Новы год: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
гэта беларуская Вікіпэдыя
дададзеныя звесткі аб пачатку святкавання Новага года на тэрыторыі Беларусі. Звесткі ўзятыя адсюль: http://odsgomel.org/evgeni_merkis/62872/
Радок 1:
[[Файл:Juletr%C3%A6et.jpg|міні|250пкс|]]
'''Новы год''' — [[сьвяты|сьвяткуецца]] амаль усімі [[народ]]амі сьвету згодна з прынятымипрынятымі [[год|гадавым]] [[каляндар]]ом і сыстэмай зьлічэньня часу, азначаючы сканчэньне аднаго году і пачатак наступнага. Надыход Новага году адзначаюць з незапамятных часоў, аднак у розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэньня прыроды. У кожнага народа існуюць свае навагоднія традыцыі і абрады. У [[Беларусь|Беларусі]] сустракаюць Новы год у ноч з [[31 сьнежня]] на [[1 студзеня]]. Традыцыйнымі навагоднімі пэрсанажамі зьяўляюцца [[Дзед Мароз]] і [[Сьнягурка]].
 
У Беларусі традыцыя сьвяткаваць Новы год 1 студзеня бярэ свой пачатак ад 1583 года, калі паводле ўказа караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя ўсе жыхары краіны перайшлі на грыгарыянскі каляндар. Разам зь ім на афіцыйным узроўні ўводзіўся і адлік Новага года з 1 студзеня. Да гэтых зьменаў надыход Новага года адзначалі 1 верасня паводле праваслаўнай традыцыі пачатка заснавання сусвету, або 1 сакавіка, як было прынята на абшарах сучаснай Беларусі яшчэ з язычніцкіх часоў – так сустракалі пачатак земляробчага года.
 
Пасьля ўказа Стэфана Баторыя аб пераходзе на грыгарыянскі каляндар выбухнулі так званыя “каляндарныя” бунты. У Полацку, Вільні ды Львове  адбыліся пратэсты мясцовага насельніцтва, у выніку якіх кароль быў вымушаны дазволіць праваслаўным прытрымлівацца пры святкаванні сваіх сьвятаў юліянскага каляндара (які на той момант адставаў ад грыгарыянскага на 10 дзён).
 
== Вонкавыя спасылкі ==