Аляксандар Руцкі (акадэмік): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 19:
|Сайт =
}}
'''Аляксандар Уладзімеравіч Ру́цкі''' (27 студзеня 1932 у в. [[Бартнікі (Берасьцейская вобласьць)|Бартнікі]] — {{Памёр|17|3|2015}}) — беларускі доктар, акадэміквучоны ў галіне траўматалёгіі і артапэдыі. Акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1982).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 27 студзеня 1932 году ў вёсцы [[Бартнікі (Берасьцейская вобласьць)|Бартнікі]] [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкга павету]] міжваеннай Польшчы (зараз на тэрыторыі [[Вольнаўскі сельсавет|Вольнаўскага сельсавету]] Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці). У 1955 годзе скончыў [[Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт|Менскі мэдычны інстытут]]. Пасьля інстытуту працаваў урачом участковай больніцы. У 1961 годзе пачаў працаваць у Бел. НДІ ўдасканаленьня ўрачоў (цяперашняя БелМАПА). У 1964 годзе абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата мэдычных навук. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1977 годзе прысвоена вучонае званьне прафэсара. Ад 1966 да 1998 году працаваў рэктарам Беларускага інстытуту ўдасканаленьня ўрачоў. У 1991 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкль прац «Распрацоўка і ўкараненьне ў практыку сасудзістай хірургіі новых мэтадаў дыягностыкі і лячэньня». Ад 1996 да 2000 г. быў прэзыдэнтам Беларускай Асацыяцыі артапедаў-траўматолягаў. Ад 1998 году працаваў на пасадзе прафэсара катэдры БелМАПА. У 1999 стаў акадэмікам Беларускай мэдычнай акадэміі. Памёр 17 сакавіка 2015 году<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=146089 Памёр акадэмік-хірург Аляксандр Руцкі.] Наша Ніва</ref>.
 
== Навуковыя працы ==
Дасьледаваў праблемы артапэдыі і траўматалёгіі, спосабы зьніжэньня траўматызму, скарачэньне тэрмінаў лячэньня, памяншэньня інваліднасьці і сьмяротнасьці, вывучаў тканкавы крывацёк і абменныя працэсы. Выканаў фундамэнтальныя дасьледаваньні, прапанаваў шэраг мэтадаў дыягностыкі і лячэньня траўматалягічных пашкоджаньняў і захворваньняў апорна-рухальнага апарату<ref>Руцкі Аляксандар Уладзіміравіч // {{Літаратура/БелЭн|13к}} С. 477.</ref>.
 
== Крыніцы ==