаў]] ва ўсходняй [[Польшча|Польшчы]], напрыклад, газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», не займалі вызначанай пазыцыі ў гэтым пытаньні і працягвалі карыстацца афіцыйным правапісам.