Крыш’яніс Валдэмарс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыя
 
Радок 1:
[[Файл:Krišjānis Valdemārs.jpg|міні|Крыш’яніс Валдэмарс]]
'''Крыш’я́ніс Ва́лдэмарс''' ({{мова-lv|Krišjānis Valdemārs}}, {{мова-ru|Кришьянис Вальдемар ці Христиан Вальдемар}}; [[2 сьнежня]] [[1825]], Вэцьюнкуры Арлаўскай воласьці, [[Талсінскі раён]] — [[7 сьнежня]] [[1891]], [[Масква]]) — выбітны [[Латвія|латыскі]] публіцыст, выдавец, грамадзка-палітычны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Да 14 гадоў навучаўся ў павятовых школах, затым сам працаваў дарэктарам, памочнікам пісара й пісарам у розных мястэчках Латвіі. У [[1849]] годзе паступіў у гімназію ў [[Ліепая|Ліепаі]], з [[1854]] па [[1858]] год вывучаў [[народная гаспадарка|народную гаспадарку]], [[дзяржаўнае права]] й [[філялёгія|філялёгію]] ў [[Тартускі ўнівэрсытэт|Тартускім ўнівэрсытэце]]. Па сканчэньні ўнівэрсытэту перабраўся на жыхарства ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбург]]. З [[1865]] году працаваў у Міністэрстве дзяржаўнай маёмасьці. З [[1867]] году жыў у Маскве.
 
У сваіх поглядах Валдэмарс заўсёды вылучаўся дэмакратычнай пазыцыяй, ці то ў справах адукацыі, ці то эканомікі, ці палітыкі. Выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту, за роўныя правы [[латышы|латышоў]] перад [[немцы|немцамі]], на той час гаспадарамі [[Ліфляндыя|Ліфляндзкага краю]]. Яшчэ ў [[1848]] годзе Валдэмарс заснаваў першую латыскую публічную [[бібліятэка|бібліятэку]] ў мястэчку [[Эдолэ]]. Да гэтага ж часу адносіцца і стварэньне ім [[Атмода|Атмоды]] — першага агульнаграмадзкага руху латышоў за свае нацыянальныя правы. Доўгія гады затым ён быў ягоным нефармальным кіраўніком. Падчас вучобы ў [[Тарту]] Валдэмарс разам зь сябрамі ладзіў вольныя латыскія вечарыны, на якіх студэнты знаёміліся з гісторыяй і культурай латыскага народу. У Пецярбургу Валдэмарс працаваў чыноўнікам Міністэрства фінансаў і заступнікам рэдакара газэты Расейскай акадэміі навук «[[St. Petersburger Zeitung]]». Затым на працягу трох гадоў ([[1862]]—1865) быў выдаўцом і галоўным рэдактарам газэты «[[Pēterburgas Avīzes]]» — першага латыскага выданьня дэмакратычнага накірункукірунку. Пад ягоным кіраўніцтвам упершыню ў гісторыі былі складзеныя й выдадзеныя расейска-латыска-нямецкі ([[1872]]) і латыска-расейска-нямцкі ([[1879]]) [[слоўнік]]і.
 
Вялікую пашану Валдэмарс здабыў таксама як «бацька» [[Марскі флёт Латвіі|латыскага флёту]]. У [[1864]] годзе ён заснаваў першую [[мараплаўства|мараплаўную]] школу для латышоў у [[Айнажы]]. На ўзор гэтай школы ягонымі намаганьнямі па ўсёй [[Расея|Расеі]] ствараліся мараплаўныя клясы, а сам Валдэмарс у [[1873]] годзе нават стаў сакратаром [[Расейскае мараплаўнае таварыства|Расейскага мараплаўнага таварыства]].
 
Крыш’яніс Валдэмарс справядліва лічыцца адным з стваральнікаў латыскай нацыі. Ягоная руплівая праца на ніве змаганьня латышоў за права быць гаспадарамі на сваёй зямлі заслужыла найвялікшага прызнаньня ў памяці нашчадкаў. У гонар гэтага дзеяча былі названыя дзясяткі вуліцаў і праспэктаў у гарадох Латвіі й нават адзін [[ледакол]]. А ў [[1926]] годзе горад Сасмака, у якім шмат гадоў вучыўся й працаваў Валдэмарс, быў перайменаваны ў [[Валдэмарпілс]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Валдэмарс, Крыш’яніс}}
[[Катэгорыя:Латвійскія палітыкі]]
[[Катэгорыя:Латвійскія літаратары]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1825 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 2 сьнежня]]
[[Катэгорыя:ПамерліНарадзіліся ў 18911825 годзе]]
[[Катэгорыя:Латвійскія палітыкі]]
[[Катэгорыя:ЛатвійскіяЛатыскія літаратары]]
[[Катэгорыя:Памерлі 7 сьнежня]]
[[Катэгорыя:НарадзілісяПамерлі ў 18251891 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Маскве]]