Леў Гарошка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13031260
→‎Сьвятарскае служэньне: Удакладнены рымскі пэрыяд Л.Гарошкі паводле біяграфіі Ч. Сіповіча, напісанай А.Надсанам
Радок 27:
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў [[Бэрлін]]е, а пасьля ў [[Мюнхэн]]е, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства<ref>[http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html Леў Гарошка].</ref>.
 
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе разам з айцамі Чэславам Сіповічам і Пётрам Татарыновічам прыклаў шмат высілкаў для дапамогі беларускім вайскоўцам, якія апынуліся ў Італіі ў складзе Другога Корпусу польскай арміі. У 1946 годзе ён выдаў беларускі малітоўнік «Божым шляхам» і актыўна зьбіраў сродкі на выданьне газэты "[[Беларускія навіны]]" (выдавалася ў Парыжы шматтысячным накладам і рассылалася суродзічам па ўсім сьвеце - ад Скандынавіі да Афрыкі й Амэрыкі<ref name=":0">Надсан А. ''Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус''. Мн.: БелФранс, 2004, с. 66.</ref>). Ён пераканаў [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Усходнюю Кангрэгацыю]], што энцыкліка папы Пія ХІІ ''Orientalis omnes'' з нагоды 350-х угодкаў [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай Уніі]] павінна быць выдадзеная і на беларускай мове, а лацінскае слова "Rutheni" ў ёй перакладзенае як "беларусы і ўкраінцы", што стала важным момантам для таго, каб назоў Беларусь пачаў заваёўваць належнае яму месца ў дакумэнтах Каталіцкай Царквы.<ref name=":0" />
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе ў 1946 годзе выдае ў беларускі малітоўнік «Божым шляхам». 16 кастрычніка 1946 Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў [[Парыж]]ы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «[[Божым шляхам]]». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|айцоў-марыянаў]]. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам [[Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане|Беларускай каталіцкай місіі]]. У 1962-69 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу [[Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі]]. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).
 
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе ў 1946 годзе выдае ў беларускі малітоўнік «Божым шляхам». 16 кастрычніка 1946 [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў]] прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў [[Парыж]]ы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «[[Божым шляхам]]». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|айцоў-марыянаў]]. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам [[Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане|Беларускай каталіцкай місіі]]. У 1962-69 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу [[Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі]]. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).
 
У 1970-77 гг. а. Леў кіруе [[Радыё Ватыкана Беларуская служба|Беларускай службай Радыё Ватыкану]] і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.<ref>[http://zmk-by.org/asoby/41-arximandryt-le-garoshka.html Архімандрыт Леў Гарошка].</ref>.