Іван Хаванскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылкі
афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Khovansky I A.JPG|значак|Іван Андрэевіч Хаванскі]]
'''Іван Андрэевіч Хаванскі''' ({{Мовамова-ru|Иван Андреевич Хованский}}), мянушка '''Тараруй''' (пачатак [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] — [[27 верасьня]] [[1682]]) — [[Маскоўскае царства|расейскі]] [[ваявода]], [[Баяры|баярын]].
 
== Біяграфія ==
У [[1636]] року згаданы сярод царскіх [[стольнік]]аў пры [[Міхаіл I Раманаў|Міхаіле Фёдаравічы]]. У [[1650]]—1651 быў ваяводам [[Тула|тульскім]], пасьля да [[1654]] року — [[Вязьма|вяземскім]], у [[1656]] — [[магілёў]]скім. Браў удзел у войнах [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|з Рэччу Паспалітай]] і [[Вайна Расеі са Швэцыяй 1656—1658 гадоў|Швэцыяй]]. У [[1657]] разьбіў войскі [[Магнус Габрыель дэ ля Гардзі|Магнуса дэ ля Гардзі]] пад [[Гдоў|Гдовам]]. 19 сьнежня [[1659]] заняў [[Горадня|Горадню]], 25 сьнежня — [[Заблудаў]], 28 сьнежня пад [[Крынкі (горад)|Крынкамі]] разьбіў полк [[Ян Агінскі|Яна Агінскага]] і скіраваўся на Бранск. 8 і 9 студзеня 1660 захапіў [[Белая (горад)|Белую]]. 13 студзеня адзін зь ягоных аддзелаў здабыў і спаліў [[Берасьце]], адкуль пасьля выступіў у бок [[Люблін]]а і [[Венграў|Венграва]]. 25 студзеня пад [[Пружана]]й разьбіў групоўку палкоўніка Міхала Абуховіча. 1 лютага ягоныя аддзелы занялі [[Міжрэчча (горад)|Міжрэчча]]. Гэта выклікала актывізацыю дзеяньняў [[Стэфан Чарнецкі|Стэфана Чарнецкага]], які сьцягнуў войскі зь зімовых кватэраў у Вялікапольшчы. Хаванскі адышоў на ўсход, дзе беспасьпяхова [[Аблога Ляхавічаў|абклаў крэпасьць у Ляхавічах]], а пасьля быў разьбіты Чарнецкім [[Бітва пад Палонкай|пад Палонкай]]. На пачатку [[1661]] року Хаванскі яшчэ перамог войска палкоўніка Лісоўскага пад [[Друя]]й, але ўвосені быў разгромлены ў [[Бітва пад Кушлікамі|бітве пад Кушлікамі]].
 
Радок 8 ⟶ 9:
Ягоны вялізны ўплыў непакоіў царскі двор, таму на пачатку верасьня [[1682]] року Хаванскі быў абвешчаны бунтаўніком і [[27 верасьня|17 (27) верасьня]] завочна прыгавораны да сьмерці. Таго самага дня быў затрыманы і абезгалоўлены разам з сынам Андрэем. Пасьля паведамленьня пра ягоную сьмерць выбухнула паўстаньне стральцоў, у часе якога паўстанцы занялі нават [[Маскоўскі крэмль|Крэмль]], аднак, пазбаўленыя моцнага кіраўніцтва, хутка здаліся сілам двару.
 
Трагічны лёс Хаванскіх склаў сюжэт опэры [[Мадэст Мусарскі|Мадэста Мусарскага]] «[[Хаваншчына (опэра)|Хаваншчына]]».
 
== Літаратура ==
Радок 16 ⟶ 17:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хаванскі, Іван Андрэевіч}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 17 стагодзьдзі]]
[[Катэгорыя:Расейскія вайскоўцы]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]]
[[Катэгорыя:АбезгалоўленыяВаяводы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 17 стагодзьдзі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1682 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 27 верасьня]]
[[Катэгорыя:ВаяводыАбезгалоўленыя]]